ugiąć kolana — схіліць калені, укленчыць, стаць на калені;
ugiąć karku перан. схіліць галаву (перад кім);
2. прыпадняць; падагнуць;
ugiąć sukni — падагнуць (прыпадняць) сукенку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Напе́рад ’уперад’ (ТСБМ, Ян.), наперэ́д ’тс’ (ТС), напе́рад, наперэ́д, напярод ’раней’, ’спачатку’ (Жд. 2, Ян., ТС; пруж., Сл. ПЗБ), укр.наперед ’уперад’, ’спачатку’, ’надалей’, рус.наперёд ’раней’, ’спачатку’, ’у будучым’, польск.naprzód ’спачатку’, ’уперад’, серб.-харв.напред ’уперад’, балг.напред ’тс’, макед.напред ’тс’. Са спалучэння *na і назоўніка ў він. скл. адз. л., гл. перад1, пярод ’пярэдняя частка’; семантыка ’спачатку’, ’раней’, ’надалей’ развілася з прасторавага значэння для абазначэння часу, пры гэтым пунктам адліку можа стаць як мінулы, так і будучы адрэзак часу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кацвіна ’топкае балота’ (Сцяшк ЛАГ). Блізка на форме • значэнню стаіць рус.дыял.кат вина са значэннем ’ямка, калдобіна’ (смал.). Можна меркаваць, што першапачатковым значэпнсгм бел. слова было не ’топкае балота’, а такое ж. як у рус. слове (г. зн. ’ямка, калдобіна’). У аснове назвы корань ’каттой самы, што ў словах слав.*katiti, *kaiati. Магчыма, спачатку мелася на ўвазе месца, на якім вазы выкачалі ямы. Гук -ц- v слове кацвіна — гэта рэзультат палаталізацыі групы гв‑перад Паходжанне самога ‑в‑ не вельмі яснае (уплыў гакіх утварэнняў, як *гуlъгчпа?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саж ’сажалка’ (Нас.), ’невялікі хлеў’ (Мат. Гом.), ’маленькі хлявок для парасят, які выгароджваецца ў хляве’ (Ян.), ’садок для рыб’ (ТС), ’азярцо паблізу прытока ракі, якое служыць садком для рыбы перад замаразкамі зімой’, ’скрынка для трымання ў рацэ жывой рыбы’ (Яшк.). Укр.саж ’хлеў, дзе зачыняюць жывёліну для адкормлівання’, ’плецены кош для захоўвання злоўленай рыбы’, рус.кур.саж ’хлеў або перагародка для свіней’, польск.sadz ’скрынка з адтулінамі для захоўвання ў вадзе злоўленай рыбы’. Паўн.-прасл.*sadjь < *saditi ’садзіць’, г. зн. ’тое, у што садзяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёмуха ‘свята на пяцідзесяці дзень (праз сем тыдняў) пасля Вялікадня’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі; Сл. ПЗБ), ‘пятніца сёмага тыдня пасля Вялікадня, Духаўская пятніца’ (Нас.), сёміца ‘тс’ (паст., Сл. ПЗБ), сёмка ‘сёмуха’, ‘субота перад Троіцай’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да сёмы (гл.); параўн. рус.семи́к, седми́чник ‘чацвер на сёмым тыдні пасля Вялікадня’ (Праабражэнскі, 2, 224–225; Фасмер, 3, 599). Сюды ж сёмушка ‘галінкі дрэў, маладыя дрэўцы, якімі ўпрыгожваюць на Тройцу хату, падворак’, сёмушнія дзяды́ ‘памінальны дзень праз тыдзень пасля Тройцы’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гумно́
1. Будынак з ёўняй, у якім складваюць збожжавыя снапы, малоцяць; клуня (Жытк., Слаўг., Стаўбц.).
2. Чыстая плошча перад гумном, дзе прасушваюць снапы, сена (Мін.пав. і губ.Шэйн 506).
3. Месца каля тока (гл.) і сяннога хлява, якое парасло травой (Пух.Шат.).
