вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Сож, на аўтадарозе Ветка—Прысно. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПнЗ ад г. Ветка, 35 км ад Гомеля. 513 ж., 231 двор (2003). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай культуры і селішчы зарубінецкай і калочынскай культур і эпохі Кіеўскай Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГЛЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Івацэвічы—Пінск. Цэнтр сельсавета і с.-г.вытв. кааператыва. За 2 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 138 км ад Брэста, 1527 ж., 581 двор (2003). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Свята-Георгіеўская царква (1760).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗЁРЫ,
вёска ў Чэрыкаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г.вытв. кааператыва. За 8 км на З ад г. Чэрыкаў, 100 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Верамейкі, каля аўтадарогі Слаўгарад—Крычаў (3 км). 758 ж., 264 двары (2003). Сярэдняя школа, дзіцячы сад, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКІ́МАВІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Іпа. Цэнтр сельсавета і с.-г.вытв. кааператыва. За 24 км на ПнЗ ад г. Калінкавічы, 146 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Клінск, 5 км ад аўтадарогі Калінкавічы—Капаткевічы. 471 ж., 161 двор (2003). Базавая школа, дзіцячы сад, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НАВІЧЫ,
вёска ў Чырваназоркаўскім с/с Клецкага р-на Мінскай вобл., на беразе р. Лань. Цэнтр рэспубліканскага унітарнага с.-г.вытв. прадпрыемства племзавод «Чырвоная зорка». За 7 км на Пд ад горада і 9 км ад чыг. ст. Клецк, 147 км ад Мінска. 955 ж., 316 двароў (2003). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (1-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СКАВІЧЫ,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., на р. Морач. Цэнтр сельсавета і с.-г.вытв. кааператыва. За 37 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 163 км ад Мінска, каля аўтадарогі Слуцк—Мікашэвічы (2 км). 465 ж., 195 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан і сав. воіна, магіла ахвяр фашызму.