Засн. ў 1967, адкрыты ў 1969 у г. Мядзел Мінскай вобл.Пл. экспазіцыі 412 м², больш за 16 тыс. адзінак асн. фонду (2000). Сярод экспанатаў калекцыі знаходак з археал. помнікаў раёна, планы маёнткаў, выданні Зах. Беларусі, у т. л.КПЗБ і КСМЗБ, матэрыялы пра нарачанскіх рыбакоў выступленне 1935, дзейнасць Бел.сял.-работніцкай грамады, Т-вабел. школы, стварэнне калгасаў, дзейнасць партызан і падпольшчыкаў у Вял.Айч. вайну, аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі ў пасляваенны час, пра славутых землякоў нар. паэта М.Танка, мастака В.П.Шаранговіча, актрысу М.Г.Захарэвіч і інш. У экспазіцыі драўляныя разныя, карункавыя, вязаныя вырабы мясц. майстроў. З 1991 дзейнічае аддзел музея ў школе № 1, прысвечаныбел. паэту У.М.Дубоўку і гісторыі школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ Аляксей Мікалаевіч (н. 20.4.1914, с. Піі Міронаўскага р-на Кіеўскай вобл.),
украінскі паэт.Засл. работнік культуры Грузіі (1964). Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1939—41). Друкуецца з 1930. Аўтар лірычных зб-каў «Мы ідзём у бой» (1942), «Жыві, Украіна» (1943), «Украіна сонечная мая» (1966), «Слаўлю маю Радзіму» (1978) і інш. Пераклаў на ўкр. мову асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Багушэвіча, П.Броўкі, А.Бялевіча, С.Грахоўскага, Х.Жычкі, М.Клімковіча, А.Куляшова, П.Макаля, П.Панчанкі, М.Танка, В.Таўлая. Аўтар паэт. цыклаў «Беларусь», «Братам». Літ.-крытычныя артыкулы «Паэзія Савецкай Беларусі» (1949), «З пачуццём глыбокай павагі» (1957) прысвечаныбел.-ўкр. творчым сувязям, спадчыне Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Н. пераклаў М.Базарэвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІПАЎ Мікалай Пятровіч (28.1.1901, С.-Пецярбург —9.5.1945),
расійскі выканаўца на балалайцы, дырыжор. Засл. арт. Расіі (1940). Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі (1911—13). З 8 гадоў выступаў як саліст, удзельнічаў у канцэртах Велікарускага аркестра. У 1928—39 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1940 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.рус.нар. аркестра (з 1946 яго імя). Яго выкананне вызначалася артыстызмам, дасканалай тэхнікай і філігранным майстэрствам. Павялічыў выразныя і тэхн. магчымасці балалайкі, узбагаціў канцэртны рэпертуар, зрабіў пералажэнні для яе шматлікіх класічных твораў і нар. песень. Першы выканаўца многіх канцэртных твораў для балалайкі (шэраг з іх прысвечаны яму). Увёў у склад аркестра старадаўнія нар. інструменты (ражкі, дудкі, жалейкі, кугіклы), баян і арк. гармонік. 1-я прэмія на Усесаюзным аглядзе муз. выканаўцаў на нар. інструментах (1939).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІ, Пёці (Petit) Ралан (н. 13.1.1924, Парыж), французскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Вучань С.Ліфара. У 1940—44 танцаваў у кардэбалеце т-ра «Гранд-Апера». З 1945 маст. кіраўнік створанай ім трупы «Балет Елісейскіх палёў», у 1948—55 і 1958—61 «Парыжскага балета». У 1965—72 балетмайстар Парыжскай оперы. З 1972 маст. кіраўнік арганізаванага ім Марсельскага балета. Сярод пастановак балеты: «Кармэн» Ж.Бізэ (1949), «Сабор Парыжскай Маці Божай» М.Канстана (1967), «Турангаліла» на музыку А.Месіяна (1968), «Пелеас і Мелізанда» А.Шонберга (1969), «Запаліце зоркі!» на музыку М.Мусаргскага, С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча і груз.нар. песень (1972), «Пікавая дама» на музыку П.Чайкоўскага (1978), «Чарлі, танцуй з намі» Ф.Капры (1992, прысвечаны фільмам Ч.Чапліна). Супрацоўнічае з драм. т-рамі, кінематографам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕНТАХО́ЎСКАЯ Валянціна Міхайлаўна (н. 19.1.1938, Мінск),
бел. мастак. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). З 1961 выкладала ў Мінскай гар.маст. школе, у 1970—95 у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве. Працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, тэматычнай карціны. Творчасці ўласцівы дакладнасць прапрацоўкі элементаў, ураўнаважанасць кампазіцыі, гармонія колеравых спалучэнняў. Сярод лепшых работ: «Снеданне» (1968), «Яблыкі» (1973), «На радзіме А.Пашкевіч (Цёткі)» (1976), «Памяці Галі Вішнеўскай» (1978), «Свята Перамогі» (1982), «Сынам Радзімы» (1984), «Вясельны нацюрморт» (1988), дыпціх «Ушанаванне паэта» і «Сум па паэце», прысвечаны М.Багдановічу (1991), «Лілеі маім бацькам» (1992), «Кветкі і яблыкі» (1996), «Беларускі пейзаж» (1997); габелены «Шляхі паэта» (1980), «Дарогамі асветніка Ф.Скарыны» (1990). Аформіла кнігі Цёткі, Л.Геніюш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЯ́ЎСКІ Іван Іванавіч (22.6.1919, в. Жажэлка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.9.2001),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941) У 1946—78 настаўнічаў. Дэбютаваў вершамі ў 1936. Кн. апавяданняў «Ой, рэчанька, рэчанька...» (1962), «Вернасць» (1971), аповесць «Заранка» (1971) прысвечаны калгаснай вёсцы. Раман «Дарога на Замлынне» (1980) пра подзвіг народа ў Вял.Айч. вайну. Аўтар аповесцей «На правым флангу» (1964, пра Героя Сав. Саюза П.І.Купрыянава) і «Сінія вочы» (1986, пра вёску напярэдадні калектывізацыі). Пісаў для дзяцей пра станаўленне і фарміраванне характару падлеткаў, пошук імі мэты і сэнсу жыцця: зб-кі апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Марка» (1969).
