Ну́це ’ну, давайце’: núcie chłopcy próbować (Пятк. 2), ну́це і ну́цё ’выклічнік, які ўжываецца пры паганянні валоў’ (Кліх), ну́цетка ’ну, нутка’ (Нас.), укр., рус. ну́те ’тс’, серб.-харв. ну̏те, ну̏ти ’ну; бач’, славен. nuti, nute ’бач’. З *nu/nǫ (гл. ну) і часціцы *‑te (*‑tě, *‑ti), якую часам спрабуюць звязаць з канчаткам 2‑й асобы мн. л. загад, ладу (ESSJ SG, 1, 329; 2, 506; Фасмер, 3, 88). Параўн. ну́тка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пава́га ’пачуццё пачцівасці да каго-, чаго-н., выкліканае прызнаннем высокіх якасцей, заслуг, важнасці і г. д.’ (ТСБМ, Нас., Касп.). Ст.-бел. павага (1528 г.). З польск. powaga ’павага, паважнасць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Таксама паважа́ць (ТСБМ, Касп., Шат.) < польск. poważać ’тс’. Як мяркуюць Фасмер (4, 144), Махэк (674), уся група з коранем ‑ваг‑ ва ўсх.-слав. з польск., дзе звязана з нов.-в.-ням. Wage ’вага’ (гл. яшчэ Брукнер, 598).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пага́ны ’мярзотны, подлы; прызначаны для смецця, нечыстот’ (ТСБМ, Касп., Шат., Яруш., Шпіл., Бяссон.), пога́ны ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’дрэнны, дробны’ (Мат. Гом.), ’няхрышчаны, язычнік’ (ТСБМ, Нас.), пага́на ’дрэнна, кепска’ (Яруш., Шпіл., З нар. сл.), пага́нец, па́ганства. Агульнаславянскае; параўн. укр. пога́ний, серб.-харв. по̏ган ’нячысты’, чэш., славац. pohan ’язычнік’. Старажытнае запазычанне з лац. pāgānus ’вясковы, язычаскі’: pāgus ’акруга’ (Фасмер, 3, 294 і наст.; там жа і інш. літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пагост ’магільнік’ (ТСБМ). Рус. пого́ст ’царкоўная абшчына, прыход, царква з жылымі дамамі, службы’, дыял. ’магільнік’, ст.-рус. погостъ ’жылое падвор’е князя і яго світы пры падаткаабкладанні’ (X ст.). Першапачатковае значэнне ’заезны дом, у якім затрымліваліся князь і духоўныя асобы’. Ад госць, гасціць (гл. Фасмер, 3, 295). Як мяркуе Зяленін (Табу, 2, 150), значэнне ’магільнік’ узнікла на базе першапачатковага ў выніку табу. У бел., відаць, кніжнае запазычанне з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калі́бр (Сержп.: чэрці ўсялякага калібру); калибиръ ’размер’ (Нас.). Відавочнае запазычанне, фанетычны крытэрый не вельмі пераканаўчы, паколькі такая форма магла натуральна ўтварыцца на бел. глебе з першаснага калібр, гэта дазваляе меркаваць, што запазычана з польск. kaliber ’памер, велічыня’. Польск. слова хутчэй за ўсё да ням. Kaliber, якое з італ. calibro, а гэта з араб. kâlib. Аднак і арабская лексема ўзыходзіць да грэч. καλοπόδιον ’форма, узор’, гл. Фасмер, 2, 166.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кандалы́ ’абутак на драўлянай падэшве’ (паст., Сл. паўн.-зах.; ТС; Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). З рус. кандалы ’кайданы’ — паводле падабенства: у такім абутку ідучы, чалавек моцна грукае аб падлогу, як у кайданах. Рус. лексема кандалы (са ст.-рус. кайданы, койдалы, кандалы), дыял. кайданы, кайдалы — у выніку распадабнення й…н > н…л > суч. рус. кандалы́) < з араб. qajdāni парны лік ад qajd ’завязка’ праз тур. kajd ’завязка’ (Фасмер, 2, 23–24, 178).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каўзе́ль ’каток на лёдзе’ (Касп., Нас., Бяльк., Сл. паўн.-зах., 2). Відавочнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу *kъlzati (sę) пры дапамозе суф. *‑elь. Параўн. словаўтваральную варыятыўнасць у вытворных ад гэтага дзеяслова: каўзе́ль, каўза́нка, каўзе́нька, ко́ўзалка. Зыходны дзеяслоў каўза́цца мае адпаведнасці ў рус. дыял. ко́лзать(ся), ко́вза́ться ’катацца на лёдзе’, укр. ко́взати(ся), чэш. klouzati, польск. kielłac, чэш. kluzkú ’слізкі, коўзкі’ і г. д. Гл. Фасмер, 2, 290; Слаўскі, 2, 147–148.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клок 1 ’жыццёвая сіла ў зярне’ (Чач., КЭС, лаг.). Гл. клёк.
Клок 2 ’касмык, жмут сена, валасоў’ (Мат. Гом., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Укр. клоччя, рус. клок ’тс’, балг. клъчище, серб.-харв. ку̑к, славен. kólke ’пакулле’, польск. kłak ’касмык, пакулле’. Найбольш верагодная версія да *plъkъ, генетычна суаднесенага з літ. plaukaĩ ’валасы’, лат. plaukas ’валокны’, с.-в.-ням. floccho ’касмык’ (Мацэнаўэр LF, 51, 125; Фасмер, 2, 252). Іншыя этымалогіі бяздоказныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ачэ́пка, очы́пка ’чэпчык’ (Шпіл. Моз.), очыпочка ’каптур, чэпчык’ (стол., Дзіц. фальк., 596), укр. очіпок ’галаўны ўбор замужняй жанчыны накшталт чэпчыка’, рус. оче́пок, очи́пок ’від жаночай шапачкі’, польск. oczepek ’від жаночай шапачкі, ужыванай пры ачэпінах’, чэш. očepek ’шапачка, дэталь у цэпе’. Утворана ад ачапі́ць (очэпіць) ’надзець, накласці зверху, павесіць’, гл. чапа́ць; адносіны да польск. і чэш. слоў застаюцца няяснымі; параўн. Фасмер, 3, 178, які выводзіць рус. і ўкр. формы ад чепец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабайкі́ ’вёслы’ (калінк., Цыхун, вусн. паведамл.). Рус. дыял. баба́йка, укр. баба́йка. Этымалогія слова няясная; параўноўваюць з рус. баба́шка ’паплавок на вудачцы’ (ад баба дошка’); так Праабражэнскі, 1, 10; Фасмер, 1, 100; Рудніцкі, 46. Здаецца, аднак, што гэта днястроўска-дунайска-чарнаморскі тэрмін, які ўзнік у румынска-ўкраінскім асяроддзі, а адтуль (у якасці рачнога тэрміна) быў запазычаны ў рус. і бел. мовы (меркаванні аб гэтым — Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)