1. Задыхацца ад чаго‑н., што засела ў горле. Сабака дабіўся кветкай. □ Антось вылупіў вочы і моўчкі давіўся гарачай заціркай.Бядуля.// Задыхацца ад прыступу кашлю, смеху і пад. А навокал хлопцы давяцца ад смеху.Бачыла.//перан. Харчавацца чым‑н., што прыелася, абрыдла. — Ледзьве не чатыры гады давіўся .. [пашай] у акопах, каб яна спрахла.«ЛіМ».
2.Зал.да давіць 2 (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апраме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, як у пекле; пякельны. //перан. Незвычайны па ступені праяўлення. На міг здалося, што навокал апраметная цемрадзь.Карпаў.Прыўзнімаю галаву .. і жахаюся: пада мною — прадонне. Чорная, як сажа, апраметная бездань.Сачанка.
2.узнач.наз.апраме́тная, ‑ай, ж. Пекла, падземнае царства. — А вы, бацюшка, — перабіў яго Андрэй, — у Чыжэвічы да свае Юлькі ўсё яшчэ па лёдзе ходзіце ці праз мост? Па лёдзе цяпер страшна, праваліцеся ў апраметную.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лама́чына, ‑ы, ж.
1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч і пад.). Паціху ступалі [камсамольцы], каб не шлёпаць па вадзе і каб не паганіць як аб ламачыну босай нагі.Галавач.// Палка. Чалавек хапіў з-пад ног ламачыну, махануў навокал сябе, сабакі адскочылі.Чорны.
2.Разм. Старая або сапсаваная, непрыгодная рэч. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка.Хадкевіч.//перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мыць, мыю, мыеш, мые; незак., каго-што.
1. Ачышчаць што‑н. ад гразі, бруду вадой, вадой з мылам ці якой‑н. іншай вадкасцю. Мыць рукі. Мыць дзіця. Мыць бялізну. □ Дзяўчынкі да жаўцізны скрэблі падлогу і лаўкі, здымалі павуцінне, праціралі сцены, мылі вокны.Курто.
2. Абліваць вадой паверхню чаго‑н.; абмываць. Ляцяць навокал пырскі, І жвавыя кругі Бягуць і мыюць блізкі І дальні берагі.Глебка.
•••
Мыць языкамі — абгаворваць.
Рука руку мыегл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.
1.нашто. Параніць сябе, наткнуўшыся на што‑н. вострае. А ночы насталі цёмныя, так і глядзі, каб не напароцца вокам на яловы сучок, не праваліцца па пахі ў ваду.Карпюк.
2.перан.Разм. Сутыкнуцца з кім‑, чым‑н. нежаданым, неспадзяваным. Тут навокал раскінуліся сажалкі, трэба было прайсці непрыкметна, каб не напароцца на варту.Чарнышэвіч.Гармата, якая плялася ўслед атрада карнікаў, зусім нечакана.. напаролася на партызанскую міну.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рабак, ‑бка; мн. парабкі, ‑оў і парабкі, ‑аў; м.
Наёмны сельскагаспадарчы рабочы ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы. Зямля навокал была ўрадлівая.. Парабкоў тут было многа, бо фальваркі і маёнткі былі багатыя.Чорны.Было ў пана сямёра парабкоў, адзін аднаго прыгажэй і здатней.Лынькоў.Гнаў канвой парабкоў, — тупат ног за акном. Пан хадзіў па пакоі, чарнейшы ад хмары.Куляшоў.У хаце туліліся дзве сям’і парабкаў, але і іх не было, — паехалі араць на поле.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́ткі, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны добра ўспрымаць што‑н. слыхам, нюхам. — Спі, — гаворыць Яворскі, — сабакі ў мяне чуткія і злыя — абудзяць, калі што.Колас.// Які хутка рэагуе на знешнія раздражненні (гук, дотык і пад.). А ўначы ўсё навокал скоўваў амаль касмічны холад, і чуткія сейсмографы адзначалі, як недзе ў гарах трашчаць скалы.Шыцік.
2. Уражлівы, успрыімлівы. Каханне — лёгкая прынада Для сэрцаў чуткіх, маладых.Купала.Першым затрапятала чуткае лісце асіны.Шамякін.
3. Лёгкі, неглыбокі. Чуткі сон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмы́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Хутка, жвава хадзіць, рухацца, перамяшчацца каля каго‑, чаго‑н., паміж кім‑, чым‑н. Шмыгала сарока Па садах і парках, Збірала навокал Навіны пляткарка.Калачынскі.Між дарослых шмыгалі дзеці — гулялі ў квача, бегалі па прасторнай зале вакол пышнай пальмы.Шыловіч.На вуліцы мітусіліся людзі, шмыгалі ў розныя бакі аўтамашыны.Пянкрат.
2.чым. Тое, што і шморгаць (у 4 знач.). Паўлік шмыгаў носам і аж затойваў дух.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
about
[əˈbaʊt]1.
prep.
1) пра каго́-што; аб кім-чым
a book about Belarus — кні́га пра Белару́сь
We talked about you — Мы гавары́лі пра цябе́
2) каля́, ля чаго́
Come about three o’clock — Прыйдзі́ каля́ трэ́цяй гадзі́ны
3) наво́калчаго́
a fence about the garden — плот наво́кал гаро́ду
4) пры кім-чым
5) па кім-чым
children’s toys scattered about the room — дзіця́чыя ца́цкі параскіда́ныя па пако́і
The dog ran about the yard — Саба́ка бе́гаў па двары́
2.
adv.
1) блізу́; больш-менш
The bottle is about empty — Пля́шка блізу́ пуста́я
He is about my size — Ён больш-менш майго́ ро́сту
2) наво́кал, наўко́ла
to look about — разгляда́цца наўко́ла
to turn about — завярну́цца наза́д
3) зь ме́сца на ме́сца; туды́-сюды́
to shuffle papers about on a desk — перакіда́ць зь ме́сца на ме́сца папе́ры на стале́
4) у адваро́тным кіру́нку
to face about — абярну́цца за́дам
•
- about to
- up and about
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1. Паглядзець вакол сябе, па баках. [Настаўнік] зняў акуляры, па прывычцы працёр іх хусцінкай, адвёў і агледзеўся навокал.Даніленка.
2. Звыкнуцца, асвойтацца з новымі абставінамі. Не паспелі агледзецца [дзеці] — дзяжурны абвясціў канец перапынку, пара было збірацца ў дарогу.Пальчэўскі.
3. Хапіцца, апамятацца; заўважыць што‑н. Пакуль людзі агледзеліся, Сымон уцёк.Бядуля.Злосная Валя ўвайшла ў Любіну кватэра, не думаючы, і толькі там агледзелася, што яе акружае.Чорны.
•••
Не паспець агледзецца, як...гл. паспець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)