1. Вернучы, падлажыць пад каго-, што-н., падгарнуць.
П. ямчэй падушку пад галаву.
2. Няёмка падагнуўшы, пашкодзіць, вывіхнуць.
П. нагу.
3. Падварушыць, крыху павярнуць.
П. сена.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аб раптоўным адчуванні млоснасці, болю.
Падвярнула (безас.) пад грудзі.
|| незак.падваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тапо́р, тапара́, мн. тапары́, тапаро́ў, м.
Прылада для сячэння ў выглядзе насаджанай на драўлянае дзяржанне металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і абухом з другога; сякера.
З лесу далятаў стук тапара.
◊
Хоць тапор (сякеру) вешай (разм.) — аб цяжкім, нясвежым паветры ў памяшканні.
|| памянш.тапо́рык, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым.тапо́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тры́зніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.
1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне.
Хворы трызніў.
2. Гаварыць з упэўненасцю пра тое, чаго няма, не існуе.
3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно; марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло і больш не вернецца.
|| наз.тры́зненне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПАСТАЯ́ННАЯ ПАЛА́ТА ТРАЦЕ́ЙСКАГА СУДА,
міжнародны пастаянны арбітражны орган. Утвораны ў 1899 у г. Гаага (Нідэрланды) на падставе Гаагскай канвенцыі аб мірным вырашэнні міжнар. сутыкненняў. Пастаянны орган суда — Міжнар. бюро, дзейнасцю якога кіруе Пастаянны адм. савет.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАСКО́ЎСКІ ПРАТАКО́Л 1929,
міжнароднае пагадненне (ініцыіравана ўрадам СССР) аб датэрміновым увядзенні ў дзеянне Келага—Брыяна пакта 1928. Падпісаны 9.2.1929 у Маскве прадстаўнікамі СССР, Польшчы, Румыніі, Эстоніі, Латвіі. Пазней да М.п. далучыліся Турцыя (27.2.1929), Іран (3.4.1929), Літва (5.4.1929).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТА́ТКА, заметка,
кароткае паведамленне, у якім апісваецца які-н. факт ці ставіцца канкрэтнае пытанне, газетны жанр. Падарожныя Н. — разнавіднасць нарыса. Н. таксама называюць жанр публіцыстычнага ці навук. твора, які, нягледзячы на адрывачнасць, дае ўяўленне аб прадмеце.
французскі педагог і грамадскі дзеяч. Праф. Лазанскай акадэміі (1866—70), дырэктар пач. адукацыі Францыі (1879—96), кіраўнік кафедры педагогікі Сарбоны (з 1896). Дэпутат парламента ў 1902—24. Адыграў вял. ролю ў падрыхтоўцы і ажыццяўленні законаў 1880-х г.аб усеагульнай абавязковай бясплатнай пач. адукацыі і аб свецкай школе, а таксама школьных законаў пач. 20 ст. Адстойваў прынцыпы «адзінай школы»: роўнасць у атрыманні адукацыі і даступнасць навучання ў сярэдняй школе, якая залежала б толькі ад здольнасцей вучняў. Вял. значэнне надаваў маральнаму развіццю асобы, прызнаючы ролю рэлігіі ў выхаванні. Адзін з заснавальнікаў «Лігі правоў чалавека» і «Т-ва па вывучэнні дзіцячай псіхалогіі». Нобелеўская прэмія міру 1927.