праба́чыць, ‑бачу, ‑бачыш, ‑бачыць; зак.
1. Зняць віну за што‑н., не лічыць за віну што‑н. [Васіль:] — Ужо хай прабачыць Марына Мікалаеўна за такія турботы. Кавалёў.
2. заг. праба́ч(це). Ужываецца пры звароце да каго‑н. як выказванне шкадавання за прычыненыя турботы (часам у якасці пабочнага слова). — Але, прабачце, я не разумею, як вы наогул ставіцеся да завода? Карпаў. // Ужываецца для выражэння пратэсту, нязгоды з чым‑н. [Канькоў:] Партыя папраўляе, а ты, крытыкі спалохаўся. Не, брат, прабач. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́сталь, прысл.
1. Дастаткова, у дастатковай ступені. Магутная цеплаэлектрацэнтраль дае ўдосталь святла гораду і яго ваколіцам і энергіі прамысловым прадпрыемствам. Хадкевіч. За паўтара года вайны пакут хапіла ўдосталь. Навуменка. // у знач. вык. Многа, даволі. [Дармідон] яшчэ зранку пайшоў у сталярню — там рабілі парніковыя рамы, і работы яму цяпер было ўдосталь. Сабаленка.
2. Разм. Уволю, колькі хочацца. Дзед прыняў іх [узброеных людзей] за партызан, накарміў удосталь і нават чарку паставіў. Шчарбатаў. «Хай сабе ўдосталь паспіць», — разважала сама сабе Марта. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гнеў, гневу, м.
Пачуццё моцнага абурэння, стан раздражнення, злосці. Словы сыпаліся і сыпаліся з усіх бакоў. Тут былі і ўедлівыя жарты, і абурэнне, і праўдзівы гнеў. Дуброўскі. Алесь прыйшоў у гнеў, у дзікі, І ў абурэнне, жаль вялікі, Катоў ён бедных б’е, ганяе. Колас.
•••
Змяніць гнеў на міласць гл. змяніць.
Не ў гнеў хай будзе сказана гл. быць.
Ні гневу ні ласкі — а) пра бесхарактарнага чалавека. У нашай Параскі ні гневу ні ласкі. Прыказка; б) пра абыякавасць да каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́ліч, ‑ы, ж.
1. Што‑н. надзвычай вялікіх памераў; гмах. Начныя змрокі.. зусім ужо ахуталі лес, над якім узвышаецца чорная веліч дрэва. Лынькоў. Навокал — неабсяжная прастора пад бяздоннай веліччу неба. Брыль.
2. Грандыёзнасць, незвычайная сіла праяўлення чаго‑н., што выклікае вялікую павагу. Мы стаім з Васілісай і доўга-доўга маўчым, супакоеныя і ў той жа час глыбока ўсхваляваныя веліччу і хараством прыроды. Васілевіч.
3. Вялікае значэнне каго‑, чаго‑н. Веліч перамогі. Веліч дружбы. □ Хай славіцца век, чалавек, бязмежная веліч твая. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́сціць, зашчу, засціш, засціць; незак., каго-што.
Разм. Засланяць, затуляць сабой. [Бярозы] засцяць густым галлём, засланяюць неба над вуліцай і над Сузонавым дваром. Галавач. [Дождж] сеяўся як праз сіта і вільготнай імглой аасціў дрэвы, засціў нізкае восеньскае неба. Лынькоў. // перан. Засланяць, ставіць на задні план. Хай адгэтуль далёка Да жаданага шчасця, Вобраз твой яснавокі Мне пакуты не засцяць. Вітка. Як сустрэцца, дзяўчо, нам пашчасціла? Чым і як ты наўкола ўсё засціла? Дзяргай.
•••
Засціць вочы — перашкаджаць добра бачыць. Каршукоў задыхаўся. Буйныя гарачыя слёзы засцілі вочы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпа́с, ‑у, м.
1. Тое, што прыпасена; прыпасы. З вялікаю і незразумелаю асалодаю.. [Іван і Джулія] праглынулі хлеб — апошнюю рэштку свайго прыпасу. Быкаў. Але што той гурок, ці цыбуля, ці квас? Беднаваты тады быў у хаце прыпас. Арочка.
2. Сродак самаабароны (зброя і пад.). Напралом прывык ён перці, Хай жа прэ насустрач смерці, — Для гасцей такіх у нас Падрыхтаваны прыпас. Крапіва. Трэба бегчы ў леснічоўку, Браць прыпас і гнацца зноўку [за ваўком]. Калачынскі.
•••
Агнястрэльны прыпас — тое, што і агнястрэльныя прыпасы (гл. прыпасы ў 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ушало́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, без дап. і з дадан. сказам.
1. Разм. Зразумець, уцяміць; скеміць. [Тамара] ўслухоўвалася ў гаворку салдат, але, мусіць, таму, што нямецкую мову разумела з пятага на дзесятае, нічога не магла ўшалопаць. Сабаленка.
2. Абл. Узяць, убіць сабе ў галаву. — Ой, ой, які ты дзіўны! — не даючы сыну скончыць, перабіла яго Тадося. — І што ты ўшалопаў сабе? Прыдатны не аддасць за ця-а-бе-э дачкі?.. Хай яшчэ падзякуюць богу, што мы цябе згодны жаніць з ёю. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
here [hɪə] adv.
1. тут; сюды́
2. цяпе́р, у гэ́ты мо́мант
3. вось (паказваючы або прапануючы што-н.)
♦
here and there там і сям; то там, то сям; туды́ і сюды́;
here, there and everywhere усю́ды;
neither here nor there неісто́тна;
Here goes! infml Ну, пайшлі/паехалі!; Хай будзе, што будзе!; Узяліся!; Пачалі!;
Here’s to you! За ваша здароўе!;
Here they come. Вось і яны;
Here you are./Here you go. Вось вазьміце, калі ласка.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
асла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Пазбавіць каго‑, што‑н. яго былой сілы. [Камандзір:] — Справа ясная: раздзяліцца — гэта напалову аслабіць нашы сілы. Брыль.
2. Зменшыць сілу, ступень, напружанасць чаго‑н. Аслабіць дысцыпліну, рэжым, увагу. Аслабіць выхаваўчую работу.
3. Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім. Аслабіць папругу. □ І зноў ляцець... Дуга хай звоніць, Пакуль конь лейцы не аслабіць. Чарот. Конь падаўся назад.. і аслабіў пастронкі. Чорны. // Зрабіць не такім напружаным. Дзяўчына.. намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. Мележ.
•••
Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́чта, ‑ы, ДМ ‑чце, ж.
1. Высокі слуп або высокае стальное збудаванне на суднах для мацавання парусоў, назірання, сігналізацыі і пад. Хоць бы дымок на гарызонце, ветразь. Хай бы саюзніцкага карабля Нам мачта паказалася здаля. Зарыцкі.
2. Вышынная канструкцыя для падвешвання электрычных правадоў, для мацавання антэн радыёстанцый, для сігналізацыі і пад. З правага боку ўзносілася ў неба вялікая пражэктарная мачта. Васілёнак. Каля лагера паднялася чатырнаццаціметровая мачта, а наверсе яе развяваўся чырвоны сцяг лагера «Дружны». Сергіевіч.
•••
Грот-мачта — сярэдняя, самая высокая мачта на судне.
[Ад гал. mast.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)