Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
друка́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да друку 1 (у 1 знач.). Друкарская справа.// Прызначаны для друкавання. Друкарскі станок. Друкарскі цэх. □ З расчыненых дзвярэй пацягнула насустрач знаёмымі пахамі друкарскай фарбы і спрасаванай паперы.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацёк, ‑у, м.
Слой рэчыва, якое нацякло на паверхню чаго‑н., расцяклося па чым‑н. Вапнавы нацёк на сцяне пячоры. □ [Валатовіч] пачаў гаварыць, адкалупваючы ў калідоры ад сцяны зацвярдзелыя нацёкі нейкай едкай карычневай фарбы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мазок1 ’адзін рух пэндзля’, ’накладзены адным рухам пэндзля слой фарбы’ (ТСБМ), мазком ’лёгка дакранаючыся’, ’лёгка паціраючы’ (Нас.). Хутчэй за ўсё запазычана з рус.мазок ’тс’.
Мазок2, мозо́к ’шпік’ (лун., Шатал.). Да мозг (гл.). Утворана пры дапамозе памяншальнага суф. ‑ok (< ъkъ). Націск на канцы, магчыма, для адрознення мозга галаўнога (мо́зок) ад шпіку (у касцях).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«БА́ЕР»
(Bayer A.G.),
хімічны канцэрн у Германіі. Засн. ў 1863, наз. «Фрыдрых Баер энд компані», з 1972 — сучасная назва. Адыграў значную ролю ў стварэнні лекавых прэпаратаў (аспірын, люмінал і інш.) і вытв-сці сінт. каўчуку. Мае каля 120 прадпрыемстваў у 40 краінах (ЗША, Нідэрланды, Італія, Іспанія, Японія і інш.), яму належаць найб.хім. комплексы Германіі і Бельгіі. Асн. прадукцыя: хімікаты, сінт. каўчук, штучныя матэрыялы, поліурэтан, фарбы, хім. валакно, лекавыя прэпараты і сродкі аховы раслін.