сумеснае жыццё жывёл розных відаў, заснаванае на прасторавых сувязях. Вылучаюць 3 катэгорыі К.: сінайкія, калі кватарант пасяляецца ў жыллі гаспадара (напр., у норах грызуноў і інш. рыючых жывёл, у гнёздах птушак, мурашніках і вуллях пчол); эпіайкія, калі кватаранты пасяляюцца на целе гаспадара (напр., некаторыя вусаногія, якія кормяцца планктонам, прымацоўваюцца да акул і кітоў і выкарыстоўваюць іх як сродак перамяшчэння); энтайкія, калі арганізм жыве ўнутры цела гаспадара пры адсутнасці кармавых зносін з ім (напр., дробныя рыбкі фіерастары, якія жывуць у клаацы галатурый і перыядычна выходзяць адтуль, каб карміцца рачкамі; нематоды, якія пасяляюцца ў кішэчніку коней і кормяцца інфузорыямі, якія там жывуць). Гл. таксама Каменсалізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́КСЕР (англ. mixer змяшальнік),
1) апарат для прыгатавання кактэйляў, крэмаў, пюрэ, мусаў і інш. Прадукты змешваюцца, збіваюцца або здрабняюцца ў поліэтыленавай ці шкляной пасудзіне мяшалкамі або нажамі, што прыводзяцца ў вярчэнне электрарухавіком.
2) М. у металургіі — цыліндрычная або бочкападобная стальная пасудзіна, выкладзеная ўнутры вогнетрывалай цэглай і прызначаная для назапашвання і захоўвання вадкага доменнага чыгуну. У М. адбываецца выраўноўванне хім. саставу і т-ры чыгуну, выдаленне з яго серы. Бываюць актыўныя — з абагрэвам (што садзейнічае частковаму выдаленню дамешкаў) і неактыўныя — без абагрэву. Умяшчальнасць да 2500 т.
Металургічны міксер: 1 — носік для зліву чыгуну; 2 — гарлавіна для заліўкі чыгуну; 3 — механізм нахілу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІПАЖА́РНАЕ ВОДАЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ,
комплекс інж.-тэхн. збудаванняў для захоўвання і падачы вады да месца пажару. Бывае водаправоднае (унутр. і вонкавае, высокага і нізкага ціску) і бязводаправоднае (прыродныя і штучныя вадаёмы, спец. ёмістасці для захоўвання вады).
Проціпажарныя водаправоды ў нас. пунктах і на прамысл. прадпрыемствах звычайна аб’ядноўваюць з гасп.-пітнымі і вытворчымі; самастойныя будуюць для найб. пажаранебяспечных аб’ектаў. Пры адсутнасці водаправода вада падаецца спец.пажарнай тэхнікай з вадаёмаў і ёмістасцей. З вонкавых водаправодаў вада падаецца з пажарных гідрантаў перасоўнай пажарнай тэхнікай па пажарных рукавах або спец. трубаправодах з лафетнымі стваламі або арашальнікамі. Пажарныя водаправоды ўнутры будынкаў прызначаны ў асн. для тушэння пажару на пач. стадыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЮ́З ПРАЦВІТА́ННЯ,
«Саюз дабрабыту», тайная арганізацыя дзекабрыстаў у 1818—21. Засн. на базе «Саюза выратавання». Уваходзілі А.М. і М.М. Мураўёвы, С.І. і М.І. Мураўёвы-Апосталы, П.І.Песцель, І.Дз.Якушкін, М.С.Лунін і інш. Заканадаўчая ўлада ў «С.п.» належала Карэннай управе (30 заснавальнікаў), выканаўчая — Думе (6 чал.), мясц. ўправы існавалі ў Пецярбургу, Маскве, Тульчыне, Кішынёве і інш. Мэта «С.п.» — ліквідаваць самадзяржаўе, прыгонніцтва, увесці канстытуц. праўленне. Чл. саюза праз друк і літ.-асветныя т-вы ўздзейнічалі на грамадскую думку. Ідэйная барацьба ўнутрыт-ва, неабходнасць адсеву ненадзейных членаў прывялі ў 1821 да яго роспуску. Найб. актыўныя члены арганізавалі «Паўднёвае таварыства дзекабрыстаў» і «Паўночнае таварыства дзекабрыстаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕРАТЫ́НІЯ (Sclerotinia),
род сумчатых грыбоў сям. склератыніевых. Каля 15 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе. Паразіты травяністых раслін, большасць — на раслінах сям. асаковых. Выклікаюць склератыніёзы. На Беларусі найб. пашыраны С. склерацыйныя (S. sclerotiorum), узбуджальнік белай гнілі с.-г. культур, і С. канюшынавая (S. trifoliorum), узбуджальнік рака канюшыны.
