КАРДО́НСКІ (Уільям Ільіч) (н. 14.3.1938, г. п. Тамашпаль Вінніцкай вобл., Украіна),

бел. фізік. Д-р тэхн. н. (1985). Скончыў Адэскі ін-т інжынераў марскога флоту (1961). З 1968 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.​В.​Лыкава» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе і фіз. уласцівасцях магнітарэалагічных вадкасцей (МРВ). Распрацаваў тэорыю МРВ і канцэпцыю пабудовы адаптыўных структур на іх аснове (вібраахоўныя, электраакустычныя і робататэхн. прыстасаванні).

Тв.:

Магнитореологический эффект и управление процессами переноса (разам з С.​А.​Дзямчук) // Успехи механики. 1989. Т. 12, № 4.

т. 8, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)