Я́СКАВІЧЫ,

вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., на р. Морач. Цэнтр сельсавета і с.-г. вытв. кааператыва. За 37 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 163 км ад Мінска, каля аўтадарогі Слуцк—Мікашэвічы (2 км). 465 ж., 195 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан і сав. воіна, магіла ахвяр фашызму.

т. 18, кн. 1, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)