рэвалюцыйна-дэмакратычная сялянская арг-цыя ў Польшчы, Зах. Беларусі і Зах.Украіне ў 1928—31. Створана з членаў левага крыла партыі «Стронніцтво хлопске» і Незалежнай сял. партыі. Праграма змяшчала рэв.-дэмакр. і часткова сацыяліст. патрабаванні: зямля сялянам без выкупу, нацыяналізацыя прам-сці, дэмакр. правы, самавызначэнне прыгнечаным народам і інш. У маі 1931 аб’ядноўвала 12,5 тыс. членаў. Кіраўнікі А.Бомба, С.Вуйтовіч, М.Гвяздовіч і інш. Друкаваны орган — газ. «Samopomoc chłopska» («Сялянская ўзаемадапамога»). Супрацоўнічала з левымі партыямі і арг-цыямі Польшчы. Забаронена польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎСКІ (Мікалай Аляксеевіч) (29.4.1904, с. Вілія Астрожскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 22.12.1936),
рускі пісьменнік. У 1919 пайшоў добраахвотнікам на фронт, ваяваў у брыгадзе Р.І.Катоўскага і 1-й Коннай арміі. У 1920 цяжка паранены. Прыкаваны да ложка невылечнай хваробай, сляпы, Астроўскі напісаў раман «Як гартавалася сталь» (ч. 1—2, 1932—34), у якім стварыў у многім аўтабіягр. вобраз адданага камуніст. ідэі героя. Аўтар незакончанага рамана «Народжаныя бурай» (ч. 1, 1935—36) пра падзеі ў Зах.Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ШГАРАД,
горад на Украіне, на правым беразе Дняпра, цэнтр раёна Кіеўскай вобл. за 18 км на Пн ад Кіева. Каля 20 тыс.ж. (1996). Кіеўская ГЭС, гідраакумулюючая эл. станцыя, з-д жалезабетонных вырабаў.
Упершыню ўпамінаецца пад 946 як горад княгіні Вольгі. У 11—12 ст. рэзідэнцыя кіеўскіх князёў, паліт., эканам. і культ.цэнтр. У 1240 разрабаваны татарамі. Паводле археал. даследаванняў, меў умацаваны дзядзінец і пасад. У дзядзінцы выяўлены фундамент Барысаглебскай царквы 11—12 ст., у пасадзе рэшткі стараж. вуліц з жытламі-паўзямлянкамі, якія былі адначасова майстэрнямі рамеснікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЫ́ГА (Эдмунд Іванавіч) (каля 1840—23.9.1902),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і на Беларусі. Вучыўся (з 1857) у Пецярбургскім ун-це, зблізіўся з К.Каліноўскім. Член віленскага Камітэта руху 1863 (пазней Літоўскага правінцыяльнага камітэта), удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання, у ліст. 1862 вёў перагаворы ў Варшаве з Цэнтр.нац. к-там, адстойваў інтарэсы Літвы і Беларусі. 3.3.1863 арыштаваны, пасля працяглага зняволення ў віленскіх турмах прыгавораны да 8 гадоў катаргі. Пакаранне адбываў у Кадаінскіх капальнях разам з М.Г.Чарнышэўскім. Пасля працаваў у Пецярбургу і на Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАРО́ЖЖА,
горад на Украіне, цэнтр Запарожскай вобл., порт на р. Дняпро. Засн. ў 1770. 895 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: чорная і каляровая металургія (камбінаты «Запарожсталь», тытана-магніевы; з-ды «Днепраспецсталь», ферасплаваў, алюм., электродны і інш.), маш.-буд. і металаапр. (ВА «АўтаЗАЗ», з-ды высакавольтнай апаратуры, «Запарожкабель», інстр., суднарамонтна-суднабуд. і інш.); хім. і коксахім.; лёгкая (у т. л. абутковая, швейная), харчасмакавая, мікрабіял.; вытв-сць будматэрыялаў (абразіўны камбінат). Дняпроўская ГЭС. 4 ВНУ (у т. л.ун-т). 3 тэатры, філармонія. Краязнаўчы і маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАІНІ́Т,
