Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zaduch, ~u
м. духата, спёртае паветра, задуха
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АНАКСІМЕ́Н (Anaximenēs) з Мілета
(каля 588 — каля 525 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф-матэрыяліст. Вучань Анаксімандра. Першаасновай усяго лічыў паветра: рэчы ўзнікаюць дзякуючы розным ступеням згушчэння паветра (утварэнне вады, зямлі, камення і інш.) або яго разрэджвання (утварэнне агню). Паводле Анаксімена, душа — гэта паветра, якое «атрымлівае» цела (працэс дыхання зберагае жыццё). Вызначыў розніцу паміж нерухомымі зоркамі і планетамі. Даў блізкае да навуковага тлумачэнне зацьменняў Сонца і Месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕТРАПАДАГРАВА́ЛЬНІК,
цеплаабменны апарат для награвання паветра, якое праходзіць праз яго. Выкарыстоўваецца ў сістэмах паветранага ацяплення, прыточнай вентыляцыі, кандыцыяніраванняпаветра, у кацельных устаноўках цеплавых электрастанцый, у прамысл. пячных агрэгатах і інш. У П. для ацяплення і вентыляцыі паветра падаграваецца з дапамогай каларыфераў гарачай вадой ці парай (найб. пашырана), а таксама гарачым газам і эл. токам. П., што выкарыстоўваюцца ў прам-сці, падзяляюцца на рэгенератары і рэкуператары.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аддзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.
1. Дзьмучы, подыхам адносіць, адганяць назад ці ўбок.
А. пару ад сподачка.
2. Раз-пораз выдыхаць ротам паветра ў часе сну або ў стане фізічных перагрузак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
удзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты іудзьму́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што ў што.
Дзьмучы, увесці ўнутр.
У. паветра куды-н.
|| незак.удзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уду́шлівы, -ая, -ае.
1. Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім.
Удушлівае паветра.
2. Які выклікае ўдушша.
У. газ.
3. Такі, як пры ўдушшы.
У. кашаль.
|| наз.уду́шлівасць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГІГРО́МЕТР (ад гігра... + ...метр),
прылада для вымярэння вільготнасці паветра. Бывае вагавы (абсалютны), валасяны, плёначны, электралітычны, керамічны, кандэнсацыйны і інш.; выкарыстоўваюць таксама псіхрометр. З дапамогай вагавага гігрометра вызначаюць абс. вільготнасць па павелічэнні вагі гіграскапічнага рэчыва пасля паглынання вадзяной пары з вільготнага паветра. Адносную вільготнасць паветра вымяраюць з дапамогай розных тыпаў гігрометраў, з іх найб. пашыраны валасяны (выкарыстоўваюць абястлушчаны чалавечы волас, даўжыня якога большае пры павелічэнні вільготнасці) і плёначны (у якасці адчувальнага элемента выкарыстоўваюць арган. плёнку, якая расцягваецца ў вільготным і сціскаецца ў сухім паветры). Электралітычны гігрометр заснаваны на ўласцівасці гіграскапічнага слоя электраліту (хлорыстага літыю) мяняць эл. супраціўленне ў залежнасці ад вільготнасці паветра. У керамічным гігрометры выкарыстана залежнасць эл. супраціўлення керамікі (сумесі гліны, крэменю, кааліну і інш.) ад вільготнасці паветра. Кандэнсацыйным гігрометрам вызначаюць пункт расы па т-ры, пры якой на метал. люстэрку кандэнсуецца вільгаць.