1. Маральна чысты, бязгрэшны. Нявіннае дзіця. □ Калі Алесь узняў галаву і ўбачыў.. [сястрын] прыгожы нявінны тварык, які не кранулі яшчэ ні бяда, ні гора, ні клопаты і турботы, жыцця, у самога яго твар пакрысе пачаў праясняцца.Чарнышэвіч.
2. Наіўны, прастадушны. Прыкінуўся хлопчык Нявінным такім, Як быццам бабулькі Не бачыць зусім.Гілевіч.Сумныя яго [Антуся] вочы глядзелі на ўсё гэта яшчэ ўсё з нявінным непаразуменнем.Чорны.
4. Цнатлівы. Перад уяўленнем паўстала яна — нявеста — у падвянечным плацці з вэлюмам, чыстая, харошая, нявінная.Карпаў.
5. Тое, што і невінаваты. [Лабановіч:] — Праўда, Лапаткевічу і Гуліку баяцца няма чаго, бо яны нявінныя: іх подпісы не стаяць пад пратаколам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прылучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.
1. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. Прылучыцца да кампаніі. □ Завод, на якім працаваў Рыгор, прылучыўся да забастоўкі трэцім.Гартны.Пакуль ураднік збіраўся, падышоў дзяк. Да іх яшчэ прылучыўся дыякан з фельчарам.Колас.// Стаць на чый‑н. бок, згадзіцца з кім‑н. Прылучыцца да прапановы.
2. Пазнаёміцца з чым‑н., уключыцца ў якую‑н. дзейнасць. Будзе працаваць [Віктар] нароўні з усімі. Зноў прылучыцца да нялёгкай, але знаёмай сялянскай працы.Паўлаў.
3.Разм. Здарыцца, стацца. [Алеся] перадумала ўсе няшчасці і здарэнні, якія маглі прылучыцца з Васілём.Колас.[Марыля:] Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, з Зоськай такое няшчасце прылучылася, а ён — на табе! На скрыпцы выігрывае.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уці́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
1. Уціхамірыць, утаймаваць. Не пераставаў надрывацца ад брэху сабака. — Ды ўціш ты [Пеця] яго, бо схаплю які кол... — узлаваўся Грыша.Місько.
2. Палегчыць або суняць (пра боль, хваробу). Адзін дзед, які і летам спаў на печы, доўга яшчэ круціўся .., не мог уцішыць павольны кашаль...Мележ.Далёка ты яшчэ, далёка, матуля родная мая, і ў горкай долі адзінокай не ўцішыш болю аніяк.Машара.// Суцішыць, супакоіць (пачуцці, перажыванні і пад.). Уцішыць хваляванні. □ І трэба, наогул, зазначыць, што ніхто, як простая сялянская душа, не патрапіць так знайсці тыя добрыя словы і выразы, што гаюча ідуць да другой душы, каб уцішыць і заспакоіць яе раны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чараўні́к, ‑а, м.
1. У казках і павер’ях — той, хто можа чараваць, валодае чарамі; вядзьмар. Усё роўна, як у тых страшных казках, дзе злы чараўнік ператварае чалавека ў жабу ці яшчэ якую погань...Шахавец.І Харытон Шчыт, маленькі, ужо сагнуты гадамі, у пацямнелым скураным фартуху, снуючы па кузні ў гэтым дрыготкім святле, быў падобны на чараўніка з казкі.Хадкевіч.
2. Знахар. Як хвор ды бедзен — сам бяруся Лячыць сябе: я чараўнік! Бо я без доктара лячуся, — Бо я мужык, дурны мужык.Купала.
3.перан. Той, хто зачароўвае, захапляе чым‑н. Чараўнік слова. □ І яшчэ многімі сваімі творамі здзіўляў, зачароўваў, радаваў і хваляваў мяне гэты чараўнік паэзіі [Аркадзь Куляшоў].Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
second3[ˈsekənd]num., adj.
1. другі́;
World WarII (the Second) Друга́я сусве́тная вайна́
2. дадатко́вы, паўто́рны;
Will you have a second cup of tea? Вам яшчэ адзін кубачак гарбаты?