мінерал класа сульфатаў. KMg(SO4)Cl∙3H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі таблітчастыя і ізаметрычныя. Агрэгаты зярністыя і нацечныя, скарынкі, шчыльныя масы. Колер жаўтаваты або шаравата-белы, радзей чырвоны. Бляск шкляны. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 2—2,2 г/см³. Утвараецца ў эвапарытах марскога генезісу. Уваходзіць у склад калійных солей. Радовішчы на Украіне, Германіі і інш. На Беларусі разам з інш. калійнымі солямі пашыраны ў Старобінскім радовішчы калійных і каменнай солей. Сыравіна для атрымання штучных угнаенняў і вытв-сці калійных солей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРО́Н ((Cameron) Чарлз) (1730-я г., Шатландыя — 1812),
расійскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Францыі і Італіі. З 1779 працаваў у Пецярбургу, у 1802—05 гал. архітэктар Адміралцейскай калегіі. Сярод твораў комплекс збудаванняў у Царскім Сяле (цяпер г. Пушкін): павільён «Агатавыя пакоі» (1780—85) з «Халоднымі лазнямі», «Вісячы сад» і «Камеронава галерэя» (1783—86, пандус — 1793); палац і паркавыя павільёны ў г. Паўлаўск (1780—1801). Пабудаваў палац Разумоўскага ў Батурыне на Украіне (1799—1803). Творчасці ўласцівы гарманічнасць, вытанчанасць кампазіцый, прапорцый і аддзелкі інтэр’ераў.
Ч.Камерон. Палац у г. Паўлаўск Ленінградскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЛЬСКІ ЗАВО́Д ГУ́МАВА-ТЭХНІ́ЧНЫХ ВЫ́РАБАЎ.
Створаны 25.4.1975 у г.Капыль Мінскай вобл. на базе Капыльскага райпрамкамбіната. Меў 2 цэхі: гумава-тэхнічных вырабаў і мэблевы. У 1997 пабудаваны цэх падрыхтоўкі сыравіны для вытв-сці тэхн. гумы і трыкат. палатна. Асн. прадукцыя (1998): гумавыя боты, галёшы розных мадэляў, шыны для дзіцячых веласіпедаў, тэхпласціна, наборы мэблі «Беларуская хата», для кухні, прыхожай, шафы для вопраткі, тэхн. дакументацыі, кніжныя паліцы і інш.Вытв-сць гумавага абутку складае 75% ад агульнага аб’ёму прадукцыі. Сыравіна для абутку закупляецца ў Расіі, на Украіне, для мэблі — на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАСЦЕ́ША»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 200 родаў у Беларусі, на Украіне, у Літве і Польшчы, у т. л. Барэйкі, Верашчакі, Дарагастайскія, Дольскія, Пілсудскія, Сланчэўскія, Статкевічы, Хадкевічы, Шымковічы. У Польшчы вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — з 15 ст. На чырв. фоне выява стралы, накіраванай угору і перакрыжаванай пасярэдзіне, з раздвоеным канцом. Клейнод — над прылбіцай з шляхецкай каронай 3 страусавыя пёры. Існуе шмат варыянтаў герба: страла з двума перакрыжаваннямі або без іх, з шасціпрамянёвымі зоркамі па баках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМЯНЧУ́ГСКАЯ МАГНІ́ТНАЯ АНАМА́ЛІЯ,
на Украіне, у Палтаўскай вобл., на левым беразе р. Дняпро. Пл. 100 км². Выяўлена ў 1928. Уяўляе сабой паласу дакембрыйскіх метамарфічных парод крыварожскай серыі (шыр. 0,2—3,5 км, даўж. 45 км), найб. багатыя руды прымеркаваны да саксаганскай світы (магутнасць 1200—1300 м). У паўд. частцы К.м.а. разведаныя запасы жалезістых кварцытаў з колькасцю жалеза 32% — 4,5 млрд.т і багатых жал. руд з колькасцю жалеза 58,2% — 220 млн.т. Жал. руды магнетытавыя і кумінгтанітамагнетытавыя. Прамысл. эксплуатацыя з 1970. Здабыча адкрытым спосабам. Цэнтр здабычы — г. Камсамольск.