араб.Шат-эль-Фурат, рака ў Турцыі, Сірыі і Іраку, самая вял. ў Зах. Азіі. Даўж. (ад вытоку р. Мурат) 3065 км, ад сутокаў рэк Мурат і Курасу 2700 км, пл. басейна 673 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Армянскага нагор’я. У верхнім цячэнні праразае хрыбты Армянскага нагор’я Малацья і Эргані ў вузкай цясніне, потым цячэ ў глыбокай даліне па пустынным плато Джэзірэ, у ніжнім цячэнні — па Месапатамскай нізіне. Пасля зліцця з р. Тыгр утварае р. Шат-эль-Араб, якая ўпадае ў Персідскі заліў. Гал. прытокі: Тахма, Гёксу (справа), Беліх, Хабур (злева), упадаюць у Е. у верхнім і сярэднім цячэнні; у Іраку да Е. падыходзяць толькі сухія даліны — вадзі, якія запаўняюцца вадой пасля моцных дажджоў. Жыўленне снегава-дажджавое. Веснавое разводдзе і летняя межань. У ніжнім цячэнні рэчышча абвалавана ад разводдзяў. Сярэдні гадавы расход вады каля г. Хіт (Ірак) 840 м³/с, у ніжнім цячэнні памяншаецца да 300—400 м³/с ад выпарэння і выкарыстання вады на арашэнне (уздоўж берагоў Е. на Месапатамскай нізіне — паласа аазісаў). Суднаходная да г. Хіт. На рацэ вадасховішча Кебан, Атацюрк (Турцыя), Эль-Асад (Сірыя). На Е. — гарады Бірэджык (Турцыя), Рака, Дэйрэз-Зор (Сірыя), Рамады, Эль-Фалуджа, Эль-Куфа, Эс-Самава, Эн-Насірыя (Ірак). Міжрэчча Е. і Тыгра — адзін са стараж. асяродкаў цывілізацыі, дзе знаходзіліся дзяржавы Асірыя, Вавілонія, Шумер; на беразе Е. быў размешчаны г.Вавілон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗЕРНАЕ ЗАНДЗІ́РАВАННЕатмасферы і гідрасферы,
светлавая лакацыя структуры і саставу асяроддзя на аснове імпульсных лазераў. Характарызуецца высокай прасторавай і часавай раздзяляльнай здольнасцю, экспрэснасцю, бескантактнасцю, магчымасцю атрымання звестак з вял. прасторы.
Заснавана на рассеянні імпульснага лазернага выпрамянення ў паветры ці вадзе і залежнасці ўласцівасцей рассеянага святла ад саставу і інш. характарыстык рассейвальнага асяроддзя (гл.Рассеянне святла). Пры Л.з. вымяраюць інтэнсіўнасць і спектральны састаў рассеянага святла, яго дэпалярызацыю і доплераўскі зрух частаты (гл.Доплера эфект), спазняльнасць адносна моманту, у які лазерны імпульс накіроўваецца ў асяроддзе. Гэта дае магчымасць вызначыць у атмасферы канцэнтрацыю розных газаў і аэразолей, сярэдні памер часцінак, іх дысперснасць і форму, іншы раз і хім. састаў, т-ру паветра, скорасць ветру; для вады — канцэнтрацыю арган. і неарган. завісі, стан воднай паверхні, яе т-ру і інш.; па часе запазнення вызначаюць адлегласць да месца, з якога прыйшло рассеянае святло. Прылады для Л.з. наз.лідарамі. Л.з. дае магчымасць кантраляваць забруджванне атмасферы, «азонныя дзіры» і інш.
На Беларусі работы па Л.з. вядуцца з сярэдзіны 1960-х г. у Ін-це фізікі Нац.АН (у 1966 тут праведзена першае ў СССР Л.з. атмасферы і вады).
