1) спрыяльныя ўмовы, у якіх від мае найб. жыццяздольнасць (рост, развіццё, размнажэнне). Адрозніваюць тэмпературныя, кіслародныя, светлавыя і інш. зоны біялагічнага оптымуму. Віды пры біялагічным оптымуме маюць выйгрыш пры міжвідавых адносінах і ў прыстасаванні да абіятычных фактараў.
2) Умовы, у якіх дадзенае згуртаванне мае перавагу перад іншымі.
3) Дынамічна-балансавае спалучэнне экалагічных фактараў, што забяспечвае ва ўмовах іх натуральных цыклічных ваганняў прыродную раўнавагу ў клімаксавай экасістэме або накіроўвае працэс у бок утварэння клімаксу. Гл. таксама Экалагічны песімум.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БПР (BPR),
першапачаткова ББПР (BBPR), творчы калектыў італьян. архітэктараў 20 ст. Назва ад першых літар прозвішчаў яго членаў: Дж.Л.Банфі (1910—45), Л.Бельджаёза, Э.Перэсуці, Э.Н.Роджэрс. Для творчасці БПР характэрна спалучэнне прынцыпаў рацыяналізму з індывід. выразнасцю пабудоў, імкненне да паэтычнасці агульнага выгляду з улікам нац. традыцый і гіст. асяроддзя (санаторый у Леньяна, 1937—38; помнік ахвярам вайны, 1948, і небаскроб Торэ Веласка, 1956—58, абодва ў Мілане).
Літ.:
Кацнельсон Р.А. Новейшая архитектура Италии. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІНАВА́НАЯ ІНВЕ́РСІЯ, CP-пераўтварэнне,
аперацыя пераходу ад часціц сістэмы да антычасціц (зарадавае спалучэнне, C) з адначасовай зменай знакаў прасторавых каардынат часціц (прасторавая інверсія, P). З К.і. звязана існаванне адпаведнай сіметрыі (CP-сіметрыі), якая характарызуецца камбінаванай цотнасцю (КЦ) — цотнасцю абсалютна нейтральных часціц (γ-квант, π0-мезон і інш.). КЦ захоўваецца ва ўсіх узаемадзеяннях элементарных часціц, за выключэннем распадаў доўгаіснуючых KL°-мезонаў, выкліканых слабымі ўзаемадзеяннямі, што сведчыць аб прыблізным характары CP-сіметрыі. Гл. таксама Людэрса—Паўлі тэарэма.
французскі архітэктар. Вучыўся ў арх. С. дэ Броса. Творча перапрацаваў традыцыі франц. і часткова італьян. Адраджэння, заклаў асновы класіцызму 17 ст. У работах М. спалучэнне пластычнага багацця дэкору з выразнасцю і прастатой агульнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, са строга рэгулярнай пабудовай плана: крыло замка ў Блуа (перабудова, 1635—38), палац Мезон-Лафіт каля Парыжа (1642—50), царква Валь-дэ-Грас (1645—46) і атэль Карнавале (перабудова, 1660—61) у Парыжы. Распрацаваў канструкцыю мансарды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАФАРМАКАЛО́ГІЯ (ад псіха... + фармакалогія),
раздзел фармакалогіі, які даследуе ўздзеянне на псіхіку чалавека псіхаактыўных — псіхатропных сродкаў. Уяўляе сабой этап біял. тэрапіі ў псіхіятрыі.
У П. выкарыстоўваюцца прынцыпы рацыянальнай псіхафармакатэрапіі: комплекснасць, якая прадугледжвае спалучэнне медыкаментознага лячэння з псіхатэрапіяй і сац.-працоўнай рэабілітацыяй; клінічная абгрунтаванасць і дыферэнцыраванасць пры выбары лячэння; бесперапыннасць тэрапеўт. ўздзеяння (стацыянарнае і пазабальнічнае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭТАРДА́ЦЫЯ СЕКСУА́ЛЬНАЯ (лац. retardatio спазненне, затрымка),
затрымка псіхасексуальнага развіцця — адставанне тэрмінаў палавога развіцця ад адпаведнага ўзросту дзіцяці. Вылучаюць Р.с. саматагенную, псіхагенную і сацыягенную. Саматагенная мае біял. аснову і звязана з адставаннем у развіцці першасных і другасных палавых адзнак. Значныя расстройствы эндакрыннай сістэмы могуць прывесці да поўнага выпадзення сексуальных кампанентаў у псіхічным развіцці асобы. Псіхагенная Р.с. выклікаецца рознымі парушэннямі псіхікі, агульным адставаннем псіхічнага развіцця. Сацыягенная Р.с. назіраецца пры няправільным палавым выхаванні. Пераважна бывае спалучэнне некалькіх варыянтаў Р.с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІДу геалогіі,
тэктанічны разрыў з вертыкальнай або стромка нахіленай плоскасцю зруху горных парод, дзе вісячы блок апушчаны адносна ляжачага ці ляжачы ўзняты адносна вісячага. Утвараюцца пераважна ва ўмовах расцяжэння зямной кары (С. расцяжэння). Амплітуды С. дасягаюць 1 км і больш (у рыфтах). Адрозніваюць С. сколвання, адколвання (развіваюцца з трэшчын), гравітацыйная (на месцы асядання ўчасткаў зямной кары і інш.). Парнае спалучэнне С. утварае скідавыя ўпадзіны — грабены і выступы — горсты. Гл. таксама Ускід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Няўчо́м (не въ чомъ) ’ах як; вось чаму; вось табе (і)’ (Нас.), ’нездарма’ (Барцоўскі, Шляхціц Завальня), неўчом ’нездарма, то-та ж’ (ТС), параўн. польск.niewczym, niewczymci ’тс’. Першаснае спалучэнне, раскрытае Насовічам, што было заменена пазней спалучэннем у нечым (гл. нешта), польск.w nieczym ’у чымсьці’, далей ’не ўпустую’, ’нездарма’ (Брукнер, 362). Карскі (2–3, 453) цытуе народныя песні з формамі учом: учом ты ни цвила? у чом замуж ни ишла?, якія дэманструюць першаснае спалучэнне; у тым жа значэнні ’чаму’, гл. чом: чом ты, каваль, ни куеш (там жа). Параўн. няўком.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
углы́б, прысл. і прыназ.
1.прысл. Углыбіню, унутр. Не паспее паплавок дакрануцца паверхні, як адразу штопарам ідзе ўглыб.Місько.[Хмялеўскі:] — Ласі сустракаліся, а цяпер няма. Сышлі ўглыб.Чарнышэвіч./ З прыназ. «ад» утварае спалучэннезР. Я стаў на фурманцы, каб вышэй зірнуць, і ўбачыў, што гэты малады зараснік цягнецца ўглыб ад дарогі на некалькі кіламетраў.Чорны.//перан. У сутнасць чаго‑н. Пошук паэта пайшоў углыб.Лойка.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «углыб» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на кірунак у глыбіню або ўнутр чаго‑н. Лес палье [дождж] — Глядзі, й дубок Новы выкіне сучок. Пусціць воды Долу ўглыб І палезе ўгору грыб.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пукш ’выклічнік, што перадае гук, калі нешта раптоўна дамасціў, рвецца, б’ецца’ (полац., Нар. лекс.). Запазычана з гукапераймальнага літ.pūkš!, параўн. папярэдняе слова; паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 126), пра гэта сведчыць характэрнае для літоўскіх выклічнікаў спалучэнне‑kš(t)‑.