Маслі́на ’вечназялёная субтрапічная расліна Olea europaea і яе плод’ (ТСБМ). Укр.маслина, рус.маслина, ст.-рус.маслина, ст.-слав. маслина — калька з с.-грэч.ελαία ’тс’, у якой ‑ία адпавядае слав.‑ина (Бернекер, 2, 29; Фасмер, 2, 578; Шанскі, ЭИРЯ, 2, 132–133; Скок, 2, 382; БЕР, 3, 679).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасыха́ць ’сохнуць параўнальна невялікі час’ (Шат.). Укр.посиха́ти ’высыхаць, засыхаць’, рус.посыха́ть ’засыхаць’. Да сохнуць (гл.). Семантыка бел. дзеяслова адрознівацца ад укр. і рус. дзякуючы прэфіксу ‑pa, які ў іх мае значэнне поўнай закончанасці дзеі безадносна да яе працягласці, а ў бел. дзея працягвалася ў невялікім прамежку часу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскама́рыцкі ’танец камарынская’ (Мядзв.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, параўн. растуды́яе туды́ ’каб ёй пуста было!’ (Мат. Маг. 2), ад кама́рыцкі, прастамоўнай трансфармацыі кама́рынскі/кама́рынская, якое ідэнтычна рус.камари́нская ’народная песня для скокаў; танец пад гэтую песню’ (паводле некаторых аўтараў, кампазітар Глінка выкарыстаў беларускую народную мелодыю). Параўн. аналагічнае рус.асташ.раскамари́нская.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́згляды ’звычай знаёміцца з нявестай і яе маёмасцю’ (Юрч. Вытв., Сцяшк.; пух., Сл. ПЗБ; Растарг.). Укр.ро́зглядини ’агледзіны’, валынск.розгля́дини ’заручыны’. Беларуска-ўкраінская ізалекса. Да разгляда́ць < раз- (роз-) і глядзе́ць (гл.). Такую ж прэфіксацыю маюць н.-луж.rozglěd, в.-луж.rozhlad, чэш.rozhled, славац.rozhľad ’агляд’, ’від’, ’перспектыва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сказы́лка ‘стрыжань птушынага пяра’ (зэльв., Сл. ПЗБ). Ні фармальная структура слова, ні матывы намінацыі няясныя. Фармальна ад ска́зіць (гл. сказа) з суф. ‑ыль + ‑к‑; ‑л‑ у суф. магло ацвярдзець па аналогіі з кабылка, бабылка і да т. п. Магчыма, ‘тое, што “псуе” абскубаную курыцу’ (г. зн. яе мяса).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЦО́КАЛЬу электра- і радыётэхніцы,
канструктыўная частка электроннай ці інш. лямпы, прызначаная для ўстаноўкі яе ў патрон (або лямпавую панэль) і гальванічнага злучэння яеўнутр. элементаў са знешнім эл. ланцугом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
атулі́ць, атулю, атуліш, атуліць; зак., каго-што.
Агарнуць, ахінуць з усіх бакоў. Дай сваім плашчом цябе я атулю, мая надзея.Танк.Цішыня косамі шаўковымі атуліла саламяныя хаты.Лынькоў.//перан. Агарнуць, акружыць, падзяліць чым‑н. Сарву бялявую лілею, Надзею ласкай атулю.Пушча.Гэткім шчырым каханнем яе атуліў, З гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заку́рваць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да закурыць 1.
заку́рваць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чаго і без дап.
Дастаўшы або скруціўшы папяросу, набіўшы люльку, запальваць яе. — Закурвайце, мужчыны! — адазваўся Сымон, выняўшы з-за пазухі вялікі капшук з тытунём.Чарот.У штольні Франц.. даставаў цыгарэту, акуратна адшчыкваў ад яе палавіну і закурваў.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́ласлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да жаласці, спачування; спагадлівы, чуллівы. [Ліза] засталася такою ж ласкавай і жаласліваю, як і была, але ў вонкавым выглядзе яе адбыліся перамены і зусім нечаканыя.Арабей.
2. Які выклікае жаласць, спачуванне; няшчасны. — Ты не крыўдуеш на мяне, Пеця? — запыталася .. [Люба] і сама здзівілася, да чаго голас яе слабы і жаласлівы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разраху́нак, ‑нку, м.
Разм. Тое, што і разлік (у 1–5 знач.). Касір выдаваў рабочым авансы і рыхтаваўся да разрахункаў у канцы месяца.Чорны.У гэтых ціхіх .. хатах на ўсе лады памінаецца калектывізацыя. Каля яе згуртаваны ўсе думкі, пачуцці і разрахункі практычнага сялянскага розуму, навокал яе вядзецца самая дзейсная агітацыя і за і супраць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)