облегчи́ть сов., прям., перен. аблягчы́ць, пале́гчыць; см. облегча́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абле́гчаны в разн. знач. облегчённый; скра́шенный; см. аблягчы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падле́гчыць

‘крыху аблягчыць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падле́гчу падле́гчым
2-я ас. падле́гчыш падле́гчыце
3-я ас. падле́гчыць падле́гчаць
Прошлы час
м. падле́гчыў падле́гчылі
ж. падле́гчыла
н. падле́гчыла
Загадны лад
2-я ас. падле́гчы падле́гчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час падле́гчыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мнемо́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Сукупнасць правіл і прыёмаў, якія маюць на мэце аблягчыць запамінанне патрэбных звестак і фактаў.

[Ад грэч. mnēnomiká — майстэрства запамінання.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

udogodnić

зак. зрабіць больш выгодным, аблягчыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мнемо́ніка

(гр. mnemonika = майстэрства запамінання)

сукупнасць правіл і прыёмаў, якія маюць на мэце аблягчыць запамінанне як мага большай колькасці звестак і фактаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЭАНТАЛО́ГІЯ медыцынская, сукупнасць маральных норм прафесійных паводзін мед. работнікаў.

Тэрмін прапанаваў у пач. 19 ст. англ. філосаф Дж.​Бентам для абазначэння тэорыі маральнасці. Асновы Д. вядомы яшчэ ў медыцыне стараж. свету. У кожную гіст. эпоху ў адпаведнасці з пануючай у грамадстве мараллю прынцыпы Д. мелі характэрныя асаблівасці, але заставаліся непарушнымі агульначалавечыя, пазакласавыя этычныя нормы мед. прафесіі — аблягчыць пакуты і дапамагчы хвораму чалавеку. Асабліва важная роля ў вызначэнні маральных пачаткаў мед. Дзейнасці належыць Гіпакрату. Дэанталагічныя прынцыпы, выказаныя ў яго «Клятве», актуальныя і цяпер.

Д. фарміруе прынцыпы паводзін мед. персаналу, накіраваныя на стварэнне максімальна спрыяльных умоў для эфектыўнага лячэння хворых. Яна ўключае ў сябе розныя аспекты працы ўрача — ад этычных, маральных прынцыпаў да прававых пытанняў у канфліктных сітуацыях. У сферу Д. ўваходзяць пытанні, звязаныя з лячэбнай тактыкай, узаемаадносінамі ўрача з хворым, яго сваякамі, з паняццем урачэбнай тайны, калегіяльнасцю, памылкамі і адказнасцю ўрачоў, паводзінамі ўрача ў быце і інш. Д. стала абавязковай састаўной часткай падрыхтоўкі і выхавання мед. персаналу.

т. 6, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

chest [tʃest] n.

1. anat. грудна́я кле́тка, гру́дзі, грудзі́на;

a chest trouble сухо́ты, туберкулёз; бранхі́т;

a weak chest сла́быя лёгкія

2. ку́фар

get smth. off one’s chest аблягчы́ць душу́, чыстасардэ́чна прызна́цца ў чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мнемо́ніка

(гр. mnemonika = майстэрства запамінання)

сукупнасць правіл і прыёмаў, якія маюць на мэце аблягчыць запамінанне як мага большай колькасці звестак і фактаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

odciążyć

зак. аблягчыць; зменшыць нагрузку;

odciążyć kogo od obowiązków — вызваліць каго ад абавязкаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)