КУ́РАЧКІН (Юрый Андрэевіч) (н. 13.5.1950, г.п. Свіслач Гродзенскай вобл.),
бел.фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1998). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц. Прапанаваў новы метад рашэння задач рэлятывісцкай кінематыкі, заснаваны на сувязі алг. кватэрніёнаў і бікватэрніёнаў з геаметрыяй прастораў Лабачэўскага. Разам з інш. даў тлумачэнне прыроды выраджэння спектраў энергій задач Кеплера ў прасторах пастаяннай крывізны.
Тв.:
Кватернионы в релятивистской физике. Мн., 1989 (разам з А.В.Бярэзіным, Я.А.Талкачовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́САЎ (Мікалай Трафімавіч) (н. 15.3.1949, станіца Новаўладзіміраўская Тбіліскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
бел.фізік. Д-рфіз.-матэм. навук (1992), праф. (1995). Скончыў БДУ (1977). З 1980 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы цвёрдага цела, мадэляванні працэсаў радыяцыйна-стымуляваных змен структуры тэрмадынамічна нераўнаважных крышталёў, стварэнні радыяцыйных тэхналогій у мікраэлектроніцы.
Тв.:
Термодинамический анализ состояния монокристаллического кремния после ионного легирования бором и импульсной термообработки (разам з У.А.Лабуновым, В.Я.Скобляй) // Физика и химия обработки материалов. 1989. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДО́НСКІ (Уільям Ільіч) (н. 14.3.1938, г.п. Тамашпаль Вінніцкай вобл., Украіна),
бел.фізік. Д-ртэхн.н. (1985). Скончыў Адэскі ін-т інжынераў марскога флоту (1961). З 1968 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе і фіз. уласцівасцях магнітарэалагічных вадкасцей (МРВ). Распрацаваў тэорыю МРВ і канцэпцыю пабудовы адаптыўных структур на іх аснове (вібраахоўныя, электраакустычныя і робататэхн. прыстасаванні).
Тв.:
Магнитореологический эффект и управление процессами переноса (разам з С.А.Дзямчук) // Успехи механики. 1989. Т. 12, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЛІК (Альбіна Сямёнаўна) (н. 16.7.1947, с. Малы Істок Сысерцкага р-на Екацярынбургскай вобл., Расія),
бел.фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыла БДУ (1971). З 1971 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі цвёрдага цела, уласцівасцях электрапераносу, электроннай структуры металаў і сплаваў. Распрацавала тэорыю і мадэлі для разліку ўкладу структурных дэфектаў рознай размернасці ў электрасупраціўленне і тэрмаэлектрарухальную сілу металаў, тэорыю тэрмаэл. і п’езатэрмаэл. эфектаў у сплавах.
Тв.:
Структурная зависимость термоэлектрических свойств и неразрушающий контроль. Мн., 1990 (разам з А.А.Лухвічам, У.І.Шарандам).
французскі фізік. Член Парыжскай АН (1858). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1830). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1818). З 1820 працаваў у Пецярбургу ў Ін-це інжынераў шляхоў зносін, з 1830 праф. Школы мастоў і дарог у Парыжы. Навук. працы па тэорыі цеплаты, пластычнасці і раўнавазе цвёрдых цел. Надаў ідэям Н.Л.С.Карно строгую матэм. форму, увёў у тэрмадынаміку метад індыкатарных дыяграм. Вывеў у 1834 ураўненне стану ідэальнага газу (гл.Клапейрона—Мендзялеева ўраўненне) і ўраўненне для апісання фазавых пераходаў I роду (гл.Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕШАНЮ́К (Мікалай Сцяпанавіч) (н. 15.12.1944, в. Грыцавічы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Скончыў БДУ (1967). З 1981 у Ін-це тэхн. акустыкі АН Беларусі, з 1997 у Вышэйшым пажарна-тэхн. вучылішчы. Навук. працы па лазернай фізіцы і малекулярнай спектраскапіі, вывучэнні механізмаў генерацыі малекулярных газавых лазераў і распрацоўцы метадаў кіравання характарыстыкамі лазернага выпрамянення, па канструяванні аптычных і лазерных прыбораў.
Тв.:
Исследование колебательной релаксации в смеси CO2—N2 (разам з У.У.Неўдахам, Л.М.Арловым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1981. Т. 34, вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ((Lee) Дэвід Морыс) (н. 20.1.1931, г. Рай, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1991), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1990). Скончыў Гарвардскі (1952) і Канектыкуцкі (1955) ун-ты. З 1959 у Карнуальскім ун-це (з 1969 праф.). Навук. працы па фізіцы нізкіх і звышнізкіх т-р, па даследаванні ўласцівасцей вадкага гелію і атамарнага вадароду, звышправоднасці. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (1972). Нобелеўская прэмія 1996 (разам з Р.Рычардсанам, Д.Ошэрафам).
Тв.:
Рус.пер. — Необычные фазы жидкого 3Не // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, № 12.
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША. Бацькі Глэшава паходзяць з Беларусі. Скончыў Корнелскі (1954) і Гарвардскі (1955) ун-ты. З 1966 праф. Гарвардскага ун-та. Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і тэорыі элементарных часціц. Выказаў гіпотэзу пра існаванне новага квантавага ліку — чароўнасці (1964). Мадыфікаваў тэорыю слабага і электрамагнітнага ўзаемадзеяння Вайнберга—Салама і ўключыў у разгляд зачараваныя кваркі (1970). Прапанаваў тэорыю, якая аб’ядноўвае слабыя, эл.-магн. і моцныя ўзаемадзеянні (гл.«Вялікае аб’яднанне»). Нобелеўская прэмія 1979.
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1981; чл.-кар. 1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1941). У 1948—70 у Фіз. ін-це АНСССР, з 1971 у Ін-це ядз. даследаванняў Рас.АН. Навук. працы па фізіцы касм. прамянёў, ядз. узаемадзеяннях пры высокіх энергіях і фізіцы нейтрына. Адкрыў электронна-ядз. ліўні ў касм. прамянях (1949; разам з Дз.У.Скабельцыным і М.А.Даброціным), распрацаваў новыя метады рэгістрацыі нейтрына ад Сонца і калапсуючых зорак. Ленінская прэмія 1982, Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦЮ́РЫЧ (Георгій Сямёнавіч) (н: 5.4.1952, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел.фізік. Д-рфіз.-матэм.н. і праф. (1998). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1976). З 1987 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па лазернай фотаакустычнай спектраскапіі, крышталяоптыцы, крышталеакустыцы. Распрацаваў фенаменалагічную тэорыю лазернай генерацыі гуку ў гіратропных, магнітаактыўных і інш. асяроддзях.
Тв.:
Определение оптических параметров поглощающих гиротропных кристаллов фотоакустическим методом (разам з Б.В.Бокуцем) // Кристаллография. 1987. Т. 32, вып. 4;
Фотоакустическое преобразование в нелинейных гиротропных кристаллах типа силленита // Журн. технич. физики. 1989. Т. 59, вып. 9.