Літ.:
Лазерный контроль атмосферы: Пер. с англ.М., 1979;
Зеге Э.П., Иванов А.П., Кацев И.А. Перенос изображения в рассеивающей среде. Мн., 1985;
Иванов В.И., Малевич И.Л., Чайковский А.П. Многофункциональные лидарные системы. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паста́вец ’збан, посуд для вады, квасу’ (Растарг.), ’драўляны посуд для алею’ (Ян.), пастаучык ’пасудзіна’ (Нас., Бел. песні), малар.поставэць ’ражка, у якой замешвалі корм для свіней’ (Сл. Брэс.). Укр.постивець ’конаўка’, рус.пск.поставец, тамб., разан.постива ’збан, конаўка, фляга’, разан.поставил ’драўляная міска ў жабракоў’, серб.-харв.постава ’посуд, у які капае самагон’, дуброўніцк. ’від посуду’. Прасл.postavb, po$tavbCb < po‑staviti > nacTaeiu̯b < Taeiu̯b (гл.). Параўн. таксама рус.ставец ’посуд для піцця*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пла́ваць ’перамяшчацца ў вадзе’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), пла́выць ’тс’ (Бяльк.), ’знаходзіцца на паверхні вады’ (Сл. ПЗБ), (перан.) ’хадзіць па глыбокім снезе’ (Юрч. СНЛ). Укр.пла́вати, рус.пла́вать, чэш.plavati, славац.plávať, старое харв.plȁvati, балг.пла́вам, ст.-слав.плавати ’тс’. Прасл.*plavati, plavajǫ — пераўтварэнне фактытыва *plaviti пад уплывам ітэратыўных форм на *‑vati — усе узыходзяць да *pluti, plovešь > плыць (гл.) (Міклашыч, 252; Траўтман, 223; Фасмер, 3, 271; Махэк₂, 462–463; Бязлай, 3, 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раўчу́к, раўча́к ’невялікі ручай’, ’неглыбокі роў з вадой’, ’калдобіна, выбоіна, далок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Яшк., Ян.), ’канаўка пад капяжом хаты для сцёку вады’ (Яшк.), ’рэчка’ (Ян.), раўча́г (слаўг., Яшк.), раўчо́к (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ро́ўчак (Сл. ПЗБ). Утворана з выкарыстаннем суф. ‑(ч)ак/‑(ч)ук з агульнай семантыкай ’нешта малое ад пэўнай назвы’, параўн. ваўчак, ваўчук, хлапчук і пад. Адсюль роў‑ + ‑чук ці равок + ‑ук/‑ак > раўчу́к, раўча́к, ро́ўчак ’малы роў’. Гл. роў1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́чай ‘дзірка ў верхнім камені жорнаў, куды сыплюць збожжа’ (Сцяшк.), туча́й ‘тс’ (круп., Сл. ПЗБ). Параўн. укр.палес.течайа́ ‘тс’. Зыходнай формай лічыцца дуча́й ‘тс’ (гл.), якое праз польскую мову (duczaj, ducza ‘тс’) запазычана з італ.doccia, doccio ‘жолаб, латок для вады’; пра мажлівасць кантамінацыі і запазычаны характар назваў рэаліі сведчыць, хутчэй за ўсё, і незвычайная варыянтнасць у фармальным і семантычным плане, гл. Аніч., Вопыт, 141; Ніканч., Єндем., 42, 96. Параўн. лечая, якая, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bolączka
bolączk|a
ж. слабае месца, балячка, праблема;
~ą naszego miasta jest brak wody — праблемай нашага горада з’яўляецца недахоп вады;
usuwać ~i — ліквідаваць (вырашаць) праблемы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дакапа́цца
1. (дабрацца да чаго-н.) gráben*vt bis;
дакапа́цца да вады́ gráben*, bis man auf Wásser stößt;
2.перан.разм. (дайсці да чаго-н.) dahínter kómmen*; áusfindig máchen;
дакапа́цца да су́тнасці спра́вы der Sáche auf den Grund kómmen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кало́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1.Памянш.да калона (у 1, 2 знач.).
2. Рад лічбаў, слоў, размешчаных па вертыкалі. Апошнія старонкі былі густа запоўнены незнаёмымі чарцяжамі і доўгімі калонкамі лічбаў.Шуцько.// Слупок тэксту ў газеце, кнізе і пад. Белыя старонкі з калонкамі вершаў заціснуты ў масіўную, цёмнага колеру, вокладку.Галавач.
3. Назва розных прыстасаванняў, якія маюць форму падоўжанага цыліндра (напрыклад, цыліндрычнага катла для награвання вады ў ваннай, прыстасаванне ў выглядзе высокага цыліндра з ручкай і кранам для адпускання вады, бензіну і інш., якія паступаюць сюды з цэнтральнага рэзервуара). На цэментавай пляцоўцы каля чырвонай бензінавай калонкі стаяла з паўдзесятка аўтамабіляў.Шамякін.
•••
Водаразборная калонка — калонка з водаправодным кранам, устаноўленая на паверхні зямлі і злучаная з водаправодам трубой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кацёл, катла, м.
1. Металічная пасудзіна акруглай формы і розных памераў для награвання вады, гатавання ежы і пад. Пад дашчатым навесам гарэў агонь, у катле варылася вячэра.Шчарбатаў.Чвэрць кухні займала нізкая ёмкая печ з двума ўмураванымі катламі для награвання вады і для варкі бульбы.Колас.// Пра харчаванне з агульнай кухні. Партызанскі кацёл. Армейскі кацёл. □ Побач .. спрачаліся дзве кабеціны: рэзаць цяля для агульнага катла на сенакос ці не.Ваданосаў.
2. Закрытая пасудзіна для выпрацоўкі пары. Паравы кацёл. □ А ўжо з катлоў, зноў-такі па трубах, вада, ператвораная ў сухую пару, пойдзе ў турбіну.Краўчанка.
3. Поўнае акружэнне вялікіх варожых групіровак. Папасці ў кацёл. Бабруйскі кацёл.
•••
Як піўны кацёл — вельмі вялікіх памераў (пра галаву чалавека).
Як у катле кіпіцьгл. кіпець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)