1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем.
Абсалютныя і адносныя паказчыкі.
А. чэмпіён (спартсмен-пераможац у мнагабор’і).
2. Поўны, канчатковы.
А. спакой.
Абсалютная большасць (пераважная большасць). Абсалютная манархія (самадзяржаўе). А. слых (слых, які дакладна вызначае вышыню любога тону). Абсалютна (прысл.) правільна.
○
Абсалютны нуль — самая нізкая тэмпература (-273,15 °С).
◊
Абсалютны нуль — пра нікчэмнага, зусім бескарыснага ў якой-н. справе чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАРЧЫЯ́НА (Marciano) Рока Фрэнсіс (1923, г. Броктан, штат Масачусетс, ЗША — 1969),
амерыканскі прафесійны спартсмен (бокс). Чэмпіён свету ў цяжкай вазе (1952, 1953, 1954, 1955, 1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦВІ́ННІК Міхаіл Майсеевіч (17.8.1911, С.-Пецярбург — 5.5.1995),
расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1950), засл. майстар спорту СССР (1945). Вучоны ў галіне энергетыкі, д-ртэхн.н. (1951). 6-ы чэмпіён свету (1948—57, 1958—60 і 1961—63), у складзе каманды СССР 6 разоў (1954—64) перамагаў на сусв. шахматных алімпіядах, 7-разовы чэмпіёнСССР, пераможца буйнейшых шахматных турніраў. Наватар шахматнай тэорыі, аўтар больш як 20 кніг па шахматах і кібернетыцы, сярод якіх «Паўвека ў шахматах» (1978), «Ад шахматыста да машыны» (1979), «Аналітычныя і крытычныя работы» (Т. 1—4, 1984—87).
Літ.:
Шахматное творчество Ботвинника. Т. 1—3, М., 1965—68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПАБЛА́НКА, Капабланка-і-Граўпера (Capablanca y Graupera) Хасэ Рауль (19.11.1888, Гавана — 83.1942), кубінскі шахматыст, дыпламат, Чэмпіён свету (1921—27). Чэмпіён Кубы (1901). Пераможца міжнар. турніраў у г. Сан-Себасцьян, Іспанія (1911), г. Гастынгс, Вялікабрытанія (1911, 1929-30), Нью-Йорку (1913, 1927, 1931), Лондане (1922), Берліне (1928), Будапешце (1928—29), г. Рамсгет, Вялікабрытанія, і г.Барселона, Іспанія (1929), Маскве (1936), г. Нотынгем, Вялікабрытанія (1936; сумесна з М.М.Батвіннікам), Парыжы (1938). З 1962 на Кубе праводзяць міжнар. турніры яго памяці.
Тв.:
Рус.пер. — Учебник шахматной игры;
Моя шахматная карьера. М., 1983. Последние шахматные лекции. М., 1977;
Учебник шахматной игры: Из золотого шахмат. фонда. Комбинации. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЦ Уладзімір Пятровіч (7.2.1927, с. Алексіна Трасцянецкага р-на Сумскай вобл., Украіна — 16.8.1975),
савецкі спартсмен (лёгкая атлетыка, бег). Засл. майстар спорту СССР (1954). Скончыў Ленінградскі ін-тфіз. культуры (1961). Трэнер. Чэмпіён XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія) у бегу на дыстанцыях 5 і 10 км. Чэмпіён Еўропы (1954) на дыстанцыі 5 км, СССР (1953—57, на дыстанцыі 5 км; 1953—56, на дыстанцыі 10 км; 1957, у кросе на 8 км). Рэкардсмен свету (7 рэкордаў) у бегу на 3 мілі (1954), на 5 км (1954—55, 1957, 1965), на 10 км (1956, 1960), СССР (13 рэкордаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГРУ́МАЎ Віктар Пятровіч (н. 12.8.1939, г. Хабараўск, Расія),
бел. спартсмен і трэнер (конны спорт, аб’язджанне). Засл. майстар спорту СССР (1980). Засл. трэнер Беларусі (1977). Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры. Трэнер Рэсп. коннаспарт. школы (1972—79), з 1979 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства, коннаспарт. школы (Гродзенская вобл.). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у камандным і бронз. прызёр у асабістым заліках. Прызёр чэмпіянату свету (1978), Еўропы (1975, 1979) у камандным заліку. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1979), СССР (1976, 1978). Сярод выхаванцаў — І.Карачова, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы ў камандным заліку, чэмпіёнка СССР і Спартакіяды народаў СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Юрый Пятровіч (н. 5.12.1935, г. Макееўка Данецкай вобл., Украіна),
расійскі спартсмен (цяжкая атлетыка), пісьменнік, публіцыст, паліт. дзеяч. Засл. майстар спорту СССР (1960). Нар.дэп.СССР (1989), Расіі (1993). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1959). Чэмпіён XVII Алімп. гульняў (1960, Рым) у цяжкай вазе; сярэбраны прызёр XVIII Алімп. гульняў (1964, Токіо). Чэмпіён свету (1959, 1961, 1962, 1963), Еўропы (1959—64), СССР (1959—63). 29-разовы рэкардсмен свету (1959—69).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Schwímmmeister[Schwimm-Meister]m -s, -
1) чэмпіён па пла́ванні
2) выкла́дчык пла́вання
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РЭНЕ́ЙСКІ Анатоль Іосіфавіч (н. 6.3.1968, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на каноэ). Засл. майстар спорту Беларусі (1999). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1991). У 1993—99 спартсмен-інструктар Спорткамітэта Узбр. Сіл Беларусі. З 1999 на службе ў падраздзяленнях МУС. Чэмпіён свету (1997, г. Галіфакс, Канада) на каноэ-чацвёрцы на дыст. 200 м; сярэбраны прызёр (1998, г. Сегед, Венгрыя) на той жа дыстанцыі. Уладальнік Кубка свету (1997, г. Познань, Польшча — на каноэ-чацвёрцы і 1998 там жа — на каноэ-двойцы) на дыст. 200 м. Сярэбраны прызёр Кубка свету (1995, г. Познань — на каноэ-чацвёрцы на дыст. 1000 м; 1997, г. Сегед — на каноэ-чацвёрцы на дыст. 200 м; 1999, г. Мехелен, Бельгія — на каноэ-двойцы на дыст. 200 м); бронз. прызёр (1998, г. Дуйсбург, Германія) на каноэ-двойцы на дыст. 200 м. ЧэмпіёнСССР (1988, г. Растоў-на-Доне, Расія; 1989; г. Саратаў, Расія; 1991, г. Архей, Малдова) на каноэ-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м; сярэбраны прызёр (1990, Масква) на каноэ-чацвёрцы на дыст. 500 і 1000 м. 46-разовы чэмпіён Беларусі (1987—2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯШКЕ́ВІЧ Сяргей Мікалаевіч (н. 28.8.1966, Мінск),
бел. спартсмен (грэка-рымская барацьба). Засл. майстар спорту (1990). Пераможца Кубка свету (1988), чэмпіён свету (1991, 1993), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1992).