МЫ́ШКІН Мікалай Канстанцінавіч (н. 12.5.1948, г. Іванава, Расія),
бел.вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1991). Скончыў Іванаўскі энергет.ін-т (1971). З 1977 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1992 заг. аддзела). Навук. працы па механіцы і фізіцы кантакту, тэхн. дыягностыцы зношвання вузлоў трэння машын. Стварыў новы клас дыягнастычных прыбораў — оптыка-магн. дэтэктары часцінак зносу канстр. матэрыялаў у сістэмах змазкі.
Тв.:
Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн., 1987 (у сааўт.);
Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М., 1991 (разам з А.У.Белым, Г.Дз.Карпенкам);
Магнитные жидкости в машиностроении. М., 1993 (разам з Дз.В.Арловым, Ю.А.Міхалёвым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛКІ́Х Сяргей Міхеевіч (21.5.1877, Масква — 7.7.1952),
бел.вучоны ў галіне тэрапіі. Чл.-кар.АН Беларусі (1940). Д-рмед.н. (1934), праф. (1922). Засл. дз. нав. Беларусі (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1900). З 1922 заг. кафедры БДУ, з 1930 — Мінскага мед. ін-та, адначасова ў Наркамаце аховы здароўя Беларусі (1937—41) і дырэктар Ін-та тэарэт. і клінічнай медыцыны АН Беларусі (у 1940—41 і 1944—52). Навук. працы па злаякасных анеміях і пухлінах, малярыі, лейкозах, прафілактыцы і лячэнні туберкулёзу пнеўматораксам.
Тв.:
Колибациллярный сепсис (колибациллез). Мн., 1938;
Прымяненне люмінесцэнтнага метаду даследавання мачы для дыягностыкі злаякасных пухлін // Весці АНБССР. 1950. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МЧЫК Віктар Мікалаевіч (н. 11.8.1946, г. Брэст),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1995), праф. (1999). Скончыў Брэсцкі тэхнікум чыг. транспарту (1965), фіз.ф-тБДУ (1973). У 1973—99 працаваў у БДУ, з 2000 заг. кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці Бел. ун-та культуры. Даследуе праблемы пед. эрганомікі, вучэбнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, выкладання фізікі ў сярэдніх навуч. установах і ВНУ, этыкі педагога, феномена творчасці і выхавання творчай асобы і інш.
Тв.:
Наглядность в демонстрационном эксперименте по физике: (Эргономический подход). Мн., 1983 (разам з А.М.Саржэўскім);
Воспитание творческой личности Мн., 1998;
Этика педагога. Мн., 1999 (разам з Я.А.Саўчанка);
Перевоспитание как педагогическая иллюзия // Гуманіт.-экан. весн. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛО́БАВА Вера Леанідаўна (н. 29.8.1943, в. Крыўча Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фітапаталогіі і селекцыі раслін. Д-рс.-г.н. (1999). Скончыла БСГА (1965). З 1972 у Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, з 1991 у Бел.НДІ агародніцтва (заг. лабараторыі). Навук. працы па імунітэце агароднінных культур і селекцыі агурка. Аўтар і сааўтар раянаваных і перспектыўных сартоў агурка: Верасень, Зарніца, Світанак, Беларускі, Карал і гібрыдаў Янус і Зубраня.
Тв.:
Создание исходного материала огурца с устойчивостью к комплексу болезней // Весці Акад. аграрных навук Рэспублікі Беларусь. 1997. № 3;
Многолетняя динамика болезней огурца в открытом грунте в условиях Беларуси // Весці АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1997. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЧЫПУРЭ́НКА Наталля Іванаўна (н. 4.1.1946, Мінск),
бел.вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д-рмед.н. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1970). З 1970 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Навук. працы па фундаментальных механізмах гіпаксіі, нейрадыстрафічнага працэсу і болевага сіндрому пры захворваннях нерв. сістэмы, распрацоўцы спосабаў іх фармалагічнага і немедыкаментознага лячэння.
Тв.:
Медиаторные взаимоотношения на спинальном и супраспинальном уровнях при хроническом болевом синдроме (у сааўт.) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1988. №5 Содержание компонентов ренин-ангиотензин-альдостероновой системы и простагландинов серий E,F в различных органах после сшивания периферических нервов при лечении дегидратантами (разам з Г.В.Шарсцюк) // Патол. физиология и эксперим. терапия. 1996. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧЫ́ПАР Генрыета Валянцінаўна (н. 26.12.1941, г.п. Чаркаскае Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне радыяцыйнай хіміі. Д-рхім.н. (1990). Скончыла БДУ (1964). З 1964 у Ін-це ядз. энергетыкі, з 1992 у Ін-це радыяцыйных фізіка-хім. праблем Нац.АН Беларусі. Навук. працы па кінетыцы тэрмічнага і радыяцыйна-тэрмічнага раскладання аксідаў азоту і серы, а таксама хлорвытворных вуглевадародаў у паветры, распрацоўцы тэарэт. асноў радыяцыйнага метаду ачысткі газавых выкідаў прамысл. прадпрыемстваў і ЦЭС ад шкодных прымесей.
