дэбушы́раваць

‘(пра войскі) выйсці (выходзіць) з абмежаванай, закрытай у шырэйшую мясцовасць, дзе можна развярнуцца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дэбушы́рую дэбушы́руем
2-я ас. дэбушы́руеш дэбушы́руеце
3-я ас. дэбушы́руе дэбушы́руюць
Прошлы час
м. дэбушы́раваў дэбушы́равалі
ж. дэбушы́равала
н. дэбушы́равала
Загадны лад
2-я ас. дэбушы́руй дэбушы́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дэбушы́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэбушы́раваць

‘(пра войскі) выйсці (выходзіць) з абмежаванай, закрытай у шырэйшую мясцовасць, дзе можна развярнуцца’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дэбушы́рую дэбушы́руем
2-я ас. дэбушы́руеш дэбушы́руеце
3-я ас. дэбушы́руе дэбушы́руюць
Прошлы час
м. дэбушы́раваў дэбушы́равалі
ж. дэбушы́равала
н. дэбушы́равала
Загадны лад
2-я ас. дэбушы́руй дэбушы́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час дэбушы́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛІМІ́ТЭД, ЛТД (англ. Limited, Ltd),

адзнака абмежаванай адказнасці кампаніі, таварыства, банка па абавязацельствах. Кампанія, у назве якой ёсць гэтая абрэвіятура, адказвае па сваіх абавязацельствах маёмасцю, што ёй належыць, і не нясе адказнасці па абавязацельствах акцыянераў (пайшчыкаў). Акцыянеры нясуць адказнасць па абавязацельствах кампаніі ў межах свайго ўкладу (паю). У Вялікабрытаніі тэрмін «Л.» выкарыстоўваецца ў назвах прыватных фірм з абмежаванай колькасцю акцыянераў.

т. 9, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

limited [ˈlɪmɪtɪd] adj.

1. абмежава́ны;

limited incomes абмежава́ныя дахо́ды

2. econ. Limited BrE з абмежава́най адка́знасцю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ка́мерны, -ая, -ае.

1. гл. камера.

2. Пра музычны твор: які прызначаны для аднаго або некалькіх выканаўцаў абмежаванай колькасці інструментаў і выконваецца ў невялікай канцэртнай зале.

Камерная музыка.

3. Які выконвае такія творы.

К. аркестр.

К. спявак.

4. Прызначаны для вузкага кола слухачоў, гледачоў.

Камернае мастацтва.

К. голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́льны, -ая, -ае.

1. 3 цесна злучанымі часцінкамі або які змяшчае вялікую колькасць чаго-н. у малым аб’ёме, прасторы.

Шчыльная тканіна.

Шчыльна (прысл.) зачыніць дзверы.

Шчыльныя слаі атмасферы.

Ш. плот.

2. Цесны, з абмежаванай прасторай.

Шчыльная пасудзіна.

3. перан. Насычаны якімі-н. мерапрыемствамі, падзеямі.

Ш. графік мерапрыемстваў.

|| наз. шчы́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АЛІГАПСО́НІЯ (ад аліга... + грэч. opsōnia закупка прадуктаў харчавання),

тып рыначнай структуры, у якой у адрозненне ад алігаполіі замест абмежаванай колькасці вытворцаў-прадаўцоў дзейнічае абмежаваная колькасць буйных кампаній-пакупнікоў.

т. 1, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАЛЕ́ЎСТВА,

дзяржава з манархічнай формай кіравання на чале з каралём, якому належыць вышэйшая ўлада, што перадаецца звычайна ў спадчыну. У эпоху феадалізму існавалі саслоўная і абсалютная манархіі. У ВКЛ каралеўскай каронай каранаваўся толькі Міндоўг. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай (1569) тытул «вялікі князь літоўскі» стаў таксама тытулам польск. караля, якога шляхта выбірала па сейме пажыццёва. Тытул польск. караля (цара) адноўлены ў 1815 для рас. імператара пры ўтварэнні паводле пастановы Венскага кангрэса 1814—15 аўтаномнага Каралеўства Польскага. Сучасныя К. (Вялікабрытанія, Нідэрланды, Бельгія, Іспанія, Данія, Швецыя, Нарвегія) — парламентарныя, з абмежаванай (часта значна абмежаванай) уладай караля.

А.​П.​Грыцкевіч.

т. 8, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю) Gesellschaft mit beschränkter Haftung (GmbH)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нагнясці́, ‑гняту, ‑гняцеш, ‑гняце; ‑гняцём, ‑гнецяце; зак., што і чаго.

Пры дапамозе ціску перамясціць і сканцэнтраваць у абмежаванай прасторы (газы, вадкасці і г. д.). Нагнясці ваду. Нагнясці паветра.

•••

Нагнясці ціск (спец.) — павялічыць ціск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)