ЯРЧА́К Мікалай Цімафеевіч (н. 3.3.1945, в. Гошчава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1994), праф. (1995). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1970). Настаўнічаў. З 1973 у Мінскім лінгвістычным ун-це (з 1997 заг. кафедры псіхалогіі). Навук. працы ў галіне псіхалогіі мовы і мыслення, маўлення на роднай і замежных мовах, псіхалогіі навук. творчасці.
Тв.:
Псіхалагічны аналіз мовы настаўніка на ўроку // Нар. асвета. 1988. № 5;
К проблеме внутренней речи // Вопр. психологии. 1991. № 5;
Психологические основы профессиональной речи учителя. Мн., 1992;
Особенности понимания художественного текста детьми и взрослыми // Вопр. психологии. 1994 № 3;
Энергетычны патэнцыял навучэнцаў у працэсе засваення замежнай мовы // Адукацыя і выхаванне. 2001. № 9;
Ці існуе эмацыянальнае мысленне // Там жа. 2002. № 7;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ Юрый Канстанцінавіч (н. 22.1.1937, г. Барнаул, Расія),
бел. мастак. Скончыў Маскоўскае вышэйшае маст.прамысл. вучылішча (1962). Творам уласціва шматпланавасць, экспрэсія, эмацыянальная насычанасць, багацце тэхн. і светлаколеравых вырашэнняў (жывапісныя творы «Спакуса», 1995, «Памяць», «Настальгія», «Натхненне», усе 1996, і інш.). Працуе ў станковай графіцы: «Хатынь» (1970; спец. прэмія наміжнар. выстаўцы «Супраць вайны» 1979 у г. Люблін, Польшча), «Трыумф касманаўтыкі» (1979), серыя «Вяртанне» (1982), «Партрэт В.Быкава» (1983), «Чарнобыльскі рэквіем» (1993); акварэлі: «Партрэт актрысы З.Белахвосцік» (1984), «Вясна на Беразіне» (1987), «Возера Свіцязь» (1991) і інш. Аформіў кнігі «Сярэбраная табакерка» З.Бядулі (1977), «Выбранае» Я.Купалы (нарус. мове, 1981; дыплом імя Ф.Скарыны наРэсп. і дыплом 2-й ступені на Усесаюзным конкурсах кнігі, абодва 1982), «Асеннія гнёзды» С.Грахоўскага і «Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра (абедзве 1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́КАНСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ.
Засн. ў 1964 у в. Іканы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. як школьны, з 1977 дзяржаўны. Пл. экспазіцыі 536 м², больш за 7,6 тыс. экспанатаў асн. фонду (1998). Асн. экспазіцыя прысвечана падзеям Вял.Айч. вайны на Барысаўшчыне: стварэнне і дзейнасць партыз. атрадаў, брыгад Барысаўска-Бягомльскай партыз. зоны, матэрыялы пра злачынствы ням.-фаш. захопнікаў, карта спаленых імі вёсак; у зале «Памяць сэрца» запісаны прозвішчы 5 тыс. загінуўшых жыхароў раёна. У этнагр. зале экспануюцца нар. адзенне, драўляны і керамічны посуд, вырабы з лену і саломкі. У маст. галерэі дэманструюцца карціны самадзейных і прафесійных мастакоў, творы графікі і скульптуры. Вакол музея парк Герояў, у якім устаноўлены бюсты Герояў Сав. Саюза, абеліск з імёнамі землякоў, што загінулі ў Вял.Айч. вайну, урны з зямлёй гарадоў-герояў СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁЗНЕНСКІ ВАЕ́ННА-ГІСТАРЫ́ЧНЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1993 у г.п. Лёзна Віцебскай вобл.Пл. экспазіцыі 307 м², больш за 9 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў стараж. прадметы побыту і прылады працы, у т. л. з археал. раскопак натэр. Лёзненшчыны, матэрыялы па гісторыі буйных нас. пунктаў раёна, пра рэв. рух 19 — пач. 20 ст., падзеі грамадз. вайны, індустрыялізацыю і калектывізацыю, рэпрэсіі сав. часу; дакументы і матэрыялы пра выдатных землякоў акад. П.І.Альсміка, М.А.Ізобава, оперную спявачку Л.Р.Ганеставу, Герояў Сац. Працы, воінаў-інтэрнацыяналістаў і інш. Значнае месца займаюць матэрыялы пра Вял.Айч. вайну: абарончыя і вызв. баі, дзейнасць падполля і партыз. рух, удзел у вайне воінаў-землякоў; завяршае экспазіцыю мемар. зала «Памяць». Экспануюцца таксама нар. касцюмы, вышыванкі, керамічныя цацкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКЛЯ́ЕЎ Уладзімір Пракопавіч (н. 11.7.1946, г. Смаргонь Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1973). З 1972 працаваў у газ. «Знамя юности», з 1975 рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск», з 1978 наБел. тэлебачанні, у 1987—99 гал. рэдактар час. «Крыніца». З 1998 старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкуецца з 1970. Аўтар зб-каў паэзіі «Адкрыццё» (1976), «Вынаходцы вятроў» (1979, з паэмай «Дарога дарог» прэмія Ленінскага камсамола 1979), «Наскрозь» (1985), «Прошча» (1996, Дзярж. прэмія Беларусі 1998). Выступае як празаік (аповесць «Вежа», 1988), эсэіст. Яго творчасць адметная публіцыстычнасцю, дынамічнасцю паэт. думкі, канкрэтна-пачуццёвай вобразнасцю.
