в. экспеды́цыю — отпра́вить (снаряди́ть) экспеди́цию;
в. сы́на ў камандзіро́ўку — отпра́вить (проводи́ть) сы́на в командиро́вку;
2. (из дому) отпра́вить, вы́слать;
3. посла́ть (за чем-л.), снаряди́ть (за чем-л.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прамы́, -а́я, -о́е.
1. Роўна выцягнуты ў якім-н. напрамку, без выгібаў.
Прамая дарога.
Правесці прамую (наз.). Прамыя валасы (не кучаравыя). Прамая кішка (апошняя частка кішэчнага канала ў выглядзе кароткай прамой трубкі). Прамая лінія сваяцтва (радаслоўная ад бацькі да сына, ад сына да ўнука, не бакавая). П. наследнік (наследнік па прамой лініі).
2. Які непасрэдна ідзе куды-н., злучае што-н. без прамежкавых пунктаў.
Прамыя зносіны.
Гаварыць па прамым провадзе.
3. Які непасрэдна адносіцца да чаго-н., непасрэдна накіраваны на што-н. або які непасрэдна вынікае з чаго-н., без прамежкавых ступеней.
Прамыя выбары.
П. падатак.
Прамыя ўказанні.
У прамым сэнсе слова (літаральна, не пераносна).
4. Яўны, адкрыты.
П. выклік.
5. Шчыры, праўдзівы, прынцыповы.
П. чалавек.
П. адказ.
6. Такі, пры якім павелічэнне (памяншэнне) аднаго выклікае павелічэнне (памяншэнне) другога.
Прамая прапарцыянальнасць.
○
Прамое дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў вінавальным склоне без прыназоўніка пры пераходным дзеяслове.
Прамы вугал — вугал у 90°.
|| наз.прамізна́, -ы́, ж. (у 1 знач.) іпрамата́, -ы́, ДМ -маце́, ж. (да 5 знач.).
Прамізна тунэля.
Прамата характару.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
repudiate
[rɪˈpju:dieɪt]
v.t.
1) не прызнава́ць чаго́-н.; адкіда́ць
to repudiate a doctrine — адкі́нуць дактры́ну
2) адмаўля́цца прызна́ць або́ заплаці́ць
to repudiate a debt — адмо́віцца заплаці́ць доўг
3) вырака́цца
to repudiate a son — вы́рачыся сы́на
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
партыза́н, ‑а, м.
Удзельнік узброенай барацьбы, якая вядзецца атрадамі народных мас на акупіраванай тэрыторыі. Усе віталі Міколку, слаўнага машыніста браняпоезда, слаўнага партызана, смелага сына бальшавіка.Лынькоў.Як ішлі ў лясы партызаны На заклятага ворага-пана, — Расступаліся долы і горы, Шляхі значылі сонца і зоры.Купала.
[Фр. partisan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́тым, прысл.
Праз некаторы час. — Ідзіце, дзядзька Ахрэм, ідзіце... Я потым прыйду...Зарэцкі.// Пасля чаго‑н., затым. Нарэшце паплавок таргануўся, спачатку паверсе, потым імкліва нырнуў у глыбіню.Хомчанка.Перш сварыўся на яго бацька, потым бачыць — нічога не парадзіш, калі ў сына такая ахвота.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыба́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Разм. Тое, што і рыбачыць. Калі праз пяць мінут сабраліся рыбаліць, Яраш спытаў сына: — Тарас, ідзеш з намі?Шамякін.Мы праязджалі там мінулай восенню, калі Віктараў бацька вёз, нас рыбаліць на Турэц.Савіцкі.Любяць рыбаліць і многія таварышы Зубава.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯМЕ́НЦЬЕЎ (Уладзімір Андрэевіч) (н. 27.12.1928, г. Новаўкраінка, Украіна),
бел. мастак кіно. Засл. дз. маст. Беларусі (1979). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1962). Працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Мастак-пастаноўшчык маст. фільмаў «Вуліца малодшага сына» (1962, з У.Белавусавым), «Трэцяя ракета» (1963), «Праз могілкі» (1965, абодва з Я.Ігнацьевым), «Іван Макаравіч» (1968, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970), «Я, Францыск Скарына» (1970), «Бацька» (1972), «Братушка» (1976, з Л.Трапковым), «Трэцяга не дадзена» (1981), «Ветразі майго дзяцінства» (1982), «Развітальныя гастролі» і «Слава богу, не ў Амерыцы» (1992), «Тутэйшыя» (1993) і інш., а таксама тэлевізійных «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1974) і «Нас выбраў час» (3, 4. 5-я серыі, 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІТЭМНЕ́СТРА, Клітэместра,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка цара Спарты Ціндарэя, жонка Агамемнана. За грахі яе бацькі К. асуджана Афрадытай тройчы быць замужам. Яе першы муж лідзійскі цар Тантал і іх малы сын былі забіты Агамемнанам, у вымушаным шлюбе з якім К. нарадзіла трох дачок і сынаАрэста. У адсутнасць мужа, які кіраваў аблогай Троі, К. пакахала яго саперніка Эгісфа. Апошні забіў Агамемнана пры яго вяртанні з-пад Троі. Паводле літ. паслягамераўскай традыцыі, К., прыкрываючы ўласную здраду помстай за прынесеную мужам у ахвяру Артэмідзе дачку Іфігенію, сама забіла Агамемнана і прывезеную ім Касандру. Пасля царавала з Эгісфам у Мікенах. Забіта сынам Арэстам, які помсціў за бацьку. Вобраз К. адлюстраваны ў трагедыях Эсхіла і Эўрыпіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІМ (ад грэч. mimos пераймальнік, перайманне),
1) камедыйны жанр у ант.нар. т-ры; кароткія імправізаваныя сцэнкі сатыр. ці быт. зместу з выкарыстаннем мімікі, жэстаў, акрабатыкі, танца, песні, імправізаванага тэксту. Узнік у Стараж. Грэцыі ў 5 ст. да н.э., у эліністычную эпоху (4—3 ст. да н.э.) пашырыўся на Б. Усход, у 1 ст. да н.э. вядомы ў Стараж. Рыме. Першую літ. апрацоўку атрымаў у творчасці паэта Сафрона і яго сына Ксенарха, росквіту дасягнуў у творчасці Дэцыма Лаберыя і Публілія Сіра. Паўплываў на л-ру (дыялогі Платона, ідыліі Феакрыта), сярэдневяковыя фарсы і італьян. камедыю дэль артэ.