ТАЛАЧЫ́НСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1985, адкрыты ў 2001 у г. Талачын Віцебскай вобл. Пл. экспазіцыі 152 м², больш за 6,7 тыс. экспанатаў асн. фонду, 5 залаў (2002). Сярод экспанатаў знаходкі з археал. раскопак стараж. Друцка, гарадзішча Кісялі-Дымакуры, курганнага могільніка Дроздава; калекцыі манет Рэчы Паспалітай, Расіі; матэрыялы пра падзеі часоў вайны 1812, 1-й сусв. вайны; абарончыя баі, партыз. рух і вызваленне Талачыншчыны ў Вял. Айч. вайну, пра выдатных землякоў. У экспазіцыі старадрукі «Жыціе святых» (1695), «Трэбнік» (1898) і інш., творы жывапісу, прылады працы і побыту сялян 19 — пач. 20 ст., вырабы мясц. майстроў прыкладнога мастацтва.
І.М.Пікулік.
т. 15, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР МІНІЯЦЮ́Р,
тэатр, у рэпертуары якога пераважаюць творы малых форм (аднаактовыя п’есы-жарты, агляды, пародыі, інтэрмедыі, маналогі, куплеты, муз., эстрадныя і цыркавыя нумары). Узнік у 2-й пал. 19 ст. ў Францыі. У Расіі і на Беларусі пашыраны ў пач. 20 ст. (у петраградскіх Т.м. працаваў Е.Міровіч, ён жа і аўтар шматлікіх сатыр. мініяцюр). У пач. 1920-х г. Т.м. набыў агітацыйна-прапагандысцкі характар і існаваў як Тэатр рэвалюцыйнай сатыры. Вядомы Дзярж. т-р мініяцюр, створаны А.Райкіным у 1939 у Ленінградзе (з 1983 у Маскве, з 1987 драм. т-р «Сатырыкон»). З 1987 працуе Мінскі тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор». Існуюць і аматарскія Т.м.
т. 16, с. 94
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМЯСТО́ЎСКІ Франц Іванавіч (10.2.1882, г. Вільня — май 1940),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це, уваходзіў у «Круг беларускай народнай прасветы і культуры». Друкаваўся з 1904 пад псеўд. Дзядзька Пранук. Удзельнічаў у выданні газ. «Наша доля», друкаваўся ў «Нашай ніве». У апавяданнях «На мужыцкі розум», «Страх», «Доктар ад каўтуна» і інш. паказаў бел. селяніна кемлівым, сумленным, высмейваў забабоны. Апавяданне «Стася» напісаў на матэрыяле 1-й сусв. вайны, удзельнікам якой быў сам. У 1927—28 выдаваў у Зах. Беларусі газ. «Беларускі дзень», час. «Беларуская культура». У 1928 адышоў ад грамадскай і культ.-асв. працы. З 1939 служыў у польскім войску.
А.С.Ліс.
т. 16, с. 233
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНАГО́РЫЯ (грэч. Phanagoreia),
антычны горад на Таманскім п-ве (цяпер гарадзішча каля пас. Сянной Краснадарскага краю Расіі). Засн. ў 2-й пал. 6 ст. да н.э. З 5 ст. да н.э. ў складзе Баспорскай дзяржавы. Росквіт Ф. прыпадае на 5—2 ст. да н.э. Горад чаканіў уласную сярэбраную манету. Насельніцтва Ф. (грэкі, меоты, сінды, сарматы) займалася гандлем, рыбалоўствам, рамяством. З 2 ст. да н.э. ўваходзіла ў Пантыйскае царства. У 1 ст. да н.э. наз. Агрыпія. Горад існаваў да 11—12 ст. н.э. Раскопкамі (вядуцца з 19 ст.) выяўлены гарадзішча, частка якога затоплена морам, рэшткі абарончых сцен, жылых кварталаў, храмаў, гімнасій, тэрмаў, рамесніцкіх майстэрань.
А.Г.Зельскі.
т. 16, с. 315
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕ́ГАНТАЎ Аляксей Канідзеевіч (16.3.1888, в. Алочы Чыцінскай вобл., Расія — 11.3.1943),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. У 1920—22 камандзір 1-й Амурскай дывізіі, камандуючы партыз. атрадамі Прымор’я, потым на гасп. і сав. рабоце. У Вял. Айч. вайну ініцыятар стварэння і камандзір кав. партыз. атрада, які ў жн. 1942 накіраваны на тэр. акупіраванай Беларусі. У кастр. 1942 — сак. 1943 камандзір партыз. брыгады «За Радзіму», якая дзейнічала на тэр. Маларыцкага і Дзівінскага р-наў Брэсцкай, Асіповіцкага і Бабруйскага р-наў Магілёўскай, Пухавіцкага і Чэрвеньскага р-наў Мінскай вобл. і Валынскай вобл. (Украіна). Загінуў у баі. У г. Чэрвень яму пастаўлены помнік.