Тв.:
Знак аховы. Мн., 1983;
Галубіная пошта. Мн., 1987.
Літ.:
Чабан Т. Рух слова // Маладосць. 1980. №8;
Арочка М. Балючая памяць зямлі // Полымя. 1984. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРСАНА́ЛЬНАЯ ЭВМ, персанальны камп’ютэр,
малагабарытная мікраЭВМ індывідуальнага карыстання. Дае карыстальніку магчымасць працаваць у дыялогавым рэжыме. Адрозніваюць прафесійныя і бытавыя П. ЭВМ.
Прафесійныя П.ЭВМ па функцыянальных магчымасцях і матэм. забеспячэнні ідэнтычныя ЭВМ агульнага прызначэння сярэдняй прадукцыйнасці, маюць знешнюю памяцьвял. ёмістасці, каляровыя графічныя прылады высокай раздзяляльнасці, сродкі для работы з камп’ютэрнымі сеткамі, у т. л.Інтэрнетам, і інш. Пераважна выкарыстоўваюцца як аўтаматызаваныя рабочыя месцы. Бытавыя П.ЭВМ арыентаваны на распрацоўку і рашэнне задач карыстальнікамі без спец. (прафесійнай) падрыхтоўкі ў галіне выліч. тэхнікі і праграмавання. Іх матэм. забеспячэнне мае сродкі навучання, у т. л. саманавучання. карыстальніка. Выкарыстоўваюцца для кіравання быт. тэхнікай, самастойнага навучання і работы, гульняў і інш.
Літ.:
Мячев А.А. Персональные ЭВМ: краткий энцикл. справ. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІ Барыс Абрамавіч (7.5.1919, г. Славянск Данецкай вобл., Украіна — 22.2.1986),
рускі паэт Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1941). Друкаваўся з 1941. Першая паэт. кніга — «Памяць» (1957). У зб-ках вершаў «Час» (1959), «Сёння і ўчора» (1961), «Сучасныя гісторыі» (1969), «Дабрыня дня» (1973), «Няскончаныя спрэчкі» (1978), «Тэрміны» (1984), «Пытанні да сябе» (апубл. 1988) і інш. тэмы Вял.Айч. вайны, паўсядзённага жыцця. Вершы С. адметныя грамадзянскасцю, размоўнай інтанацыяй, дэманстратыўнай празаічнасцю мовы, шчырасцю. Аўтар перакладаў з польскай мовы, літ.-крытычных артыкулаў і рэцэнзій. Асобныя вершы С. набел. мову пераклаў Н.Гілевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНО́ВІЧ Канстанцін Георгіевіч (н. 8.7.1929, пас. Таміліна Ухтомскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). У 1963—84 маст. рэдактар час. «Беларусь». Ілюстраваў творы бел. і замежных аўтараў у бел. перыяд друку. Аформіў кнігі «Кухаронак» В.Сіманавай (1961), «Навальніца спее ў цішыні» А.Шашкова (1973), «Віця Малееў у школе і дома» М.Носава (1979), «Яраслаўна» В.Вярбы (1986) і інш. Выканаў станковыя кампазіцыі «Пасуць авечак» (1957), «Кактусы», «Дом I з’езда РСДРП» (абедзве 1967), «Ад’езд Я.Коласа ў семінарыю» (1972), «Космас» (1975), «Падсвілле. Ціха ў былым партызанскім краі» (1984), трыпціхі «Памяць» (1987), «Хатынь» (1995). Аўтар мемар. медалёў, значкоў, экслібрысаў, дыяфільма «Францыск Скарына» (1994) і інш. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай раўнавагай, акцэнтаваным кантрастам чорных і белых плям, экспрэсіўным штрыхом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сугу́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які гучыць суладна, гарманічна (пра музычныя гукі). Некалькі сугучных пералівістых галасоў узнялі вышэй гэтую шчырую, як першае дзявочае прызнанне, песню.Арочка.
2. Які супадае, падобны гучаннем (пра гукі мовы, словы).
3.перан. Які адпавядае чаму‑н., гарманіруе з чым‑н. Гіляр пачаў чытаць радкі з верша Янкі Купалы, якія прыйшлі яму напамяць, якія былі сугучнымі з настроем усіх юнакоў.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць багатым, заможным. [Паранены:] — Ратуйце... Усё жыццё дзякаваць буду, узбагачу... Усё аддам...Шамякін.
2.перан. Зрабіць больш багатым, разнастайным па саставу, зместу і пад. Новыя раманы ўзбагацілі літаратуру. Узбагаціць сваю памяць. □ — Што дала мне [мастацкая] студыя? Яна ўзбагаціла мяне тэхнікай.Сяргейчык.— Назіранні далі мне шмат цікавага, і жыццё на возеры ўзбагаціла мяне новымі ведамі і ўражаннямі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)