абтрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны; зак., што.

1. Абабіць, стрэсці што-н. з чаго-н.

А. пыл з адзення.

2. Ачысціць трапаннем (лён, пяньку).

А. валакно.

3. Падраць, абабіць, абнасіць па краях (пра вопратку).

А. рукавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., што.

Абтрэсці, абабіць, калоцячы.

А. яблыню.

Вецер абкалаціў садавіну.

|| незак. абкало́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обколоти́ть сов., в разн. знач. абабі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абхваста́ць, -хвашчу́, -хво́шчаш, -хво́шча; -хвашчы́; -хваста́ны; зак., што (разм.).

Хвошчучы, абабіць.

А. пугай лісце з куста.

|| незак. абхво́стваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Абабіць, абшыць шалёўкай.

А. хату.

|| незак. абшалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абшалёўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Пакрыць, абабіць шалёўкай. Зашаляваць сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абі́ўка, -і, ДМ абіўцы, ж.

1. гл. абабіць.

2. Матэрыял, якім абіваюць што-н.

Плюшавая а. мэблі.

|| прым. абі́вачны, -ая, -ае і абі́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асцяпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Абабіць з вопраткі пыл і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіваць — абабіць і абівацца — абабіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оби́ть сов. абі́ць, мног. паабіва́ць, абабі́ць; см. обива́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)