bogacić się

bogaci|ć się

незак. абагачацца; узбагачацца;

firma ~ła się kosztem robotników — фірма абагачалася за кошт працаўнікоў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nest1 [nest] n.

1. гняздо́;

a bird’s nest птушы́нае гняздо́;

a wasps’ nest асі́нае гняздо́

2. прыто́н;

a nest of thieves зладзе́йскі прыто́н;

a nest of vice прыто́н разбэ́шчанасці

3. бацько́ўскі дом; ро́днае гняздо́

4. уту́льны куто́чак; гняздзе́чка

5. гру́па, набо́р аднаро́дных прадме́таў; кампле́кт прадме́таў, што ўстаўля́юцца ў адну́ ўмяшча́льню або адзі́н у адзі́н;

a nest of tables кампле́кт сто́лікаў, які́я ўстаўля́юцца адзі́н у адзі́н

fly/leave the nest пакіда́ць бацько́ўскі дом;

feather one’s nest набіва́ць кішэ́нь; абагача́цца, нажыва́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

жыві́цца, жыўлю́ся, жы́вішся, жы́віцца; незак.

1. Карміцца, харчавацца. [Родны:] Што ж, тыгр — звер, як звер. Яму так прыродай вызначана — жывіцца мясам. Крапіва. Наступалі голад і смага. Байцы жывіліся жменяй макухі, дзесяткам гарошын. «Звязда». // Здабываць сродкі для існавання. Людзі з трох вёсак займаліся вырабам гонты і гэтым жывіліся. Чорны. Што зарабіць Эльза, шыючы сукенкі пападзянкам, тым толькі і жывілася з бацькамі. Гарэцкі.

2. Забяспечвацца тым, што неабходна для нармальнага існавання, развіцця, дзейнасці. Ірвецца [расток] да святла, расце бясконца І п’е зямлі сыры духмяны сок, І жывіцца магутнай сілай сонца... З. Астапенка. Маторы ў майстэрнях жывяцца электрычнай энергіяй. Шахавец. // перан. Падтрымліваць, узмацняцца чым‑н. (пра разумовую і творчую дзейнасць, псіхічны стан і пад.). [Беларуская] сатыра ўрастала ў народную глебу, жывілася яе сокамі. Казека. У многіх аўтараў паэзія жывіцца ўспамінамі. «ЛіМ».

3. Разм. Атрымліваць для сябе выгаду, карысць; нажывацца, абагачацца. — Не было ў нашым родзе людзей, якія б з чужога мазаля жывіліся. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)