ЦО́КАЛЬ у электра- і радыётэхніцы,
канструктыўная частка электроннай ці інш. лямпы, прызначаная для ўстаноўкі яе ў патрон (або лямпавую панэль) і гальванічнага злучэння яе ўнутр. элементаў са знешнім эл. ланцугом.
т. 17, с. 133
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)