даўняе жаночае паясное адзенне ўсходніх славян. Вядомы П. расхінная (3 сшытыя суконныя ці паўсуконныя полкі, сабраныя зверху на шнуры, якім мацавалася на таліі, крыссе адкрытае спераду ці збоку) і закрытая, або глухая (4 цалкам сшытыя полкі, адна з якіх не аздобленая). На мяжы рассялення беларусаў, рускіх і ўкраінцаў насілі П. з 2 полак, сшытых прыкладна на 2/3 даўжыні. На Беларусі найб. тыповыя клятчастыя сінія, чырвоныя, чорныя П. неглюбскага строю, аздобленыя ўзорамі квадратаў, ромбаў, крыжыкаў і інш. Бытавала да пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЛЯДЗЬ, сырок (Coregonus peled),
рыба роду сігаў сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Пашырана ў вадаёмах паўн. Еўразіі. Мае 3 экалагічныя формы: рачная хуткарослая, азёрная звычайная і азёрная карлікавая (з прыгнечаным ростам). Чародная рыба. Акліматызавана ў некат. краінах Еўропы. У азёрах Беларусі (Віцебская вобл.) з 1957.
Даўж. да 55 см, маса да 3 (зрэдку да 5) кг. Цела падоўжанае, высокае, цёмна-серабрыстае. Верхняя сківіца даўжэйшая за ніжнюю. На галаве і спінным плаўніку невял. чорныя плямы. Паміж спінным і хваставым плаўнікамі ёсць тлушчавы плаўнічок. Корміцца зоапланктонам (пераважна ракападобнымі). Аб’ект промыслу і гадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАШЧАНО́СНАЯ Я́ШЧАРКА (Chlamidosaurus kingi),
паўзун сям. агам; адзіны від аднайменнага роду. Пашырана на Пн і ПнЗ Аўстраліі і в-ве Новая Гвінея. Жыве пераважна на дрэвах, па зямлі можа бегаць на задніх нагах.
Даўж. да 80 см. Мае шырокую лускаватую складку скуры ў выглядзе каўняра—«плашча» (адсюль назва) шыр. да 15 см. У самцоў на каўняры каляровыя плямы; грудзі і горла чорныя. Раскрывае «плашч» пры абароне, небяспецы, узбуджэнні, у час гону. Корміцца пераважна насякомымі, а таксама інш. беспазваночнымі, дробнымі паўзунамі і млекакормячымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
патру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пабегчы трушком. Абціраючы чорныя вочы падолам, цётка Катрына патрухала ў хату.Брыль.Конь дарогу знаў. Ён сам павярнуў каля гумнаў і міма лесапілкі патрухаў па наезджанай дарозе да ракі.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскудла́ціцца, ‑лачуся, ‑лацішся, ‑лаціцца; зак.
Разм. Растрапацца, збіцца ў кудлы (пра валасы, прычоску). Косы [Верыны] раскудлаціліся, на пачырванелым носе павісла слязінка.Карпаў.Чорныя валасы раскудлаціліся, рукі павіслі, як нежывыя.Няхай.// Растрапаць, раскідаць сваю прычоску, валасы. Дзяўчынка раскудлацілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ку́кла, ‑ы, ж.
Род жаночай прычоскі: сабраныя ў касу і закручаныя ззаду валасы. Чорныя валасы, наспех закручаныя ў куклу, павіваліся густымі пасмамі.Мурашка.Тугая каса, закручаная ў куклу, надавала твару строгасць.Ваданосаў.// Пасма кужалю, завязаная пэўным чынам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нягну́ткі, ‑ая, ‑ае.
Які не можа згінацца, гнуцца. На кароткіх прывалах [салдаты] падалі ў снег, скручвалі нягнуткімі пальцамі цыгаркі.Марціновіч.Нават дзядзька Каленік з маўклівым Фрэдам знялі чорныя, нягнуткія, быццам бляшаныя, фартухі і дапамагалі збіраць сцены дома.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які зрабіўся, стаў спелым. У галлі і лісці бялеюць і чырванеюць яблыкі, а паспелыя сліўкі густа спляліся і віснуць, чорныя, да долу.Гарэцкі.Стаіўся верасень у кусціках лазы, Паміж імхоў і журавін паспелых.Ліхадзіеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струп, ‑а, м.
Корка, якая зацягвае паверхню або краі раны, ранкі пры іх зажыванні. Сек .. [Макара] канчуром кабеля Сямён Агрызка. Біў не моцна, але ўсё ж рассек скуру, і цяпер на тых месцах выраслі чорныя, крывавыя струны.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)