СКОТ ((Scott) Вальтэр) (15.8.1771, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 21.9.1832),
англійскі пісьменнік. Вучыўся ў Эдынбургскім ун-це. Па адукацыі юрыст. З 1799 шэрыф, з 1806 сакратар суда. Літ. дзейнасць пачаў са збірання нар. легенд і балад (зб. «Песні шатландскай мяжы», ч. 1—3, 1802—03). Папулярнасць набыў рамант. паэмамі «Песня апошняга менестрэля» (1805), «Марміён» (1808), «Дзева возера» (1810) і інш., у якіх спалучэнне драм. фабулы з маляўнічымі шатл. пейзажамі, сцэнамі палявання і казачнымі прыгодамі. Сусв. вядомасць С. прынеслі гіст. раманы, у якіх ён стварыў партрэты Шатландыі, Англіі і кантынента з пач. сярэдневякоўя і да канца 18 ст., паказаў уплыў паліт. і інш. сіл на развіццё чалавечай асобы. Аўтар т.зв. шатландскіх раманаў, у т. л. «Уэверлі» (1814), «Пурытане» (1816), «Роб Рой» (1818), у якіх адлюстраваў найб. значныя падзеі з гісторыі Шатландыі. У рамане «Айвенга» (т. 1—3, 1820, экранізаваны ў 1952 і 1983) на фоне жорсткага самавольства феадалаў, гвалтоўных дзеянняў рыцараў-крыжакоў паказаў рамант. каханне і адвагу, пышнасць рыцарскіх турніраў. Раманы «Манастыр», «Абат» (абодва 1820), «Кенілварт» (1821), «Вудстак» (1826) і інш. пра падзеі з гісторыі Англіі, раман «Квенцін Дорвард» (т. 1—3, 1823, экранізаваны ў 1988) пра абс. манархію ў Францыі ў часы праўлення Людовіка XI. Сярод найб. вядомых раманаў: «Чорны карлік» (1816), «Ламемурская нявеста» (1819), «Перцкая прыгажуня» (1828), «Граф Роберт Парыжскі» (1832, экранізаваны ў 2000 пад назвай «Рыцарскі раман») і інш. Аўтар гіст. і гісторыка-літ. прац, аповесцей, навел. Творчасць С., якая вызначаецца гістарызмам, асабістым поглядам на падзеі, рамант. героямі і рэаліст. паказам жыцця, паўплывала на развіццё гіст. рамана ў сусв. л-ры 19—20 ст. На бел. мову яго асобныя раманы пераклалі Л.Забалоцкая, М.Пазнякоў.
Тв.:
Бел.пер. — Айвенга. Мн., 1997;
Квенцін Дорвард. Мн., 1997;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—20. М.; Л., 1960—65.
Літ.:
Орлов С.А. Исторический роман Валыгера Скотга. Горький, 1960;
Реизов Б.Г. Творчество Вальтера Скотта. М.; Л., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гэ́тулькі, Рмн. гэтулькіх, займ. і гэтулькі, прысл.
Разм. Тое, што і столькі. — Добры малы... Гадоў з пятнаццаць, мусіць? — Дзе там! — рашуча замахала рукамі Валя. — Яму гэтулькі гадоў, колькі і нашаму Міхасю.Якімовіч.[Нявада] гэтулькі пытаўся ў людзей пра гэтае месца, і дзе яно, і хто тут жыве, і хто ім уладае.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Старанна выводзіць якую‑н. мелодыю, гук; найграваць, напяваць. [Саколіч] далікатна выцінаў на скрыпцы.Вітка.[Яська:] — Грай, дударыку, грай, А ты, муха, выцінай!Колас.Пасля Лізавета і Наталля выціналі голасам польку і колькі разоў прайшлі танцам па хаце.Чорны.
2. Вырэзваць з паперы ці якога іншага матэрыялу што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ціснуцца, ‑нецца; зак.
1. Выступіць на паверхні пад уздзеяннем ціску. Выціснуўся сок з яблыка.//перан. З цяжкасцю, вымушана з’явіцца (пра знешняе праяўленне пачуццяў). З губ .. [Скуратовіча] выціснулася вялая ўсмешка.Чорны.
2. Выпасці, выламацца ад ціску, націскання.
3. Прабіраючыся праз што‑н. цеснае, вузкае, выйсці, выбрацца. Выціснуцца з натоўпу.
4. Утварыцца ў выніку выціскання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзе́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад адзець.
2.узнач.прым. У адзенні. [Рыгор] ляжаў адзеты на непасланай пасцелі.Гартны.
3.узнач.прым. Забяспечаны адзеннем. [Міхал Тварыцкі] быў адзеты і накормлены, можа якога з паўгода і сям’я яго магла быць не галодная.Чорны.
•••
Адзеты з іголачкі — пра чалавека, які адзеты ва ўсё новае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахво́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае ахвоту на што‑н., схільны да чаго‑н. Кукарэка, ахвоты да размовы, падрадзіўся ісці і паказаць дом старшыні.Грамовіч.
2. Руплівы, старанны. З аднаго боку, дзе задавала тон Волечка, крычалі: — ..[Марыля] не хацела ісці ў яслі! Яна лепш бы ахвотная была разам з усімі на полі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́карчаваць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.
1. Выцягнуць, вырваць, выкапаць з карэннем. Выкарчаваць пні, хмызняк. □ Ад лазы — адно званне. Яе выразалі і выкарчавалі яшчэ летась.Пташнікаў.// Ачысціць ад пнёў, карчоў. Тоўхарт.. абвясціў, што хто выкарчуе і ачысціць гэтую зямлю, возьме сабе навечна паўтары дзесяціны.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., што.
1. Пасадзіць расліны вакол, па краях чаго‑н. Плошчы, вуліцы абсадзім ліпамі, Нібы рэк люстраных берагі.Гілевіч.
2.Разм. Перамагчы ў бойцы; паваліць. Калі трэба бывае ваўкам абсадзіць лася — збіраюцца і ідуць, акружаюць.Пташнікаў.// Перамагчы ў спрэчцы, прымусіць змоўкнуць. Галена ўсіх абсадзіла сваім словам адразу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абгарэць крыху, абпаліўшы верхні слой ці канцы чаго‑н. За гадзіны дзве дровы згарэлі, дуб знізу абсмаліўся, і агонь патух.Чорны.//перан.Разм. Загарэць. Абсмаліцца на сонцы.
1. Вызваліць ад бруду, пылу і пад.; зрабіць чыстым. Абчысціць паліто ад снегу.// Пазбавіць ад налёту паверхню чаго‑н. // Зняць лушпіны, скурку і пад.; абабраць, аблузаць.
2.перан.Разм. Абакрасці, абабраць, абрабаваць. Пакуль ён [Паліводскі] ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысціў яго пазухі і кішэні.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)