Тв.:
Физико-химические и теплофизические свойства растворов на основе четырехокиси азота. Мн., 1981 (у сааўт.);
Кинетика и механизм термических и радиационно-термических процессов в теплоносителе N2O4—NO. Мн., 1989 (разам з В.Б.Несцярэнкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯФЁДАЎ Леанід Іванавіч (н. 20.8.1952, г. Ляхавічы Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1997). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1975). З 1978 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі (з 1989 заг. лабараторыі, з 1998 дырэктар). Навук. працы па малекулярных механізмах рэгуляцыі абмену рэчываў, накіраванай карэкцыі метабалічных працэсаў пры паталаг., стрэсавым і экстрэмальным стане арганізма, стварэнні лек. прэпаратаў на аснове амінакіслот, парэнтэральным жыўленні.
Тв.:
Механизмы регуляции метаболического баланса: результаты и перспективы применения аминокислот и их композиций в качестве универсальных биологически активных природных регуляторов направленного действия и эффективных лекарственных препаратов (у сааўт.) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1998. № 4;
Таурин: Биохимия, фармакология, мед. применение. Гродно, 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛЬМБАХ Аляксандр Адольфавіч (10.9.1897, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 22.10.1963),
вучоны-цюрколаг. Праф. (1960). Засл. дз. л-ры і мастацтва Рэспублікі Тыва (1963). Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та (1918). У 1918—22 настаўнічаў у Лёзне. Выкладаў у Камуніст. ун-це працоўных Усходу, Чэлябінскім пед. ін-це і інш. З 1930 працаваў у Тувінскім НДІ мовы, л-ры і гісторыі. Адзін са стваральнікаў тув. пісьменнасці (1930); сааўтар першай «Граматыкі тувінскай мовы» (1961), «Асноў тувінскай арфаграфіі» (1963). Перакладаў на рус. мову творы С.Тока, С.Сарыг-Оала і інш. Як пісьменнік і перакладчык адыграў значную ролю ў станаўленні тув.маст. л-ры.
Літ.:
Александр Пальмбах — писатель и человек. Кызыл, 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНГЕ́НЕЗІС (ад пан... + генезіс),
гіпотэза Ч. Дарвіна (1868) аб механізме ўзнаўлення ў патомстве прыкмет папярэдніх пакаленняў. Яе сутнасць у тым, што ўсе клеткі арганізма вылучаюць найдрабнейшыя часцінкі (зародкі) — гемулы, якія збіраюцца ў палавых органах і ўтвараюць палавыя клеткі, за кошт чаго і адбываецца перадача ў спадчыну прыкмет, у т. л. і зноў набытых. Гэтай гіпотэзай Дарвін карыстаўся пры тлумачэнні з’явы размнажэння (палавога і бясполага) і рэгенерацыі. У 1871 англ.вучоны Ф.Гальтан эксперыментальна даказаў неабгрунтаванасць гіпотэзы П. Прынцыпова інш. тэорыю, унутрыклетачнага П., прапанаваў Г. Дэ Фрыз (1889), паводле якой у ядры клеткі знаходзяцца «пангены», якія вызначаюць усе прыкметы арганізма; у пратаплазму выходзяць толькі тыя «пангены», якія вызначаюць тып клетак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКЕ́ВІЧ Павел Якаўлевіч (16.2.1895, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія — 28.6.1938),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Акад.АН Беларусі (1931), д-рпед.н., праф. (1929). Скончыў Віцебскі ін-тнар. адукацыі (1922), Маскоўскія вышэйшыя пед. курсы (1924). З 1924 у Акадэміі камуніст. выхавання ў Маскве. З 1925 у Камуністычным ун-це Беларусі, БДУ, дырэктар НДІ педагогікі, неадменны сакратар, заг.пед. кабінета АН Беларусі. Чл.ЦВКБССР у 1931—35. Навук. працы па праблемах політэхн. адукацыі, пытаннях гісторыі педагогікі і псіхалогіі. У 1937 арыштаваны і прыгавораны да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.:
Основные вопросы фабзавуча. М., 1926;
Политехническая школа в связи с развитием современной крупной индустрии. Мн., 1928.