грыбны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да грыба, грыбоў, уласцівы ім. Грыбны пах. Грыбная пара. // Багаты на грыбы. Грыбны лес. Грыбное лета. □ Баравічкі мае любыя! Якою слаўнаю сям’ёю Вы ўстаяце перада мною! Я помню летнія часіны І вас, грыбныя баравіны! Колас. // Прыгатаваны з грыбоў, з грыбамі. Грыбны суп. Грыбная ікра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рыбы, уласцівы ёй. Рыбныя запасы. Рыбны пах. // Звязаны са здабычай, продажам, купляй, развядзеннем, апрацоўкай і пад. рыбы. Рыбны рынак. Рыбная гаспадарка. Рыбная прамысловасць. // Прызначаны для рыбы. Рыбная тара. // Прыгатаваны з рыбы. Рыбны суп. Рыбныя катлеты.

2. Багаты рыбай. Рыбнае возера. Рыбнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скіса́ць, скі́снуць

1. suer wrden (пра малако, суп); schal wrden, versuern vi (s) (пра віно, піва);

2. перан. разм. schlchter Stmmung sein; Trübsal blsen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

onion [ˈʌnjən] n. цыбу́ля; цыбу́ліна;

onion soup цыбу́льны суп;

Chop the onions finely. Дробна пакрышыце цыбулю.

know one’s onions infml ≅ з’е́сці на чым-н. зу́бы/саба́ку; быць знатако́м/зна́ўцам; разбіра́цца ў чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.

1. Прасушыць зноў, яшчэ раз. Відаць, непрыбраныя рады сена трэба падвярнуць, перасушыць. Кандрусевіч.

2. Зрабіць вельмі сухім. Перасушыць тытунь. Перасушыць бялізну.

3. Высушыць усё, многае. Перасушыць коўдры, падушкі. □ Ледзь-ледзь мы .. перасушылі [фасолю] і ссыпалі ў мяшкі. Але высушылі, відаць, не вельмі суха, бо суп патыхае прэлым. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапонік ’вялікая лыжка, якой разліваюць суп’ (Касп., Інстр., 1) — у выніку метатэзы са скарочанай (без а‑) формы апалонік1 (гл.). Сюды ж маз. лапонік ’апалонік’, хвастатая лічынка жаб’ (Шатал.). Аднак Блесэ (SB, 5, 1935–1936, 23–24) выводзіць гэту лексему са ст.-прус. lapinis ’лыжка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

savour2 [ˈseɪvə] v.

1. смакава́ць, атры́мліваць задавальне́нне (ад паху, смаку і да т.п.)

2. (of) мець смак;

The soup savours of onion. Суп пахне цыбуляй;

savour of smth. fml мець ры́сы/прыкме́ты чаго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

kräftig

1. a

1) ду́жы, мо́цны

2) пажыўны;

~e Sppe нава́рысты суп

2. adv

1) мо́цна

2) гу́ста

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

падвары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.

1. што. Разм. Паварыць яшчэ нямнога, дадаткова. Падварыць суп.

2. чаго. Разм. Зварыць у дадатак да таго, што было ўжо зварана. Падварыць бульбы.

3. што. Зваркай прымацаваць; прыварыць. Падварыць планку. □ Яго [каваля] ўсе ведаюць, у кожнага да яго патрэба ёсць — то сказаць нешта, то серп назубіць, то сякеру падварыць. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рама́н1суп з гароху’ (докш., Янк. Мат.). Няясна. Магчыма, праз рознага кшталту метафарычныя пераносы звязана з гукапераймальным комплексам рам‑, гл. раманіць. Параўн. аналагічнае, рус. дыял. (Латвія) роман ’нейкая страва’ (СРНГ).

Рама́н2 (ramán) ’рамонак’ (Федар.), рамо́н ’дзікі рамонак’ (Нас.), рома́н, ромо́н ’тс’ (ТС). Гл. рамонак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)