РЭДЭМАРКА́ЦЫЯ ГРАНІ́Ц,

праверка і аднаўленне лініі дзярж. граніцы на мясцовасці і абазначэнне яе пагранічнымі знакамі. Робіцца на падставе дакументаў, як правіла, двухбаковага характару (пратакола-апісання, карт і пратаколаў пагранічных знакаў). Апрача аднаўлення самой лініі граніцы прадугледжвае таксама аднаўленне страчаных пагранічных знакаў, устаноўку новых або дадатковых пагранічных знакаў, складанне новага пратакола-апісання, карт і пратаколаў пагранічных знакаў (пры неабходнасці). Гл. таксама Дэлімітацыя граніц, Дэмаркацыя граніц.

т. 13, с. 555

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

deviate

[ˈdi:vieɪt]

v.

1) адыхо́дзіць, адхіля́цца (ад кіру́нку, пра́ўды)

2) адступа́цца (ад пля́ну, пра́віла)

3) заваро́чваць (з даро́гі); адхіля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

basic

[ˈbeɪsɪk]

1.

adj.

1) гало́ўны; асно́ўны; пачатко́вы

2) Chem. асно́ўны

2.

n.

гало́ўная ча́стка; асно́ўны пры́нцып, асно́ўнае пра́віла

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пана́трыць ’узяць за правіла рабіць што-н. дрэннае (пра чалавека, жывёлу)’ (Янк.), ’прызвычаіцца’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. У якасці параўнаўчага матэрыялу можна прывесці толькі польск. дыял. ponatrzać ’паўтараць у гневе адно і тое ж’. Прымаючы пад увагу семантыку чэш. dotěrný ’надакучлівы, назойлівы’, якое з’яўляецца вытворным ад terti (церці) (Махэк₂, 658 і наст.), відаць, бел. і польск. словы магчыма звязаць з гэтым коранем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ркаць ’пырскаць’ (лід., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. “звонкі” варыянт пу́ргаць (гл.); сюды ж іранічнае пурка‑ вэтка ’матацыкл’ (лун., Сл. Брэс.); не выключана сувязь з літ. purkšti ’пырскаць; фыркаць’, якое, улічваючы лінгвагеаграфію, магло быць крыніцай запазычання. Аднак параўн. прасл. *рьгка(і, якое Трубачоў (Зб. памяці Талстога, 1, 312) ставіць у адзін рад з аднакарэннымі, як правіла пашыранымі, дзеяслоўнымі асновамі *рык‑, *рыІ-, *pьrsk‑ ’пырскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стату́т ‘кодэкс, звод законаў’, ‘звод правілаў, палажэнняў’ (ТСБМ, Стан., Гарэц.), ‘перашкода, супынак’ (Нас.), ста́тут ‘аснова дзейнасці арганізацыі, таварыства і інш.’ (Байк. і Некр.), ст.-бел. статутъ ‘кодэкс, звод законаў’. Запазычана праз польск. statut ‘тс’ (параўн.: “ustawy… łacińskim językiem pisane, statutami zowią”, Варш. сл., 6, 406) або непасрэдна з лац. statutum ‘правіла’, першапачаткова ‘тое, што ўстаноўлена’ (ад statuere ‘паставіць, учыніць’, роднаснага *stati, гл. стаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інтро́н

(англ. intron, ад intervening sequence = прамежкавая паслядоўнасць)

участак гена эўкарыётаў, які, як правіла, не нясе генетычнай інфармацыі, што адносіцца да сінтэзу бялку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВУГЛАВА́Я СКО́РАСЦЬ,

вектарная велічыня ω→, якая характарызуе скорасць вярчэння цвёрдага цела. Модуль вуглавой скорасці ω = lim Δt → 0 Δφ Δt = dφ dt′ , дзе Δφ — прырашчэнне вугла павароту за прамежак часу Δt. Вектар ω→ накіраваны ўздоўж восі вярчэння ў той бок, адкуль паварот цела бачны супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі (правіла правага вінта). Адзінка вуглавой скорасці ў СІ — радыян за секунду (рад/с).

т. 4, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫПРА́МНЫ СЛУП,

сукупнасць паслядоўна злучаных выпрамных паўправадніковых дыёдаў. Бываюць германіевыя і крэмніевыя (найб. пашыраны). Маюць да 10 і болей дыёдаў, аформленых звычайна ў пластмасавым корпусе з двума эл. вывадамі. Сярэдняе значэнне выпрамленага току 75—500 мА, адваротнае напружанне 2—15 кВ. Выкарыстоўваюцца як выпрамнікі току (як правіла, высакавольтныя) у электратэхнічных, радыёэлектронных прыладах і прыстасаваннях, у радыёлакацыйнай і тэлевізійнай апаратуры. Некалькі выпрамных слупоў у адным корпусе ўтвараюць выпрамны блок.

т. 4, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́ЛЕВАЯ АДКА́ЗНАСЦЬ,

разнастайнасць цывільнай адказнасці пры наяўнасці ў абавязацельстве некалькіх даўжнікоў. Паводле агульнага правіла, замацаванага цывільным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, такое абавязацельства лічыцца долевым, прычым кожны з даўжнікоў абавязаны выканаць яго ў роўнай долі. У законе або ў дагаворы могуць быць устаноўлены інш. суадносіны памераў Д.а. Калі з закону або з дагавора іх не вынікае, дзейнічае прэзумпцыя роўнасці долей пры адказнасці кожнага з садаўжнікоў перад крэдыторам. Гл. таксама Салідарная адказнасць, Субсідыярная адказнасць.

т. 6, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)