Тв.:
А вяселля не было: Аповесці. Апавяданні. Мн., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБІЧЭ́ЎСКІ Аляксандр Міхайлавіч (27.9.1838, С.-Пецярбург — 11.1.1911),
рускі крытык, гісторык літаратуры. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1861). Друкаваўся з 1859. У 1868—84 супрацоўнік час. «Отечественные записки». Працы пераважна прысвечаны праблемам «народнай літаратуры», творчасці белетрыстаў-народнікаў (кн. «Белетрысты-народнікі», 1888, і інш.). Аўтар драмы «Кругліцкія» (1862), цыклаў артыкулаў «Нарысы развіцця прагрэсіўных ідэй у нашым грамадстве» (1870—72; кніга спалена па прадстаўленні цэнзара), «Нарысы гісторыі рускай цэнзуры (1700—1863)» (1892), кн. «Гісторыя навейшай рускай літаратуры (1848—1890)» (1891), успамінаў, літ.-крытычных нарысаў пра А.Пушкіна, М.Лермантава, А.Грыбаедава, М.Дабралюбава, А.Пісемскага (выд. ў серыі «Жыццё выдатных людзей»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЯРЭ́НКА Сямён Дзмітрыевіч (26.9.1901, с. Прохараўка Драбаўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 8.3.1962),
украінскі пісьменнік. Скончыў Залатаношскую гімназію (1919). Друкаваўся з 1918. Аўтар зб.апавяд. «Вецер з гор» (1930), аповесцей «Ціхая прыстань» (1929), «Матрос Ісай» (1930), раманаў «Бурун» (1932), «Пралог» (1936), «Радасць чалавечага існавання» (1937) і інш. Трылогія «Шлях на Кіеў» (ч. 1—3, 1937—40) пра грамадз. вайну на Украіне. У раманах «Гаспадары» (1948), «Карпаты» (1952—54) праблемы вёскі, тэма далучэння Закарпацця да Украіны. Гіст. раманы «Святаслаў» (1959), «Уладзімір» (1962) прысвечаны Кіеўскай дзяржаве 10 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РЫКАЎ Іван Захаравіч (6.4.1841, в. Навасёлава Яраслаўскай вобл., Расія — 6.5.1880),
рускі паэт. Самастойна навучыўся грамаце і вершаскладанню. Друкаваўся з 1864. Выдаў зб-кі вершаў (1871, 1875, 1877). Асн. тэмы яго паэзіі — жыццё сялян, гарадской беднаты, цяжкая доля жанчыны. У творах з рус. гісторыі бунтарскі настрой: паэмы «Пакаранне смерцю Сценькі Разіна», «Садко» (на яе аснове аднайм. опера М.Рымскага-Корсакава). Многія вершы прысвечанырус. прыродзе, дзецям. Творчасць С. звязана з фальклорам. Некат. яго вершы сталі папулярнымі нар. песнямі: «Рабіна» («Што стаіш. гайдаешся...». «У стэпе» (у нар. апрацоўцы «Стэп ды стэп вакол...») і інш. Па яго ініцыятыве падрыхтаваны калектыўны зб. «Світанак» (1872), які стаў пачаткам існавання Сурыкаўскага літ.муз. гуртка (існаваў да 1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УКРАЇНСЬКИЙ ІСТОРИ́ЧНИЙ ЖУРНА́Л»,
навуковы часопіс, орган Ін-та гісторыі Нац.АН Украіны. Выдаецца ў Кіеве з 1957 6 разоў на год. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Украіны і сусв. гісторыі, па метадалогіі і методыцы гіст. даследаванняў, гіст. дакументы і каментарыі да іх, мемуары, агляды гіст. крыніц і інш. Друкуюцца матэрыялы па гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Пытанням гісторыі Беларусі прысвечаныарт. Я.М.Карпачова «Гарады і мястэчкі Беларусі ў другой палове XVIII ст.» (1968, № 9), А.П.Грыцкевіча «Універсал Багдана Хмяльніцкага гораду Слуцку (1656 г.)» (1970, №12), Г.Д.Казьмірчука і А.В.Сілкіна «М.В.Доўнар-Запольскі як дзекабрыстазнавец» (1995, № 1), Ф.М.Шабульда «Бітва каля Сініх Вод 1362 г.: малавядомыя і невядомыя аспекты» (1996, №2) і інш.