Створаны ў в.Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. ў 1931. Меў цэхі цёрачны і патачны. У Вял.Айч. вайну абсталяванне вывезена ў Германію, а цэхі пераабсталяваны пад перапрацоўку коксагызу на каўчук (1941—44). У 1948 адноўлены крухмальны, у 1951 — патачны цэхі. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн.прадукцыя (2002) — патака крухмальная карамельная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
krajowy
krajow|y
1. нацыянальны; усеагульны (у маштабе краіны);
2. айчынны;
przemysł ~y — айчынная прамысловасць;
produkcja ~a — айчынная прадукцыя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д «БЕЛТАПА́З».
Створаны ў 1958 як з-дсан.-тэхн. абсталявання. У 1960 перайменаваны ў з-д «Электрасвятло», у 1966 у з-дтэхнал. аснасткі, у 1976 у вытв. аб’яднанне па выпуску тэхнал. аснасткі, у 1986 з-д такарных патронаў, з 1996 сучасная назва. Асн.прадукцыя (1996): такарныя патроны розных мадыфікацый, дамкраты да легкавых аўтамабіляў, мэблевая фурнітура, фільтры аўтамаб. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ШКЛОЗАВО́Д.
Засн. ў 1922 для вытв-сці аптэчных шклянак. У Вял.Айч. вайну разбураны, у канцы 1944 адноўлены. Уключае гал. цэхі: прыгатавання шыхты, вырабу пракатнага шкла і шклаблокаў, вытв-сці шклатары. Асн.прадукцыя (1997): узорыстае і арміраванае шкло, шклаблокі, бутэлькі для разліву шампанскага, він, піва, безалкагольных напіткаў, тара шкляная для тавараў быт. хіміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1986 у г. Брэст як Брэсцкае машынабуд. ВА на базе з-даў «Тэкстыльмаш» (дзейнічаў у 1980—86), «Мясамалмаш» (1982—86) і Брэсцкага філіяла Мінскага эксперым.-канструктарскага бюро для мясной і малочнай прам-сці «Мясамалмаш» (1981—86). З 1995 сучасная назва. Асн.прадукцыя (1995): тэхнал. абсталяванне для тэкст., мясной і малочнай прам-сці і тавары шырокага ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ЭЛЕКТРАЛЯ́МПАВЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1962—66 у г. Брэст. Дзейнічаюць цэхі: зборачны, спіральна-электродны, цокальны, шкляны, участак па вытв-сці святлотэхн. вырабаў. Асн.прадукцыя (1995): лямпы напальвання агульнага прызначэння, мясц. асвятлення, для халадзільнікаў і швейных машын, кварцавыя галагенныя, аўтамабільныя, мініяцюрныя, камутатарныя, аптычныя, для чыгунак, водных шляхоў і аэрадромаў (сігнальныя), самалётаў, руднікоў і інш., а таксама паўфабрыкаты для вырабу лямпаў, свяцільнікі і рассейвальнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКІ МЯСАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Створаны ў 1972—78 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. У 1975 пабудаваны халадзільнік, у 1976 — мясатлушчавы, у 1977 — мясаперапрацоўчы цэхі, у 1978 — кансервавы з-д і літаграфскі цэх. У 1972—77 мясакамбінат, з 1978 сучасная назва. Асн.прадукцыя (1996): мяса і субпрадукты, каўбасныя вырабы і паўфабрыкаты, кансервы стэрылізаваныя і вяндліна пастэрызаваная, тлушчы харч., сухія кармы для жывёлы, скураная сыравіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМААЗБЕ́СТАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ.
Асноўная прадукцыя — гума- і азбестатэхнічныя вырабы, а таксама разнастайныя гумавыя вырабы на аснове каўчуку ў спалучэнні з іншымі матэрыяламі. Аб’ядноўвае гумава-тэхнічных вырабаў вытворчасць, гумавага абутку вытворчасць, а таксама вытв-сць гумавых вырабаў шырокага ўжытку і азбестатэхн. вырабаў (параніт, тканіны, шнур, папера, кардон, пракладкі, фільтратканіны) і інш. рэчы і матэрыялы з азбеставымі ўключэннямі. Апошняя ў Беларусі не прадстаўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБАСНЯ́НСКАЯ ЦУКРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1839—62 у маёнтку Добасна Бабруйскага пав. (цяпер вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл.). Мела агнявы рухавік і гідраўлічныя прэсы (у 1860—62 — тры). У 1839 працавала 176, у 1859 — 63 рабочыя. У 1861—62 за суткі перапрацоўвала да 900 пудоў буракоў, з якіх атрымлівалі па 36 пудоў цукр. пяску. Прадукцыя вывозілася ў Маскву, Крамянчуг, Херсон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКАЯ МЭ́БЛЕВАЯ ФА́БРЫКА,
«Бабруйскмэбля». Створана ў г. Бабруйск у 1922 як сталярная майстэрня. У 1926 рэарганізавана ў мэблевую ф-ку імя С.М.Халтурына. У Вял.Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1944. У 1973 пабудаваны новы мэблевы цэх. У 1971—90 у ВА «Бабруйскдрэў». З 1992 нар. аб’яднанне «Бабруйскмэбля». Асн.прадукцыя (1995): мяккая мэбля, гасціныя і спальныя гарнітуры, мэбля для прыхожых і інш.