т. 16, с. 427
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́ЛЬКСШТУРМ (Volkssturm),
апалчэнне ў фаш. Германіі ў канцы 2-й сусв. вайны; апошні ваен. рэзерв нацыстаў. Утвораны ў выніку татальнай мабілізацыі мужчын ад 16 да 60 гадоў паводле ўказа А.Гітлера ад 25.9.1944. Арганізоўваўся нацысцкай партыяй, кіраўніцтва і навучанне апекавалася рэйхсфюрэрам СС Г.Гімлерам. Асн. арганізац. адзінка — батальёны 2—4-ротнага складу, узброеныя пераважна стралк. зброяй. Мабілізаваныя ў Ф. юрыдычна прыраўноўваліся да вайскоўцаў вермахта. Удзельнічаў у баях у Сілезіі (40 батальёнаў) у снеж. 1944 — студз. 1945, у Венгрыі і на аўстр. мяжы (30 батальёнаў) у снеж. 1944 — сак. 1945, на Одэры, Нейсе і ў раёне Берліна (да 50 батальёнаў). Выкарыстоўваўся і для папаўнення кадравых вайск. часцей.
т. 16, с. 435
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОХТ Аляксандр Багданавіч (28.9.1848, Масква — 23.8.1930),
расійскі патолаг і тэрапеўт, адзін з заснавальнікаў эксперым. кардыялогіі і клініка-эксперым. кірунку ў паталогіі. Д-р медыцыны (1873), праф. (1880). Скончыў Маскоўскі ун-т (1870), у якім працаваў у 1880—1911 і з 1917. З 1891 арганізаваў і ўзначаліў Ін-т агульнай і эксперым. паталогіі пры Маскоўскім ун-це. У 1912 заснаваў Ін-т агульнай паталогіі пры 2-й Градскай бальніцы (з 1930 кафедра паталаг. фізіялогіі 2-га Маскоўскага мед. ін-та). Асн. працы па праблемах паталогіі сэрца і сасудаў, мочавыдзяляльнай сістэмы, воднага абмену, эксперым. кардыялогіі, паталогіі эндакрыннай і лімфатычнай сістэм.
Тв.:
Патология сердца. 3 изд. М., 1920.
т. 16, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НКФУРЦКІ МІР 1871,
мірны дагавор паміж Францыяй і Германіяй, які завяршыў франка-прускую вайну 1870—71. Падпісаны 10.5.1871 у г. Франкфурт-на-Майне. Вызначыў новую мяжу паміж дзвюма краінамі. Паводле Ф.м. Германія анексіравала правінцыі Эльзас і паўн.-ўсх. ч. Латарынгіі з крэпасцю Мец. Францыя абавязвалася ў 3-гадовы тэрмін выплаціць 5 млрд. франкаў кантрыбуцыі, а таксама ўтрымліваць герм. акупац. войскі, якія заставаліся на тэр. Францыі да поўнай выплаты кантрыбуцыі. Ф.м. аслабіў Францыю і спрыяў хуткаму развіццю і ўмацаванню Герм. імперыі, паглыбіў герм.-франц. супярэчнасці, якія з’явіліся адной з прычын развязвання 1-й сусв. вайны. Умовы Ф.м. скасаваны Версальскім мірным дагаворам 1919.
т. 16, с. 458
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛДЗЕ́І,
семіцкія плямёны, якія ў 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. рассяліліся на ўскраінах Вавілоніі (на паўн.-зах. беразе Персідскага заліва). Мяркуюць, што Х. арамейскага паходжання. Моўная прыналежнасць спрэчная, паколькі знаць Х. хутка вавіланізавалася. У саюзе з Эламам Х. з 9 ст. да н.э. вялі барацьбу з Асірыяй за валоданне Вавілонам, у выніку якой халдзейскія князі шмат разоў займалі вавілонскі прастол, але выганяліся потым асірыйцамі. У 626—538 да н.э. ў Вавілоне правіла халдзейская дынастыя (Набапаласар, Навухаданосар II і інш.), якая стварыла магутнае Новававілонскае царства. Пазней Х. асіміляваліся з мясц. насельніцтвам. У Стараж. Грэцыі і Рыме Х. называлі жрацоў і варажбітоў вавілонскага паходжання.
т. 16, с. 528
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМ’ЯРЫ́ЦКАЕ ЦА́РСТВА,
старажытная дзяржава, якая існавала ў 2 ст. да н.э. — 6 ст. н.э. Узнікла ў канцы 2 ст. да н.э. на ПдЗ Аравіі. У пач. 1 ст. да н.э. хім’ярыты захапілі ўсе пункты марскога гандлю на паўд.-зах. узбярэжжы Паўд. Аравіі, частку ўзбярэжжа Усх. Афрыкі і ч. тэр. Сабейскага царства (Сабы). У канцы 2 ст. н.э. аб’яднаныя сілы Аксумскага царства, Хадрамаўта і Сабы разбілі армію Х.ц. і зрабілі яго залежным ад Сабы. У пач. 4 ст. ўся Паўд. Аравія зноў трапіла пад уладу Х.ц. У пач. 6 ст. тэр. хім’ярытаў заваявалі эфіопы, у 2-й пал. 6 ст. — Сасаніды.
т. 17, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)