трышчаці́ннік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства злакаў з голым сцяблом і раскідзістай мяцёлкай, расце на лугах, у лясах і сярод хмызняку. Трышчаціннік сібірскі. Трышчаціннік каласісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыклапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Масіўны, вельмі вялікі (звычайна пра збудаванні). Цыклапічная калона. □ Рэшткі горада на .. берагах — гэта рэшткі марскога порта. Сярод іх — руіны цыклапічных пабудоў. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэзурбані́зм

(ад фр. dés- = раз- + urbanisme, ад лац. urbanus = гарадскі)

напрамак у горадабудаўніцтве, які супрацьпастаўляе буйным гарадам свабоднае рассяленне сярод прыроды.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

іудаі́зм

(п.-лац. iudaismus, ад лац. iudaicus = яўрэйскі)

рэлігія, пашыраная сярод яўрэяў; заснавана на Старым Запавеце і Талмудзе; афіцыйная рэлігія Ізраіля.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

wornter

pron adv

1) над чым

2) памі́ж чым, сяро́д які́х, сяро́д чаго́

3) пераклад залежыць ад кіравання беларускага дзеяслова:

mine Frunde, ~ ich dich zähle — мае́ сябры́, да які́х я адно́шу такса́ма і цябе́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

алістастро́ма

(ад гр. olisthos = няўстойлівасць + stroma = падсцілка)

хаатычнае скапленне абломкаў горных парод сярод тоўшчаў, у якіх яны змяшчаюцца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэзурбані́зм

(ад дэз- + урбанізм)

кірунак у горадабудаўніцтве 20 ст., які супрацьпастаўляе буйным гарадам свабоднае рассяленне сярод вясковай прыроды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

walkabout [ˈwɔ:kəbaʊt] n. прагу́лка, шпа́цыр (важнай асобы сярод простых людзей з мэтаю неафіцыйных сустрэч)

go walkabout BrE infml зніка́ць, прапада́ць;

My watch seems to have gone walkabout again. Мой гадзіннік, здаецца, зноў знік.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нагэ́тулькі, прысл.

Разм. Тое, што і настолькі. Раптам сярод разнастайных галасоў вылучыўся свіст гарадавіка; ён быў нагэтулькі зычным, што пасажыры абярнуліся ў бок задніх дзвярэй. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

максіма́льны, ‑ая, ‑ае.

Самы большы сярод іншых, найбольшы; проціл. мінімальны. Максімальная колькасць. Максімальная глыбіня. Максімальнае напружанне. □ [Лётчык] пайшоў на поўдзень па простай лініі на максімальнай хуткасці. Алешка.

[Ад лац. maximus — найбольшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)