1. Спыніць існаванне чаго‑н.; ліквідаваць. У Рубанаўцы калісь хутары зрабілі, потым вайна, рэвалюцыя, хутары самі рубанаўцы адмянілі.Галавач.// Аб’явіць што‑н. раней прынятае, узаконенае несапраўдным; скасаваць. Адмяніць прысуд. □ [Сцяпан Тамашэвіч:] — Мы склікалі агульны сход жыхароў і імем Савецкай улады адмянілі загады акупацыйных улад.Залескі.// Даць распараджэнне, каб аб’яўленае, намечанае не адбылося. Адмяніць экскурсію. Адмяніць паездку за горад.
2. Замяніць па тое, што больш падыходзіць; абмяняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ступ, ‑у, м.
1. Манера ступаць у хадзьбе; паходка. Паручнік, злезшы з свае каламажкі, паволі, важным поступам абышоў усе падводы.Нікановіч.[Салдат] ідзе за афіцэрам, старанна і пужліва прыстасоўваючы свой крок да няпэўнага поступу пана лейтэнанта.Лынькоў.
2.перан. Рух наперад, развіццё, прагрэс. Паспяховы, пераможны поступ Савецкай Арміі выклікаў вялікую радасць.Кавалёў.У цябе [Масква] нечуваная сіла, Поступ дужы, узлёты арла.Броўка.Пераможным поступам ішла па краіне культурная рэвалюцыя.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралета́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пралетарыя, пралетарыяў. Пралетарская рэвалюцыя. Пралетарская партыя. Пралетарская ўлада. □ Справа адбываецца так, што грамадзянская вайна пачалася як спроба сутычкі з імперыялізмам, якая даказала, што імперыялізм згніў абсалютна і што ўзнімаюцца пралетарскія элементы ўнутры кожнай арміі.Ленін.// Уласцівы пралетарыю, пралетарыяту. Пралетарская культура. □ Уласны домік, гарод, садок, дзеці адарвалі яе ад рабочай сям’і. Але ж павінен быў застацца ў жанчыны рабочы, пралетарскі гонар.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвы́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад узвысіць.
2.узнач.прым. Размешчаны на больш высокім узроўні; высокі. Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай.В. Вольскі.
3.перан.; узнач.прым. Поўны глыбокага зместу, значэння; высакародны. З гэтай парослай муравою сцежкі, што вядзе мяне ад бацькоўскай хаты ў далёкі свет, пачынаецца тое, што мы называем вялікім і ўзвышаным словам Радзіма.Марціновіч.Рэвалюцыя акрыліла мастацтва прыгожымі і ўзвышанымі ідэаламі.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«АКСАМІ́ТНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ» 1989у Чэхаславакіі,
умоўная назва працэсу пераходу ад камуніст. ладу, што існаваў з 1948, да дэмакр. праўлення. Адбылася ў ліст.—снеж. ў мяккай, спакойнай форме (адсюль і назва). Масавыя выступленні 17—26 ліст. працоўных, студэнтаў за ўстанаўленне дэмакратыі і паліт. плюралізму ўзначалілі апазіц. рухі Грамадзянскі форум на чале з В.Гавелам і Грамадскасць супраць насілля. Камуністы вымушаны былі пайсці на перагаворы з апазіцыяй. У выніку ўлада перайшла да прадстаўнікоў апазіцыі. Нац. сход выключыў з канстытуцыі краіны артыкулы аб кіруючай ролі камуніст. партыі і марксісцка-ленінскай ідэалогіі. У снеж. 1989 прэзідэнтам краіны абраны Гавел, старшынёй нац. сходу — А.Дубчак, сфарміраваны ўрад нац. адзінства на чале з М.Чалфам. Парламенцкія выбары ў чэрв. 1990 замацавалі перамогу дэмакр. сіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНАЛ ((Bernal) Джон Дэсманд) (10.5.1901, г. Ніна, Ірландыя — 15.9.1971),
