гэ́та не ва́рта вы́едзенага яйца́разм.≅ das ist kéinen róten Héller [kéinen Pfífferling, kéinen Schuss Púlver] wert
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
распе́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм.Разбіць ушчэнт; размесці. Мы клялі вас тады, Мінеральныя Воды І абвеяны снегам Суровы Каўказ, — Белы гад нас прыціснуў Крыжовым паходам І распетрылі чэрці нас. Шмат загінула там, Каля ног Машука.Броўка.Як рэкі развіваюць зім кайданы, распетрым ворага над Сожам.Вялюгін.// Развеяць, раскідаць. У такія хвіліны [Глушак] думаў пра Нохіма як разумнейшы: «.. Распетрыў са страху ўсё сам, гатовы развеяць усё да пушынкі, а як вернецца добры час — дзе яго, тваё, сабярэш?»Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.чаго. Збіць таўкачом скурку з зерня ў працэсе вырабу круп. Натаўчы проса.
3.чаго. Разм.Разбіць шмат чаго‑н. Натаўчы бутэлек.
4.каго-што, ушто, каму. Разм. Набіць, збіць; надаваць. На Язэпа пазіралі, як на нейкага казачнага героя,.. які не пабаяўся старшыню натаўчы.Чарот.[Яўген:] — Нікуды я не пайду, пакуль морды яму не натоўпу як след.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адхіліць, адсланіць (тое, чым захінута што‑н.). Ліпачка павярнулася да акна, трошачкі адхінула фіранку і глядзіць, углядаецца ў месячную ноч.Сабаленка.На Эльбрусе з белых дзвюх вяршыняў Раніца зняла смугі пялёнку, Быццам бы з грудзей сваіх Дзяўчына Адхінула прасціну спрасонку.Аўрамчык.
2. Адхіліць, адвесці ўбок. Пётра разумее, што трэба ўзняцца, узяць вілкі і выняць з печы чыгун з вадою, але не можа адхінуць далоні ад скроняў.Галавач.А Сымонка, як прыкуты, Не мог пальцам зварухнуць, Не мог гэтых чараў путы Ні разбіць, ні адхінуць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбуры́ць, ‑буру, ‑бурыш, ‑бурыць; зак., што.
1.Разбіць, паламаць, разваліць, ператварыць у руіны. [Максім:] — Учора ўвечары перабраўся ў хату, а сёння разбурыў зямлянку...Шамякін.Цяпер жа Грысева хатка выглядае зусім адзінокай, бо вёску Паддубаўку немцы спалілі, пасеку разбурылі, а калгасныя агароды запуставалі.Кулакоўскі.//перан. Давесці да поўнага развалу. Разбурыць гаспадарку.//перан. Парушыць, прымусіць распасціся. Разбурыць сям’ю.
2.перан. Загубіць, знішчыць, расстроіць. Усе мыслі аўтара накіраваны былі на адно і білі ў адну цэль: разбурыць веру ў цара.Колас.Вайна бязлітасна разбурыла светлыя мары.Данілевіч.Створаны ўяўленнем вобраз, тым больш любага чалавека, не так лёгка разбурыць.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Ударыўшы, націснуўшы чым‑н., раздрабіць. Віктар Пясецкі, падняўшы з зямлі гадзіннік, у якім ён, наступіўшы нагою, раструшчыў шкло, злосна паглядзеў на мужчын і падаўся ў кусты.Гурскі.[Галя] ударыла, мусіць, па воку, бо на .. [Васіля] аднекуль са столі раптам пасыпаліся іскры, вострыя, колкія, бы там хто раструшчыў лямпачку на дробныя чырвоныя кавалачкі.Пташнікаў.// Пашкодзіць, разбіць (пра косць і пад.). Драпежнік не паспеў забіць .. [перапёлку], адно раструшчыў грудную клетку.Чыгрынаў./убезас.ужыв.Не то асколкам, не то кавалкам адарванага бетону .. [Якімцаву] раструшчыла левае плячо.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lody
мн.
1. марожанае; марозіва;
lody śmietankowe — слівачнае марожанае;
2. ільды, лёд;
lody ruszyły — лёд крануўся;
przełamać pierwsze lody — разбіць першы лёд;
гл. lód
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)