прыродны смалападобны прадукт біял. паходжання. Трапляецца ў гарах Пярэдняй, Сярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі, на Каўказе. Уяўляе сабой бясформенныя кускі з нераўнамерна-ячэістай ці гладкай паверхняй, цвёрдай або пругкай кансістэнцыі, з характэрным бальзамічным пахам. Састаў М. з розных месцаў паходжання мае падобныяфіз. і хім. ўласцівасці і адрозніваецца суадносінамі асобных кампанентаў. Мае вял. колькасць арган. і неарган. рэчываў, гіпуравую і бензойную к-ты, амінакіслоты, смолы і воскі, камедзі, раслінныя рэшткі. Адрозніваюць М. т.зв. залатое (чырв. колеру), сярэбранае (белага), меднае (блакітнага ці сіняга) і жалезнае (чарнавата-карычневага; найб. пашыранае). Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне больш як 2 тыс. гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́РЫЯ (франц. prairie ад лац. pratum луг),
1) прыродная падзона лесастэпу са значным увільгатненнем ў Паўн. Амерыцы. Працягваецца ўздоўж усх. падножжаў Скалістых гор у ЗША і Канадзе. П. былі пашамі, дзе пасвіліся бізоны; цяпер б.ч. іх пад ворывам (вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, бавоўнік). Пашырана эрозія глеб. Падобныя ландшафты характэрны для тропікаў усх. раёнаў Паўд. Амерыкі і Усх. Азіі.
2) Група фармацый травяністай (высакатраўнай) расліннасці ўнутраных ч.Паўн. Амерыкі (ЗША і Канада) стэпавага або радзей лесастэпавага тыпу з перавагай дзернавінных злакаў (кавыль, танканог, барадач, вейнік, бізонава трава і інш.). Таксама — травяністая расліннасць мезафільнага характару з перавагай двухдольных (разнатраўе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЛАВА́Я БУ́РА,
перанос вялікай колькасці часцінак глебы або пяску моцным ветрам у пустынях, паўпустынях і разараных стэпах. Найб. моцныя буры пераносяць мільёны тон пылу на сотні (зрэдку тысячы) кіламетраў, рэзка пагаршаюць бачнасць, за што іх называюць чорнымі бурамі. Часцей адзначаюцца летам, у час сухавеяў, але магчымы і ў бясснежныя зімы. Моцныя П.б. ўзнікаюць пры нерацыянальным выкарыстанні зямлі, наносяць вял. страты сельскай гаспадарцы, засыпаюць пасевы, знішчаюць паверхневы слой глебы. Барацьба з П.б. праводзіцца з дапамогай полеахоўных лясных палос, снега- і водазатрымання, безадвальнага ворыва і інш. агратэхн. мерапрыемстваў. На Беларусі з’явы, падобныя на П.б., адбываюцца часам на асушаных тарфяніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЛКАЕ́ДЫ (Alleculidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. Больш за 1300 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Дарослыя жывуць пад карой дрэў, лічынкі — у гнілой драўніне, глебе, лясным подсціле. На Беларусі 8 відаў. Найб. трапляюцца П.: бярозавы (Omophlus betulae), цёмны (Prionychus ater), шэры (Isomira murina).
Даўж. да 25 мм. Цела авальнае, чорнае, бурае або жоўтае. Вусікі ніткападобныя. Галава ўцягнута ў пярэднягрудзі. Лапкі ног з грабеньчатымі кіпцюркамі. Лічынкі жоўта-бурыя, тонкія, цыліндрычныя, з вял. галавой, развітымі нагамі; падобныя да драцянікаў (адрозніваюцца больш доўгімі пярэднімі нагамі), таму іх наз.ілжэдрацянікамі. Дарослыя кормяцца пылком кветак (адсюль назва), часам лісцем, лічынкі — расліннымі рэшткамі, каранямі травяністых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чэле́ста
(іт. celesta, ад лац. caelestis = нябесны)
пласціначны ўдарна-клавішны музычны інструмент, які знешне нагадвае невялікае піяніна або фісгармонію; пры гранні на ім утварае прыемныя меладычныя гукі, падобныя на звон званочкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гамеапа́тыя
(ад гр. homoios = падобны + pathos = хвароба)
сістэма лячэння хвароб малымі дозамі тых лякарстваў, якія ў вялікіх дозах выклікаюць у здаровага чалавека з’явы, падобныя на сімптомы самой хваробы (проціл.алапатыя).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
бзы́каць, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць крыламі спецыфічны гук (пра некаторых насякомых). Заклапочана гулі чмялі, бзыкалі авадні і мухі.Сачанка.// Пра падобныя гукі, якія ўтвараюцца пры палёце куль, пра гук верацяна, круцёлкі і пад. Над хлопцамі паблізу бзыкалі кулі.Мележ.Пад роўнае сынава чытанне бзыкала звонка ў руках у Агапы лёгкае верацяно.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́бат ’аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека’ (ТСБМ). Праз рус.ро́бот з чэш.robot ’штучны, механічны рабочы’, створанага Карлам Чапекам у драме «R.U.R.» (1920 г.). Узыходзіць да раннепрасл.*orbъ > прасл.*robъ/*rabъ ’раб’ < і.-е.*orbhos.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛЕМНІ́ТЫ (Belemnitida),
атрад вымерлых беспазваночных жывёл кл. галаваногіх малюскаў. Каля 70 родаў, больш за 50 відаў. Жылі з карбону да палеагену, найб. у мезазоі (юра-мел). На Беларусі рэшткі Б. трапляюцца ў верхняюрскіх і мелавых адкладах. Выкапнёвыя рэшткі служаць для вызначэння ўзросту юрскіх і мелавых адкладаў.
Марскія жывёлы, драпежнікі, вонкава падобныя на сучасных васьміногаў і кальмараў. Мелі ўнутр. ракавіну, якая складалася з 3 частак: вапнавай ракавіны канічнай формы, падзеленай на камеры (фрагмакона), цераз якія праходзіў выраст мяккага цела — сіфон; рэдукаванай часткі жылой камеры пласціністай формы (праастракума); цыгара- або ланцэтападобнага цела даўж. да 40 см (ростра). Акамянелыя ростры захаваліся ў адкладах (наз. «чортавы пальцы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІЦЫ (Cecidomyiidae),
сямейства насякомых падатр. даўгавусых двухкрылых. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць на раслінах у галах (адсюль назва), гнілой драўніне, глебе, лясным подсціле. На Беларусі найб. вядомыя галіцы парэчкавыя (3 віды), галіца малінавая сцябловая (Lasioptera rubi), гесенская муха і інш.
Даўж. 1—5 мм. Падобныя да камароў. Ногі доўгія, тонкія. Жылкаванне крылаў спрошчанае. Дарослыя звычайна не кормяцца, жывуць да 20 сутак. Лічынкі верацёнападобныя, зрэдку ярка афарбаваныя; у прымітыўных відаў галіцы развіваюцца ў рэштках раслін, якія гніюць, у вышэйшых — у тканках раслін і выклікаюць галы. Лічынкі зімуюць у глебе. Шкодзяць сельскай і лясной гаспадарцы, некаторыя карысныя.