a digest of great novels — збор скаро́чаных клясы́чных рама́наў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
trud, ~u
м.
1. праца, работа;
z ~em — з цяжкасцю;
zadać sobie trud — узяць на сябе абавязак;
2. ~y мн. нягоды; цяжкасці;
znosić ~y życia — пераносіць цяжкасці жыцця
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zażywać
незак. ( co, czego)1. прымаць, ужываць што;
zażywać kąpieli — прымаць ванну;
2. зазнаваць; пераносіць; карыстацца чым;
zażywać świeżego powietrza — быць на свежым паветры;
zażywać spokoju — цешыцца спакоем
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ІНТЭРФЕРО́МЕТР [ад лац. inter паміж + ferens (ferentis) які нясе, пераносіць + ... метр],
вымяральная прылада, дзеянне якой заснавана на інтэрферэнцыі хваль. Існуюць аптычныя і радыёінтэрферометры для эл.-магн. хваль і акустычныя І. для гукавых.
У аптычных I. (найб. пашыраны) зыходны пучок святла раздзяляецца на 2 ці больш узаемна кагерэнтных (гл.Кагерэнтнасць) прамянёў, якія праходзяць розныя аптычныя шляхі, а потым зводзяцца разам і ствараюць інтэрферэнцыйную карціну. Аналіз яе дае неабходную інфармацыю. Шматпрамянёвыя І. выкарыстоўваюцца ў асн. як спектрометры, двухпрамянёвыя — як тэхн. прылады. Імі вымяраюць даўжыні хваль спектральных ліній, паказчыкі пераламлення празрыстых асяроддзяў, памеры і перамяшчэнні цел, вуглавыя памеры зорак, кантралююць форму, мікрарэльеф і дэфармацыю паверхняў аптычных дэталей, чысціню метал. паверхні і інш. У лазерных І. у параўнанні са звычайнымі аптычнымі дасягаецца павышаная дакладнасць вымярэння адлегласцей, скарасцей руху, розных фіз. характарыстык аб’ектаў, высокаскарасных працэсаў і з’яў. Ёсць таксама валаконна-аптычныя і галаграфічныя І. Акустычнымі I. вызначаюць скорасці распаўсюджвання гуку ў розных асяроддзях, адлегласці да выпраменьвальнікаў гуку, напрамкі прыходу хваль (напр., пры гідралакацыі) і інш. У залежнасці ад вугла паміж напрамкам на крыніцу гуку і нармаллю да базы І. зменьваецца рознасць фаз сігналаў, што прымаюцца 2 акустычнымі прыёмнікамі, і магутнасць сумарнага сігналу, па якіх ацэньваюць гэты вугал і інш. характарыстыкі крыніцы выпрамянення. Радыёінтэрферометры паводле прынцыпу дзеяння падобныя на акустычныя і найчасцей выкарыстоўваюцца для астр. назіранняў. Базы іх бываюць вельмі значныя (напр., пры антэнах, размешчаных на процілеглых баках Зямлі). Сігналы ад касм. крыніцы радыёвыпрамянення, прынятыя антэнамі, перадаюцца па лініях сувязі на агульны аналізатар, з дапамогай якога вызначаюць вуглавое становішча і памеры крыніцы, размеркаванне яе радыёяркасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трансфе́рт
(фр. transfert, ад лац. transferre = пераносіць, пераводзіць)
1) фін. перавод замежнай валюты або перадача золата з адной краіны ў другую;
2) юр. перадача права ўладання імяннымі каштоўнымі паперамі (акцыямі) адной асобы другой, якая ажыццяўляецца, як правіла, з дапамогай індасамента;
3) абмен насельніцтвам паміж дзяржавамі на падставе міжнароднага пагаднення, аўтаматычнае змяненне грамадзянства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
transmit
[trænsˈmɪt]
v.t.
1) перадава́ць, перасыла́ць; перано́сіць
to transmit the money by special messenger — перасла́ць гро́шы праз спэцыя́льнага пасланца́
2) Phys.
а) право́дзіць (цяпло́)
б) перадава́ць (сі́лу, рух у мэхані́зьме)
в) прапуска́ць
Glass transmits light — Шкло прапуска́е сьвятло́
3) перадава́ць (праз ра́дыё, тэлеві́зію)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
інтэрферэ́нцыя
(ад лац. inter = паміж + ferens, -ntis = які нясе, пераносіць)
1) фіз. узаемнае ўзмацненне або аслабленне хваль (светлавых, гукавых, электрамагнітных) пры іх накладванні адна на другую;
2) біял. узаемадзеянне віруса з клеткамі арганізма, у выніку чаго клеткі пачынаюць выпрацоўваць бялковае рэчыва, што падаўляе развіццё іншых вірусаў;
3) лінгв. узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
verschíeben*I
1.vt
1) перасо́ўваць, зру́шваць, кра́таць
2) (auf A) перано́сіць, адкла́дваць (на які-н. тэрмін)
2.~, sich ссо́ўвацца, перасо́ўвацца, мяня́цца;
die Sáche hat sich verschóben спра́ва змяні́лася [перамяні́лася]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
інтэрферэ́нцыя
(ад інтэр- + лац. ferens, -ntis = які нясе, пераносіць)
1) узаемнае ўзмацненне або аслабленне хваль (светлавых, гукавых, электрычных) пры іх накладванні адна на другую;
2) з’ява пры заражэнні арганізма рознымі вірусамі, калі пад уздзеяннем адных з іх клеткі арганізма выпрацоўваюць інтэрферон, што падаўляе развіццё іншых вірусаў;
3) узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)