3. дру́гасны
♦
at second hand з другі́х рук, праз пасярэ́дніцтва;
be second to smb. in smth. caступа́ць каму́-н. у чым-н.;
second to none не мець сабе́ ро́ўных;
in the second place па-друго́е
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
dog[dɒg]n. саба́ка
♦
a lazy dog гульта́й, лайда́к, абібо́к;
a lucky dog шчаслі́вец;
a sly dog хітру́н;
a dog in the manger саба́ка на се́не;
a dog’s lifeinfml саба́чае жыццё;
go to the dogsinfml разары́цца;
take a hair of the dog пахмяля́цца;
let sleeping dogs lie! ≅ не будзі́ лі́ха, паку́ль ці́ха!;
there’s life in the old dog yet ≅ ёсць яшчэ́ по́рах у парахаўні́цах
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
іII (узмацняльнаячасціца)
1. (таксама) auch;
і ў гэ́тым вы́падку auch in díesem Fall;
2. (яшчэнават) sogár, nicht éinmal, sélbst;
ты і гэ́тага не ве́даеш? nicht einmal das weißt du?;
ён і гэ́тага не ве́дае sogar [selbst] er weiß es nicht;
ён і не паду́маў даць адка́з er dáchte gar nicht dáran zu antworten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Бурча́ць (БРС, Нас., Яруш., Касп., Бяльк., Шат.), бурчэ́ць (Гарэц.). Таксама бу́ркаць, бу́ркнуць, бурката́ць. Гэтыя дзеясловы азначаюць розныя гукі (шум вады, голас чалавека і да т. п.). Параўн. яшчэбуркава́ць (голубы буркуюць). Укр.бу́ркати, бурча́ти, буркоті́ти, буркота́ти, бурку́ку́! (выклічнік, які перадае голас голуба), рус.бу́ркать, бурча́ть, польск.burknąć, burczeć, славен.búrkati і г. д. Гукапераймальнае. Бернекер, 102; Праабражэнскі, 1, 54; Рудніцкі, 262; Шанскі, 1, Б, 233. Параўн. яшчэФасмер, 1, 245, 249. Няпэўна Бецэнбергер, BB, 26, 188 (сувязь з *burʼa ’бура’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́рса ’гірса, Bromus secalinus L.’ (Нас., Касп., Шат.), гірса́ (БРС), ґі́рса (Сцяшк.) (агляд форм гл. Кіс., 26; Непакупны, Лекс. балтызмы, 30), таксама гірс, дырса. Для найбольш пашыранага варыянта гірса крыніцай з’яўляецца літ.girsa, gìrsė (Непакупны, там жа). Варыянтнасць гірса : дырса назіраецца ў Гродз. вобл, і ў Польшчы (на Беласточчыне). Для варыянта дырса крыніцай з’яўляецца літ.dìrsė, але лінгвагеаграфічная праблематыка тут вельмі складаная (гл. Непакупны, там жа). Гл. яшчэСл. паўн.-зах. Параўн. яшчэрус.дыял.ги́рса, польск.дыял.girsa (гл. Фасмер, і, 408).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кастэля́нка ’кастэлянка’ (БРС). Параўн. рус.кастеля́нша ’тс’. У ст.-бел. мове ўжо было засведчана гэта слова. Гл. Булыка, Запазыч., 144 (каштелянка; вытворнае ад каштелянъ, кашталянъ, кастелянъ ’камендант замка’). Параўн. яшчэрус. (старое) кастеля́н ’наглядчык замка або грамадскага будынка’. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца італ.caslellano ’камендант, наглядчык замка’ (а гэта з лац.castellānus, утварэнне ад castellum ’замак’). Як і бел.кастэля́нка (каштелянка), але пры дапамозе іншага суфікса, узнікла рус.кастеля́нша (словаўтварэнне яго не бясспрэчнае; параўн. Шанскі, 2, К, 86). Гл. яшчэСлаўскі, 2, 98.