нептуні́зм

(ад лац. Neptunus = імя бога мора ў старажытнарымскай міфалогіі)

кірунак у геалогіі, пашыраны ў канцы 18 — пач. 19 ст., прыхільнікі якога лічылі, што ўсе горныя пароды ўтварыліся ў марскіх басейнах шляхам крышталізацыі або асядання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прэрафаэлі́ты

[ад лац. prae = раней, перад + іт. Raffaello = імя іт. мастака (1483—1530)]

англійскія мастакі і паэты, якія ў 1848 г. аб’ядналіся ў групу, што імкнулася адрадзіць мастацтва дарафаэлеўскага часу (перыяду сярэдневякоўя і ранняга Адраджэння).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сі́філіс

[н.-лац. syphilis, ад Syphilus = імя персанажа паэмы іт. урача Д. Фракастора (1478—1553), прысвечанай апісанню гэтай хваробы]

заразная венерычная хвароба, якая выклікаецца бледнай спірахетай і праяўляецца ў паражэнні скуры, унутраных органаў, нервовай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

танта́л

(н.-лац. tantalum, ад гр. Tantalos = імя міфічнага старажытнагрэчаскага цара, які быў асуджаны багамі на вечныя мукі за тое, што ўкраў у іх амброзію і нектар)

хімічны элемент, цвёрды тугаплаўкі метал шэра-стальнога колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фло́ра

(н.-лац. flora, ад лац. Flora = імя багіні кветак і вясны ў старажытнарымскай міфалогіі)

1) сукупнасць усіх відаў раслін якой-н мясцовасці ці якога-н. геалагічнага перыяду;

2) сукупнасць бактэрыяльных відаў, што насяляюць кішэчнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АБА́ДА (Abbado) Клаўдзіо (н. 26.6.1933, Мілан),

італьянскі дырыжор і піяніст. Скончыў Міланскую кансерваторыю па класах фп. (1953) і кампазіцыі (1955). Выступаў як піяніст. З 1969 дырыжор, муз. і маст. кіраўнік (да 1986) т-ра «Ла Скала», з 1971 адначасова гал. дырыжор Венскага філарманічнага, з 1979 Лонданскага сімфанічнага, з 1989 Берлінскага філарманічнага аркестраў. Кіраўнік створанага ў 1982 філарманічнага аркестра «Ла Скала». З 1986 маст. кіраўнік Венскай дзярж. оперы. Лаўрэат міжнар. конкурсу маладых дырыжораў імя Дз.​Мітропуласа (Нью-Йорк, 1963).

т. 1, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБУ́-БАКА́Р (Абакараў) Ахмедхан

(н. 12.12.1931, аул Кубачы, Дагестан),

даргінскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Дагестана (1969). Скончыў Літ. ін-т імя Горкага (1956). Аўтар аповесцяў «Даргінскія дзяўчаты» (1958), «Каралі для маёй Серміназ» (1965), «Сонца ў «Арліным гняздзе» (1975), «Мама, запалі сонца» (1983) і інш. Нац. каларыт у яго творах падкрэсліваюць шматлікія фалькл. элементы (прытчы, легенды, анекдоты). Выступае як драматург, кінадраматург, піша для дзяцей.

Тв.:

Избранное. Махачкала, 1971;

Бел. пер. — Дзяўчына з крэпасці;

Сонца ў «Арліным гняздзе». Мн., 1979.

т. 1, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІ́ЛАШ Аляксандр Іванавіч (н. 6.3.1931, г.п. Градзіжск Палтаўскай вобл., Украіна),

украінскі кампазітар. Нар. арт. Украіны (1977). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1957). Сярод твораў: оперы «Гайдамакі» (1965), «Балада вайны» (1971), «Сцяганосцы» (1985); аперэты «Чыстая крыніца» (1975), «Легенда пра Кіеў» (1982), «Званы Расіі» (1983); вак.-сімф. і сімф. творы; 2 канцэрты для фп. з арк. (1982—83); хары; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар песень («Каліна ў жыце», «Два колеры», «Равеснікі»). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Шаўчэнкі 1975.

т. 3, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ГУШ Аляксандр Аляксандравіч (н. 18.2.1931, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі, ветсанэксперт. Д-р вет. н. (1983), праф. (1991). Брат Андрэя А.Богуша. Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1953). З 1960 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага. Навук. працы па вет.-сан. і зоагігіенічным забеспячэнні жывёлагадоўлі, вет.-сан. экспертызе.

Тв.:

Борьба с мышевидными грызунами в животноводческих помещениях. Мн., 1974;

Паразитозы мышц свиней и меры их профилактики. Мн., 1976;

Мясо, его переработка и хранение. Мн., 1995.

т. 3, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРБАЦЭ́ВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч (н. 30.1.1953, Мінск),

бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1991), праф. (1995). Скончыў Іенскі ун-т імя Ф.​Шылера (Германія; 1976). З 1976 у БДУ. Навук. працы па квантавай механіцы і агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю разліку квантава-мех. эфектаў для часціц са спінам ​1/2 у неінерцыяльных сістэмах адліку і знешніх гравітацыйных палях.

Тв.:

Квантовая механика в общей теории относительности: Основные принципы и элементарные приложения. Мн., 1985.

А.​І.​Болсун.

т. 5, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)