касманаўт ЗША. З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 3—11.2.1984 з В.Брандам, Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Чэленджэр»), у час якога ўпершыню ў свеце здзейсніў свабодны палёт у космасе пры дапамозе індывід. ранцавай рухальнай устаноўкі (аддаліўся ад касм. карабля на адлегласць каля 100 м); 24—29 4.1990 — палёт у складзе экіпажа касм. карабля «Спейс шатл» («Дыскаверы»). У космасе правёў 13 сут. Гл.іл. да арт.Касманаўтыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТЭСО́РЫ (Montessori) Марыя (31.8.1870, г. К’яравале, Італія — 6.5. 1952),
італьянскі педагог, урач. Скончыла Рымскі ун-т (1894). Д-рмед.н. (1896). З 1900 у Рым. ун-це (у 1904—08 праф.). Распрацавала сістэму развіцця органаў пачуццяў у разумова адсталых дзяцей, потым выкарыстала яе ў выхаванні нармальных дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту (сістэма заснавана на ідэях свабоднага выхавання). Прапагандавала сваю сістэму ў некат. краінах Еўропы, ЗША і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Метод научной педагогики, применяемый к детскому воспитанию в «домах ребенка». 4 изд. М., 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ФІЯ [італьян. maf(f)ia],
тайная злачынная арганізацыя, якая дзейнічае метадамі шантажу, гвалту, забойстваў і да т.п. Узнікла на в-ве Сіцылія (Італія) спачатку як арганізаваная самаабарона насельніцтва. У 20 ст. ў Італіі, а потым і ў інш. краінах (напр., «Коза ностра» ў ЗША) манапалізавала злачынны бізнес (найперш наркабізнес, ігральныя дамы, прастытуцыю і да т.п.), пранікла ў паліт. сферу. Адметнай рысай М. як крыміналагічнага феномена з’яўляецца сувязь з перажыткамі родаплемянных звычаяў, якія надаюць М. асаблівую ўстойлівасць і ўнутр. згуртаванасць. Часам тэрмінам «М.» пазначаюць усе формы арганізаванай злачыннасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ СВАБО́ДНЫХ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (МКСП; International Confederation of Free Trade Unions),
міжнароднае прафс. аб’яднанне. Створана ў 1949 на ўстаноўчай канферэнцыі ў Лондане правымі прафс. лідэрамі ЗША і Вялікабрытаніі пасля расколу Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў. У пач. 1999 уключала 213 нац.прафс. арг-цый (124 млн.чл.). Вышэйшы орган МКСП — Кангрэс, які склікаецца раз у 4 гады. Кангрэс выбірае Выканком і ген. сакратара (Б.Джордан). Выканком выбірае прэзідэнта МКСП (Л.Трутман). Бягучую работу вядзе Сакратарыят (знаходзіцца ў Бруселі). Афіц. орган МКСП — штотыднёвік «Free Labour World» («Свет свабоднай працы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛУО́КІ (Milwaukee),
горад на ПнЗША, у штаце Вісконсін. Каля 630 тыс.ж., з прыгарадамі 1,7 тыс.ж. (1998). Порт на воз. Мічыган, пры ўпадзенні р. Мілуокі. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр маш.-буд. і металаапр. прам-сці. Вытв-сць рухавікоў, станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання, электраматораў, трансфарматараў, с.-г., дарожна-буд. машын, горнага абсталявання і інш. металаёмістай прадукцыі; аўтамаб. (вытв-сць вузлоў і дэталей), прыладабуд., ваенная прам-сць. Чорная і каляровая металургія. Хім., нафтахім., харчасмакавая, паліграф.прам-сць. 2 ун-ты, кансерваторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІ (Meany) Джордж (16.8.1894, Нью-Йорк — 10.1.1980),
прафсаюзны дзеяч ЗША. У 1910—22 рабочы-водаправодчык. У прафс. руху з 1915. З 1922 адзін з кіраўнікоў аддзялення прафсаюза водаправодчыкаў у Нью-Йорку. У 1934—39 старшыня філіяла Амерыканскай федэрацыі працы (АФП) у штаце Нью-Йорк. З 1940 сакратар-скарбнік, з 1952 старшыня АФП. У 1955—79 старшыня Амерыканскай федэрацыі працы — Кангрэса вытворчых прафсаюзаў, якая пад яго ўплывам выйшла з Міжнар. канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў (1969). З 1948 чл. грамадскага дарадчага апякунскага савета за «эканам. кааперацыю адміністрацыі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЧМАН (ад англ. midshipman карабельны чын),
воінскае званне (чын) у ВМФ (ВМС) шэрагу дзяржаў. У ВМФ Расіі ў 1716—32 унтэр-афіцэрскі чын, у 1732—51 і 1758—1917 малодшы (першы) афіцэрскі чын, які адпавядаў паручніку ў арміі. У СССР у 1940—71 воінскае званне старшынскага складу ВМФ (гл.Старшына), у 1972—91 воінскае званне ў ВМФ і марскіх часцях пагран. войск, якое адпавядала званню прапаршчыка. У 1981 уведзена таксама званне старшага М. У Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краінах — воінскае званне курсантаў старшых курсаў ваен.-марскіх ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РГАН (Morgan) Льюіс Генры (21.11. 1818, Нью-Йорк — 17.12.1881),
амерыканскі этнограф, гісторык. Чл.Нац.АНЗША (1875). Заснавальнік т-ва для вывучэння і дапамогі індзейцам (1840). Даследчык першабытнага грамадства, сцвярджаў ідэю прагрэсу і адзінства гіст. шляху чалавецтва. Першым паказаў значэнне роду як асн. ячэйкі першабытнага грамадства, эвалюцыю сям’і і шлюбу ад групавых форм да індывідуальных, абгрунтаваў палажэнне аб развіцці ўласнасці ад калектыўных форм да прыватных. Аўтар прац «Ліга іракезаў» (1851), «Старажытнае грамадства, або Даследаванне ліній чалавечага прагрэсу ад дзікасці праз варварства да цывілізацыі» (1877).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР (Müller) Карл Алекс (н. 20.4.1927, г. Базель, Швейцарыя),
швейцарскі фізік. Замежны чл.Нац.АНЗША (1989), Рас.АН (1994). Скончыў Швейц. федэральны тэхнал.ін-т (1950). У 1963—92 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс», адначасова з 1962 у Цюрыхскім ун-це (з 1970 праф.). Навук. працы па структурных фазавых пераходах, крытычных і мультыкрытычных з’явах, даследаванні ферамагн. матэрыялаў пры нізкіх т-рах, звышправоднасці. Адкрыў высокатэмпературную звышправоднасць пры даследаванні керамічных матэрыялаў на аснове лантану (1986). Нобелеўская прэмія 1987 (разам з І.Г.Беднарцам).
амерыканскі эканаміст, адзін з заснавальнікаў народнага капіталізму тэорыі. Працаваў эканам. экспертам у банках. З 1926 супрацоўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. З 1927 праф. Нью-Йоркскага ун-та. Аўтар прац па тэорыі крэдыту і грашовага абарачэння. У трактоўцы грошай блізкі да колькаснай тэорыі. Лічыў, што ва ўмовах прыватнага прадпрымальніцтва немагчыма поўнасцю ліквідаваць цыклічныя ваганні вытв-сці, але іх можна рэзка скараціць шляхам увядзення жорсткіх крэдытных абмежаванняў, калі ўзнікае сур’ёзная небяспека інфляцыі. Аўтар прац «Народны капіталізм» (1956), «Эканамічнае развіццё Злучаных Штатаў» (1960).