ЗЯБНІ́ЦКІ (Мікалай Васілевіч) (17.12.1919, г. Краснаармейск, Казахстан — 29.11.1975),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Арлоўскае пях. вучылішча (1941). На фронце з чэрв. 1941, з вер. ў тыле ворага, камандзір узвода партыз. атрада спец.прызначэння, у ліп. 1942 — ліст. 1943 камандзір спецатрада НКДББССР «Другія», які дзейнічаў на тэр. Беларусі і Расіі. Да 1955 у органах КДБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЗАЎаўтамабіля,
частка аўтамабіля (або прычэпа), прызначаная для перавозкі грузаў, пасажыраў ці спец. абсталявання. Паводле тыпу К. адрозніваюць аўтамабілі (прычэпы) агульнага прызначэння (К. у выглядзе бартавой платформы) і спецыялізаваныя (самазвалы, фургоны, цыстэрны і інш.). Пасажырскія аўтамабілі маюць нясучы або рамны К. У легкавых аўтамабіляў найб. пашыраныя закрытыя К. тыпу седан, лімузін, купэ, адкрытыя (з адкідным верхам) — кабрыялет і фаэтон, а таксама двухмесныя (закрытыя і адкрытыя) тыпу «спорт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н (Артур Васілевіч) (н. 26.3.1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1964), праф. (1989). Скончыў БПІ (1953). З 1953 у БПА. Навук. працы па супраціўленні стомленасці і надзейнасці дэталей машын. Распрацаваў методыкі разліку на надзейнасць і даўгавечнасць дэталей машын агульнага прызначэння.
Тв.:
Расчеты деталей машин. 3 изд. Мн., 1986 (разам з І.М.Чэрніным, Б.С.Козінцавым), Прикладная механика. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д «ТЭРМАПЛА́СТ».
Створаны ў 1944 у Мінску як кіслародны з-д. З 1966 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): камплектуючыя для радыётэхн., электроннай і прыладабуд. прам-сці (злучальнікі, пераключальнікі, раздымы і інш.), вырабы з пластмасы для аўтамаб., трактарнай і электратэхн. прам-сці: дапаможны інструмент для металаапр. станкоў, тавары быт.прызначэння на аснове пластмас і электрабыт. тавары (малагабарытныя пральныя машыны, міксеры, фены, фільтры для вады, энергазберагальныя свяцільнікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ (франц. port ад лац. portus гавань, прыстань),
участак берага мора, возера, ракі з зацішнай прылеглай воднай плошчай (акваторыяй) для падыходу і стаянкі суднаў, з інжынернымі будынкамі і збудаваннямі для прычалу, пагрузачна-разгрузачных работ і інш.
Паводле прызначэння П. бываюць ваен., гандл., прамысл., П.-сховішчы, П.-марскія станцыі, суднарамонтныя і суднабудаўнічыя. На Беларусі рачныя П.: Гомельскі, Брэсцкі, Віцебскі, Гродзенскі, Бабруйскі, Магілёўскі, Пінскі, Мазырскі, Мікашэвіцкі, Рэчыцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСКАВЫ́ РУХАВІ́К,
карбюратарны рухавік унутранага згарання для запуску гал. рухавікоў з запальваннем ад сціскання (дызеляў) на трактарах і машынах спец.прызначэння. Раскручвае вал дызеля праз рэдуктар да вуглавой скорасці, неабходнай для запальвання паліва ў рабочых цыліндрах, пасля чаго аўтаматычна адключаецца. Магутнасць да 15 кВт, частата вярчэння вала да 4000 аб/мін. На Беларусі П.р. (аднацыліндравыя, двухтактавыя, з аднаступеньчатым рэдуктарам і электрастартэрам) выпускае Гомельскі з-д пускавых рухавікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕ́Ж (ваен.),
1) паласа зямлі, зручная або прыстасаваная для вядзення баявых дзеянняў (Р. абароны, процітанкавы Р. і інш.).
2) Умоўная лінія, з якой адлічваюць пачатак (канец) або чарговы этап якіх-н. дзеянняў войск, сіл, сродкаў. Пры падрыхтоўцы і правядзенні баявых дзеянняў устанаўліваюць Р. рознага прызначэння (Р. разгортвання войск, Р. радыёлакацыйнага выяўлення цэлей, Р. пуску ракет, Р. уводу ў бой і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЗА (франц. vase ад лац. vas пасудзіна),
пасудзіна дэкар. ці утылітарнага прызначэння. Выкарыстоўваюцца для пластычнага і каляровага ўзбагачэння інтэр’ера, часам як творы манум.-дэкар. мастацтва (на фасадах будынкаў, агароджах). Вырабляюцца са шкла, фарфору, фаянсу, гліны, хрусталю, вырабных камянёў, металаў. Вядомы са стараж. часоў. У Стараж. Грэцыі ў залежнасці ад формы і прызначэння гліняныя вазы мелі розныя назвы (амфара, кратэр і інш.). Выраб і ўпрыгожванне вазы размалёўкай (вазапіс) — важная галіна ант. мастацтва. Тэктанічная яснасць формаў, іх функцыян. апраўданасць, гарманічнасць прапорцый зрабілі стараж.-грэч. вазы класічнымі ўзорамі для еўрап. мастацтва наступных эпох. На Беларусі ў 18—19 ст. вазы выраблялі ганчары Слуцка, Барысава, Магілёва і інш. на радзівілаўскіх і Целяханскай фаянсавай мануфактурах (гл.Целяханскія фаянсавыя вырабы). Цяпер вазы вырабляюць на Мінскім і Добрушскім фарфоравых, Барысаўскім хрусталёвым заводах, шклозаводзе «Нёман», аб’яднанні «Беларуская мастацкая кераміка», Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Відарысы вазы выкарыстоўваюцца як дэкар. матыў у размалёўцы па шкле, метале, кераміцы, у ткацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГМЕ́НТЫў хіміі,
тонкадысперсныя афарбаваныя парашкі, нерастваральныя ў вадзе і плёнкаўтваральных рэчывах. Паводле паходжання П. падзяляюць на прыродныя і сінт., паводле складу — на мінер. (неарган.) і арган., паводле колеру — на ахраматычныя (белыя, шэрыя, чорныя) і храматычныя (інш. колераў), паводле прызначэння — на дэкар., ахоўныя, мэтавага прызначэння (сігнальныя, тэрмаіндыкатарныя, бактэрыцыдныя і інш.).
П. неарганічныя — пераважна аксіды, сульфіды і солі пераходных металаў (жалеза, кобальту, хрому і інш.), парашкі каляровых металаў (алюмінію, медзі, цынку, нікелю) і сплаваў (бронзы, латуні), сажа. Прыродныя (напр., жалезны сурык, вохра, умбра) атрымліваюць з мінералаў, сінт. — хім. асаджэннем з водных раствораў і суспензій (напр., кроны), награваннем (напр., аксід хрому Cr2O3 — з хромпіку), рэакцыямі ў паравой ці газавай фазе з наступнай кандэнсацыяй прадуктаў (напр., бялілы). П. арганічныя — найб. пашыраны азапігменты (гл.Азафарбавальнікі), азалакі (нерастваральныя солі азазлучэнняў), трыфенілметанавыя, поліцыклічныя (спец. формы кубавых фарбавальнікаў) і фталацыянінавыя П. (комплексныя злучэнні фталацыяніну). Выкарыстоўваюць для вырабу лакафарбавых матэрыялаў і паліграф. фарбаў, фарбавання неарган. буд. матэрыялаў, пластмас, хім. валокнаў, гумы, паперы, штучнай скуры і інш.