прылада з аднабаковай праводнасцю эл. току. Бываюць электравакуумныя, іонныя і паўправадніковыя. Выкарыстоўваецца ў радыёэлектроніцы, энергетыцы для пераўтварэння (выпрамлення) пераменнага току ў пастаянны, для пераўтварэння ваганняў або частот, пераключэння эл. ланцугоў і інш.
Электравакуумныя і іонныя Д. маюць катод (крыніцу электронаў) і анод (прыёмнік электронаў). Пры дадатным напружанні на анодзе паміж электродамі праходзіць эл. ток, пры адмоўным — току няма. Асн. разнавіднасці сілавых Д.: кенатрон і газатрон. Работа паўправадніковых дыёдаўзасн. на нелінейных уласцівасцях электронна-дзірачнага пераходу або кантакту метал—паўправаднік. Гл. таксама Гана дыёд, Шоткі дыёд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ТЭА́ТР ДЭ́ШНЕР,
першы пастаянны тэатр у Гродне. Існаваў у 1802—09. Арганізатар і антрэпрэнёр польская актрыса С.Дэшнер. Напачатку кіравала т-рам на парытэтных асновах з артыстам і антрэпрэнёрам Я.Шыманскім, іх трупы ігралі папераменна, у 1803 аб’ядналіся. У 1806 (пасля смерці Дэшнер) т-р узначаліў Шыманскі. У рэпертуары былі франц. камічныя оперы і італьян. опера-буфа, муз.-сцэнічныя пастаноўкі польскіх кампазітараў, драм. творы.
Літ.:
Музыкальный театр Белоруссии: Доокт. период. Мн., 1990. С. 252—255;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983. С. 229—230, 237.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЫДАМІКО́ЗЫ, кандыдозы,
хваробы, што выклікаюцца дрожджападобнымі грыбкамі роду Candida. Развіваюцца пры актывізацыі грыбкоў у хворага ад нерацыянальнага ўжывання антыбіётыкаў (эндагеннае заражэнне), радзей пры перадачы грыбкоў ад хворага здароваму (экзагеннае заражэнне); пастаянны спадарожнік ВІЧ-інфекцыі ў стадыі СНІДа. Адрозніваюць К. паверхневыя (пашкоджваюцца слізістыя абалонкі і скура — стаматыт, ангіна, вульвавагініт, скурныя пашкоджанні рознай лакалізацыі) і вісцэральныя (пашкоджваюцца ўнутр. органы, найчасцей дыхальныя шляхі і страўнікава-кішачны тракт). Праяўляюцца К. тварожыстай белай высыпкай, іншы раз з эрозіяй, у цяжкіх выпадках — генералізаваная інфекцыя з сепсісам і пашкоджаннем унутр. органаў. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНХО́ІДА (ад грэч. konchoeidēs падобны на ракавіну) лініі, плоская крывая, якая атрымліваецца пры павелічэнні ці памяншэнні даўжыні радыус-вектара кожнага пункта дадзенай лініі L на пастаянны адрэзак d. Калі ўраўненне лініі ў палярных каардынатах ρ=f|φ|, то ўраўненне яе К. мае выгляд ρ=f|φ| ± d. К. прамой наз. К. Нікамеда; яна складаецца з дзвюх галін, яе форма залежыць ад суадносін паміж параметрамі d і l, дзе l — адлегласць ад прамой да пачатку каардынат. К. акружнасці, што праходзіць праз пачатак каардынат, з’яўляецца Паскаля завітка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́НТА (франц. courante літар. бягучая),
прыдворны танец італьян. паходжання. Найб. пашыраны на мяжы 16—17 ст.Муз. памер 2/4, рытм пункцірны. Пазней узніклі 2 віды К. — франц. (тэмп умераны, памер 3/2 або 6/4, частая змена рытму, урачысты характар) і італьянская (тэмп хуткі, пастаяннымуз. памер 3/4 або 3/8). У прафес. музыцы існавала да 1-й пал. 18 ст. як 2-я частка інстр. сюіты (І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль). Вядомы рукапісны зб.«Куранты», у якім змешчаны шэраг кантаў і псальмаў з акрэсленымі бел. рысамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕТАНЬЯ́ХУ (Беньямін) (дакладней Нетаніягу Біньямін; н. 21.10.1959, Ізраіль),
палітычны і дзярж. дзеяч Ізраіля. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (ЗША). Служыў у падраздзяленні асобага прызначэння ізраільскай арміі, займаў адказныя пасады ў прыватных фірмах. Чл. партыі Херут (Свабоды). З 1982 1-ы сакратар пасольства Ізраіля пры ААН, з 1984 пастаянны прадстаўнік Ізраіля пры ААН. У 1988—91 нам. міністра замежных спраў Ізраіля, у 1991—92 міністр канцылярыі ізраільскага прэм’ер-міністра. У 1996—99 прэм’ер-міністр Ізраіля. Прыхільнік жорсткага курсу на перагаворах з араб. краінамі па ўрэгуляванні Блізкаўсходняга канфлікту.