Трыфо́ль ‘вадзяная ці балотная расліна бабок, Menyanthes trifoliata L.’ (ТСБМ). Праз рускую мову (трифоль) з лац. trifolium ‘трыліснік, канюшына’. Параўн. чэш. дыял. třilistník, třulistník, паўд.-польск. trojanзвычайна ў расліны з кораня вырастаюць тры вялікія сакавітыя лісты (Махэк, Jména, 182; ЕСУМ, 5, 641).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сарва́цца, -рву́ся, -рве́шся, -рве́цца; -рвёмся, -рвяце́ся, -рву́цца; -рві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Перастаць трымацца на чым-н., адарваўшыся, не ўтрымаўшыся, зваліцца (пра што-н. прымацаванае).

Дзверы сарваліся з завесаў.

2. Зваліцца, упасці адкуль-н., страціўшы апору.

С. з вяршыні гары.

С. з рыштаванняў.

3. Рвануўшыся, вызваліцца ад чаго-н.

Сабака сарваўся з ланцуга.

4. Хутка, імкліва пакінуць якое-н. месца.

Хлопец сарваўся з лаўкі і пабег.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сапсавацца ад рэзкага руху, рыўка, прыйсці ў нягоднасць пры няўмелым карыстанні (пра разьбу і пад.).

Разьба сарвалася.

6. Страціць самакантроль над сваімі паводзінамі, дзеяннямі.

С. і накрычаць на дзяцей.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Застацца нявыкананым, не адбыцца.

Сход сарваўся (разм.).

З языка сарвалася што ў каго (разм.) — сказаў не падумаўшы, паспешна.

Як з ланцуга сарваўся (разм., неадабр.) —

1) пра шумныя паводзіны, празмерную радасць каго-н., хто адчуў сябе на свабодзе;

2) пра паводзіны, учынкі чалавека, які страціў кантроль над сабой, перастаў сябе стрымліваць.

|| незак. зрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. зрыў, зры́ву, мн. зры́вы, зры́ваў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

андэрра́йтынг

(англ. underwriting)

1) размяшчэнне каштоўных папер па публічнай падпісцы праз пасрэднікаў, функцыі якіх звычайна выкопваюць інвестыцыйныя банкі;

2) падпіска на акцыі;

3) прыём нерухомасці на страхаванне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рапсо́дыя

(гр. rhapsoidia)

1) эпічная песня пра легендарных герояў і багоў, якую выконваў рапсод;

2) музычны твор з некалькіх частак, звычайна на тэмы народных песень ці паданняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ры́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць рып; рыпець. Сям-там рыпалі дзверы, калодзежныя жураўлі. Чарнышэвіч. Рыпаў калодзежны вочап, бразгалі кацялкі і булькалі біклажкі. Грахоўскі. // чым. Утвараць рып, рыпець чым‑н. Бацька з Колем выйшлі на двор. Даўгавата там стукалі тапаром, рыпалі варотамі ў хлеў. Мыслівец.

2. Разм. Іграць непрафесійна на якім‑н. музычным інструменце (звычайна на гармоніку). На процілеглым канцы [вёскі], бадай ля самай шашы, рыпае гармонік, глуха бухае бубен. Навуменка. Звычайна, нудна, усюды адну і тую ж польку рыпае прывітальна мясцовы гармонік. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Невялікая пакаёвая печ, звычайна для абагрэву. Дзе-нідзе курыўся дым: паліліся грубкі, каб сагрэцца людзям у калядны марозны вечар. Каваль. Маша адышла, прытулілася плячамі да гарачай грубкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпарэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выпарвацца — выпарыцца (у 1 знач.).

2. звычайна мн. (выпарэ́нні, ‑яў). Газападобнае рэчыва, якое ўтварылася ў выніку выпарвання чаго‑н. Валотныя выпарэнні. □ Пахла дымам, смоллю, настоенымі густымі выпарэннямі сасновага бору. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выто́к, ‑у, м.

1. Месца, адкуль выцякае рака, ручай.

2. перан.; звычайна мн. (выто́кі, ‑аў). Пачатак, першакрыніца чаго‑н. Вытокі культуры. □ Многія даследчыкі.. сцвярджаюць, што вельмі часта вытокамі прыказак з’яўляюцца: песні, казкі, апавяданні і асабліва анекдоты. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́маразкі, ‑аў; адз. замаразак, ‑зку, м.

Лёгкія марозы, звычайна ранішнія, увосень і вясной. Была другая палова кастрычніка, і раннія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы. Шахавец. Пад раніцу ўжо браліся замаразкі, трава і лісце кустоў пакрываліся шараватым інеем. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Патаптаць, вытаптаць (звычайна пра пасевы). Дзікі зноў сенажаць псуюць. На Паповай градзе здратавалі ўсё дашчэнту. Ляўданскі. // Затаптаць, задушыць. Здавалася, .. [парсючкі] вось-вось наступяць на ногі або зусім здратуюць самога Войцеха. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)