англійскі фізік, філосаф, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў навуказнаўства. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1937) і АН шэрагу краін, у т. л.СССР. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1922). Аўтар навук. прац у галіне фізікі, крышталяграфіі, біяхіміі, філас. праблем прыродазнаўства. У працах «Сацыяльная функцыя навукі» (1938), «Навука і грамадства» (1953), «Навука ў гісторыі грамадства» (1954) і інш. абагульніў дасягненні навукі ў цэлым, раскрыў яе філас. значэнне і ролю ў гісторыі чалавецтва, узаемасувязь навукі, тэхнікі і сац. умоў жыцця грамадства. Увёў у навук. ўжытак паняцце «навукова-тэхнічная рэвалюцыя», распрацаваў цэласную канцэпцыю дыялектыкі і перспектыў яе развіцця. У кн. «Свет без вайны» (1958) паказаў перспектывы мірнага выкарыстання дасягненняў навукі на карысць чалавецтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБІ́НІ ((Mabini) Апалінарыо) (23.7.1864, г. Талага, Філіпіны — 13.5.1903),
дзеяч філіпінскага нац.-вызв. руху. Скончыў ун-т у г. Маніла. Юрыст. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў тайнай патрыят. арг-цыі Філіпінская ліга (1892—93). У жн. 1896 далучыўся да антыісп. паўстання на чале з ген. Э.Агінальда. Напісаў канстытуцыю Філіпінскай Рэспублікі 1898—99. У час амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 рашучы прыхільнік незалежнасці Філіпін. У студз.—маі 1899 прэм’ер і міністр замежных спраў філіпінскага ўрада. У снеж. 1899 узяты ў палон амер. войскамі, са студз. 1901 у ссылцы на в-ве Гуам. У лют. 1903 згадзіўся прызнаць уладу ЗША над Філіпінамі і быў вернуты на радзіму. Аўтар кн. «Філіпінская рэвалюцыя» (т. 1—2, надрук. 1951).
Літ.:
Левтонова Ю.О. Мабини — национальный герой Филиппин. М., 1970.
1. Даць жыццё каму‑н. шляхам родаў. У хутарской адзіноце Галена нарадзіла сына.Чорны.
2.перан. Даць пачатак чаму‑н., стварыць што‑н., быць прычынай з’яўлення чаго‑н. Рэвалюцыя нарадзіла Савецкую краіну. □ Гэта была незабыўная да смерці крыўда, яна нарадзіла глыбокую злосць.Быкаў.Цяпер.. [Славік] добра разумеў, што толькі вера ў сур’ёзнасць яго прызнання можа нарадзіць у Машы гэтакія ж пачуцці.Шамякін.
•••
У чым маці нарадзілагл. маці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэзалю́цыя, ‑і, ж.
1. Рашэнне, пастанова з’езда, схода і пад. На нарадах і сходах .. [Івана Іванавіча] абавязкова выбіралі ў камісію па падрыхтоўцы праекта рэвалюцыі.Карпюк.На шматлікіх мітынгах і сходах працоўных выносіліся рэвалюцыі, якія ўхвалялі абвяшчэнне рэспублікі.«Полымя».
2. Пісьмовае распараджэнне службовай асобы на дзелавой паперы. [Гарлахвацкі:] Напішыце маленькую заяўку, а я палажу рэвалюцыю, каб вам прыбавілі зарплаты.Крапіва.На заяве была напісана рэвалюцыя: «Даць разлік». Кажуць, што Леўкін аж спалатнеў, калі ўбачыў гэтую рэвалюцыю.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛУБО́К (Эдуард Уладзіслававіч) (псеўд.Э.Горскі; 1906, Мінск — 1943),
бел. фалькларыст, літ.-знавец і крытык. Сын. У.І.Галубка. Скончыў БДУ (1930). У 1931—33 у Ін-це л-ры і мастацтва, у 1934—41 у Ін-це гісторыі АНБССР. Загінуў на фронце. Даследаваў бел. л-ру, найперш драматургію (арт. «Каштоўны ўклад у беларускую драматургію» і «Праблемы мастацкага росту беларускай драматургіі», 1934), бел. фальклор. Склаў зб. «Дарэвалюцыйная і савецкая Беларусь у народнай творчасці» (1938), «Беларускі народ супраць папоў і рэлігіі» (1939, з А.Калечыцам), «Жанчына ў беларускай народнай творчасці» (1940, з Калечыцам і Н. Багдановіч).
Тв.:
Творчы шлях 3-га Беларускага дзяржаўнага тэатра // Мастацтва і рэвалюцыя. 1932. № 3—4;
Пытанні стылю беларускай савецкай драматургіі // Пісьменнік і мова. Мн., 1934;
Аб маладзёжнай драматургіі БССР // Драматургія. Мн., 1934.