Цыкл развіцця мае 2 стадыі: на першай утвараюцца склероцыі, што служаць для перазімоўкі грыба, на другой — міцэлій або пладовыя целы (апатэцыі). Міцэлій шматклетачны, белы, лямцавы, знаходзіцца на паверхні расліны або ўнутры пашкоджаных органаў. На ім развіваюцца склероцыі, якія вясной прарастаюць міцэліем або некалькімі жаўтавата-карычневымі апатэцыямі дыяметрам да 10 мм. Канідыяльнае споранашэнне адсутнічае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нераскры́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які яшчэ не раскрыўся, не распусціўся (пра пупышкі, кветкі). Шышкі кедра паспяваюць толькі пад восень другога года і асыпаюцца нераскрытымі, з насеннем ўнутры.Гавеман.
2. Які застаўся нерастлумачаным, нявыяўленым. Нераскрытае злачынства. □ У зборніку [«Беларуская дарэвалюцыйная проза»] шырока прадстаўлены творы малавядомых пісьменнікаў, а таксама невядомых аўтараў, псеўданімы якіх асталіся нераскрытымі.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выняць вантробы. Распатрашыць рыбу.//Разм. Выняць тое, што знаходзіцца ўнутры чаго‑н. І толькі гэта Мішка распатрашыў пачку пячэння, як на паляне падняўся такі гвалт, такія крыкі, што Мішка аж прыгнуўся.Лынькоў.Я распатрашыў ранец, а пісьмы пакруціў у руках і так і гэтак.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рухаві́к, ‑а, м.
1. Машына, якая ператварае які‑н. від энергіі ў механічную энергію; машына, якая прыводзіць у рух што‑н. Паравы рухавік. Рэактыўны рухавік. Дызельны рухавік.
2.чаго. Сіла, якая пабуджае да чаго‑н., садзейнічае росту, развіццю чаго‑н.
•••
Рухавік унутранага згарання — рухавік, у якім паліва згарае ўнутры цыліндра пад поршнем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энтайкі́я
(ад энта- + гр. oikia = дом, сям’я)
разнавіднасць сінайкіі, калі адзін з партнёраў жыве ўнутры другога, але перыядычна выходзіць і харчуецца знешняй ежай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДАЖДЖАВІКО́ВЫЯ (Lycoperdales),
парадак грыбоў-гастэраміцэтаў. Каля 270 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі больш за 20 відаў з родаў галавач, дажджавік, зорачнік, міцэнаструм, лангерманія, порхаўка. Глебавыя сапратрофы. Растуць на лугах, пашах, у лясах. Некат. ядомыя ў маладым узросце. У Д. пладовыя целы ўнутры жоўтыя і бурыя ў адрозненне ад неядомых псеўдадажджавікоў, у якіх з узростам яны робяцца чорнымі або фіялетавымі.
Пладовыя целы наземныя, сядзячыя або з ножкай, шара-, груша-, зоркападобныя і інш. Перыдый (абалонка) 1—4-слаёвы, пераважна мяккі з 1 ці некалькімі адтулінамі ў стадыі спеласці, з узростам разрываецца. Глеба (мякаць) мяккая, з камер і пласцін трамы, потым парашкападобная, з капіліцыем (ніткі для разрыхлення спор). Споры шарападобныя, сеткаватыя або шыпаватыя, цёмныя.