4. Лужок кругом гумна (Віц.Касп.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
тру́сіць
1.разм. (палохацца) Angst háben (каго-н., чаго-н. vor D), sich fürchten (vor D); féige [kléinmütig] sein;
тру́сіць пе́рад небяспе́кай sich vor der Gefáhr verkríechen*;
2. (сыпкае) schütten vt;
3. (бегчытрушком) tráben vi (h, s);
4. (растрасаць) zerstréuen vt;
5. (трэсці) schütteln vt, rütteln vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГАЗАСТРУМЕ́ННЫЯ ВЫПРАМЯНЯ́ЛЬНІКІ,
механічныя генератары гукавых (або ультрагукавых) ваганняў, крыніцай энергіі якіх з’яўляецца высокаскарасны газавы струмень. Адрозніваюць свісткі (напр., Гальтана свісток), генератары (Гартмана генератар) і сірэны. Выкарыстоўваюцца ў кантрольна-вымяральнай і сігналізавальнай апаратуры, для распылення вадкасцей, атрымання або асаджэння аэразоляў, у розных тэхнал. устаноўках для інтэнсіфікацыі цепла- і масаабмену і інш.
Гальтана свісток мае сапло з вузкай кальцавой шчылінай, перад якой размешчаны пустацелы цыліндрычны рэзанатар з вострымі клінападобнымі краямі. Газ, што выходзіць пад невял. ціскам, накіроўваецца на востры край рэзанатара і ўзбуджае ў ім перыядычныя віхры. У Гартмана генератары з сапла выцякае звышгукавы газавы струмень. Рэзанатар размешчаны сувосна з саплом у зоне няўстойлівасці газавага струменя. Частата выпрамененага гуку залежыць ад памераў рэзанатара і адлегласці паміж ім і саплом. Прынцып дзеяння сірэн заснаваны на мех. перыядычным перарыванні газавага (або вадкаснага) струменя з дапамогай заслонкі, цыліндра або дыска з адтулінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛА́Н (Яраслаў Аляксандравіч) (27.7.1902, г. Дынаў, цяпер Польшча — 24.10.1949),
украінскі пісьменнік, публіцыст. Вучыўся ў Венскім (1923—26), скончыў Кракаўскі (1928) ун-т. Удзельнічаў у рэв.падп. рабоце. Адзін з арганізатараў антыфаш. кангрэса па абароне культуры (Львоў, 1936). Першы твор — п’еса «Дон Кіхот з Этэнгайма» (1927). Аўтар п’ес «Груз» (1929), «Вераніка» (1930), «Каханне на досвітку» (нап. 1949), сатыр. камедыі «99%» (1930—31), трагедыі «Пад залатым арлом» (1947), апавяданняў і аповесцей, публіцыстычных артыкулаў, у якіх адлюстраваў складаныя, супярэчлівыя падзеі даваен. і пасляваен. зах.-ўкр. рэчаіснасці. Майстар сатыр. нарысаў, памфлетаў і фельетонаў (зб-кі «Фронт у эфіры», 1943; «Іх абліччы», 1948; «Перад тварам фактаў», 1949). Трагічна загінуў. Дзярж. прэмія СССР 1952. На бел. мову асобныя творы Галана перакладаў Г.Сапрыка.
Тв.:
Твори. Т. 1—4. Київ, 1977—80;
Бел.пер. — З крыжам ці з нажом: Памфлеты. Мн., 1954;
Рус.Пер. — Избранное. М., 1985;
Об этом нельзя забывать: Рассказы, очерки, памфлеты, пьесы. Киев, 1987.
Літ.:
Вартанов Г.И. Ярослав Галан: Очерк жизни и творчества. Львов, 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬША́НСКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ,
помнік архітэктуры 16—18 ст. Пабудаваны ў в.Гальшаны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Будынак касцёла ўзведзены ў пач. 16 ст., перабудаваны ў сярэдзіне 16 ст. пад кальвінскі збор. У 1618 на сродкі П.Сапегі касцёл перабудаваны ў стылі барока, узведзены жылы корпус кляштара. У пач. 1770-х г. будынак касцёла часткова разабраны, яго фундамент і сцены выкарыстаны для пабудовы новага, які захаваўся да нашага часу. Будынак прамавугольны ў плане, яго гал. фасад і апсіда маюць рысы барока: фігурны франтон, распрацоўка пілястрамі, валюты. Эмацыянальны акцэнт інтэр’ера касцёла — жывапіс на сцяне 3-яруснага гал. алтара (выкананы ў 1790-я г.). У адной з капліц (3-ярусная кампазіцыя ў стылі рэнесансу) знаходзілася надмагілле Сапегі і яго жонак (цяпер захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі). Да касцёла з паўд.-зах. боку прымыкае П-падобны ў плане 2-павярховы жылы корпус (часткова разбураны ў 1832). У 1810-я г.перад касцёлам пастаўлена мураваная брама-званіца ў стылі класіцызму.