1. Гарадская крэпасць. Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, Радзіма-маці высока ацанілі стойкасць абаронцаў Брэсцкай цытадэлі, прысвоіўшы ёй ганаровае званне «Крэпасць-герой».«Помнікі».// Пра крэпасць наогул. Быў час, Калісьці ў суседзяў, ды і ў нас, Усюды будавалі цытадэлі.Корбан.На беразе Рыёна — спавітыя дзікім вінаградам руіны старажытнай турэцкай цытадэлі.Самуйлёнак.
1. Зрабіць кароткім або больш кароткім. Каб скараціць дарогу, хлопцы звярнулі на поле і пайшлі, шастаючы ботамі, па ржэўніку.Хомчанка.Я павярнула, каб скараціць шлях, у сквер.Савіцкі.Вершы Танка нельга дапоўніць дадатковымі строфамі або скараціць.Кучар.Настаўніца не толькі выправіла граматычныя памылкі, але і скараціла тэкст.Жычка.// Зрабіць менш працяглым у часе. Скараціць рабочы дзень. □ — Мне тэрмін скарацілі, — задаволена кажа Валодзя.Васілевіч.// Заняць, запоўніць час чым‑н.; зрабіць менш прыкметным час працякання чаго‑н. — Мо шахматы прынесці? — пытаецца Меер. — Давай, скароцім час.Карпюк.Відаць, .. [суседу Міхася] таксама было холадна і нудна, ён гаворкай хацеў скараціць чаканне раніцы.Машара.// Замест поўнай назвы абазначыць што‑н. пачатковай літарай, часткай слова і пад.
2. Зменшыць, абмежаваць колькасна або па велічыні, у аб’ёме. Скараціць штаты. □ Было тое вясною, Яўген Данілавіч дачуўся, што гэты шалёны старшыня самавольна скараціў плошчу пад авёс і ячмень і павялічыў плошчу пад лён.Паслядовіч.// Звузіць, зменшыць (вытворчасць, выраб чаго‑н. і пад.). Скараціць вытворчасць.
3.Разм. Звольніць (з работы, службы). Але тут пачаліся розныя непрыемнасці на фабрыцы. Скарацілі чамусьці з сотню рабочых.Лынькоў.
4.У матэматыцы — падзяліўшы на які‑н. лік, выразіць у меншых ліках. Скараціць дроб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЫ́НВІЦКІ МЕРЫДЫЯ́Н,
нулявы мерыдыян, пачатковы мерыдыян Зямлі з геагр. даўгатой λ = 00°00′00″. Праходзіць праз адзін з пунктаў Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі. Адлікі (ад 0° да 180°) вядуцца ў напрамку на У (усх. даўгата) і на З (зах. даўгата) або ад 0° да 360°у напрамку на У. Грынвіцкі мерыдыян з’яўляецца таксама сярэднім мерыдыянам нулявога гадзіннага пояса Зямлі пры разліках зямнога часу (зорнага, сонечнага, дэкрэтнага). Сусветны час на Грынвіцкім мерыдыяне прыняты роўным нулю. Час кожнага наступнага гадзіннага пояса (праз 15°00′00″усх. даўгаты) узрастае на 1 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАМПКО́ЎСКАЯ Алена Канстанцінаўна (1921, в. Мазуршчына Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 26.6.1942),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыла курсы радыётэлеграфістаў (1941). УВял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах. фронце. Радыстка мал. сяржант С. вызначылася ў чэрв. 1942 учас абарончай аперацыі Сталінградскай бітвы ў баі каля в. Зімавенькі Белгародскай вобл. (Расія), дзе ў час прарыву батальёна з акружэння, прыкрываючы адыход асн. сіл, выклікала агонь на сябе; загінула ў гэтым баі. У кішлаку Баяут-1 Сырдар’інскай вобл. (Узбекістан), дзе яна жыла, пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няўры́мслівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не можа супакоіцца, суняцца; непаседлівы. Сам гарачы, няўрымслівы, .. [Рэндал] і другім не дае сядзець без работы.Гамолка.Толькі няўрымслівыя хлапчукі.. увесь час выскоквалі на віднае месца, за што ім перападала ад бацькоў і матак.Броўка.// Уласцівы такому чалавеку. Лёня спрактыкаваным вокам прыкмеціў, што не ад хвалявання стары такі рухавы — характар няўрымслівы.Новікаў.Няўрымслівая натура не давала .. [Ганне] спакою, асабліва цяпер, калі яна апынулася ў гушчы барацьбы.Няхай.// Які не сціхае, не змаўкае, не спыняе працяглы час сваёй дзейнасці. Кіпіць у цяснінах, ляціць на прастор Бурлівы, няўрымслівы Вахш.Кірэенка.Вее вецер вясновы, няўрымслівы, свежы.Зарыцкі.
2. Нецярплівы. Самыя наравістыя, самыя няўрымслівыя коні ў яго станавіліся рахманыя, супакойныя, пакорлівыя.Дубоўка.Маленькім крыклівым няўрымслівым сынам наогул здаецца, што час стаіць на месцы...Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ЛЕ́ТАПІС ТАВАРЫ́СТВА БЕЛАРУ́СКАЙ ШКО́ЛЫ»,
назва час.«Беларускі летапіс»у 1933 і ў студз.—сак. 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адле́жаць, ‑жу, ‑шыш, ‑жыць; зак.
1.што. Доўга або ў нязручнай паставе лежачы, выклікаць зняменне, ацёк якой‑н. часткі цела. Адлежаць нагу.
2.без дап. Хварэючы, праляжаць пэўны часу пасцелі.
•••
Месца (вугла і пад.) не адлежыць — ляжаннем шкоды не зробіць (як дазвол прылегчы, паляжаць, паначаваць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́йска, ‑а, н.
Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх; армія. Рэгулярнае войска. Тэрытарыяльнае войска. Сухапутныя войскі. □ [Маці:] — Смела йдзі, сынок, у войска, Барані ты волю.Чарот.
•••
Кадравае войска — пастаяннае рэгулярнае войска, якое ў мірны час мае няпоўны састаў афіцэраў і сержантаў (кадраў) для падрыхтоўкі штогодніх прызываў радавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́дан, ‑у, м.
Пахучая смала некаторых трапічных дрэў (выкарыстоўваецца для абкурвання ў час рэлігійных абрадаў). Жалобная працэсія павольна рухалася па вуліцах, блішчалі рызы духавенства, плыў сіні дым ладану.Самуйлёнак.
•••
Баяцца як чорт ладанугл. баяцца.
Дыхаць на ладангл. дыхаць.
Як чорт ад ладанугл. чорт.
[Ад перс. lâdan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Крыўдны, злосны жарт з каго‑, чаго‑н., высмейванне каго‑, чаго‑н. Сустрэць насмешкамі. Баяцца насмешак. □ Некаторы час Лабановіч і ў сяле не паказваўся, бо нейк прыкра было слухаць насмешкі сяброў.Колас.У голасе .. [Алі] Леанід пачуў непрыязную насмешку.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)