чэхаславацкі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў нац.муз. педагогікі. Нар.арт. Чэхаславакіі (1945). У 1889—96 вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (у А.Дворжака і інш.), з 1908 выкладаў у ёй (у 1909—39 праф., у 1919—22 дырэктар). Для яго музыкі характэрны апора на чэш., славацкі і мараўскі фальклор, строгая канструктыўная логіка, часам уплыў імпрэсіянізму. Сярод твораў: оперы «Звікоўскі дамавік» (1915), «Карлштэйн» (1916), «Ліхтар» (1923; паст. ўсе ў Празе), «Завяшчанне дзеда» (паст. 1926), балеты-пантамімы «Сіньёрына маладосць» і «Нікаціна» (абодва паст. 1930); кантаты; 2 сімфоніі (1934, 1943), сімф. паэмы, уверцюры, сюіты і інш. для арк.; камерна-інстр. ансамблі; творы для фп., рамансы, хары на нар. тэксты, песні, апрацоўкі нар. песень (7 сшыткаў) і інш. Аўтар кн. «Пра сябе і іншых» (т. 1—2, 1940—70).
Літ.:
Бэлза Й. В.Новак. М., 1957.
Васкрасенскі сабор Новаіерусалімскага манастыра. Фота да 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛІХАЎ (Іван Пятровіч) (5.9.1879, Мінск — 11.3.1906),
рэвалюцыянер, эсэр. Да рэв. руху далучыўся ў час вучобы ў Мінскім рэальным вучылішчы. За рэв. дзейнасць выключаны з Пецярбургскага каморніцкага ін-та (1903) і высланы ў Мінск пад нагляд паліцыі. Выступаў на сходах сялян, распаўсюджваў антыдзярж. адозвы. У выкананне прыгавору падп. арг-цыі эсэраў П. разам з А.А.Ізмайловіч (гл.Ізмайловіч сёстры) падрыхтаваў і зрабіў 27.1.1906 няўдалы замах на мінскага губернатара П.Р.Курлова — віноўніка курлоўскага расстрэлу 1905. Схопленыя паліцыяй, яны мужна трымаліся на допытах, судовы працэс выкарысталі як трыбуну абвінавачання царызму. Паводле прыгавору ваеннага суда П. пакараны смерцю праз павешанне, Ізмайловіч смяротны прыгавор заменены вечнай катаргай. Каб запалохаць жыхароў, цела П. 4 дні вісела на браме мінскай турмы. Яго імем названа вуліца ў Мінску.
Літ.:
Хаўратовіч І. Бясстрашны юнак // Маладосць. 1965. №12;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асне́жыць, ‑жыць; зак., каго-што.
1. Пакрыць снегам каго‑, што‑н. Снежань малады аснежыў голы сад.Глебка.
2.перан. Зрабіць сівым, пасерабрыць валасы. Маладосць прамчыць з званкамі І галаву гады аснежаць, Мы будзем сэрцам юнакамі.Хадыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незара́джаны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае зараду. Ішоў [Тапурыя] па-лёгкаму: за плячыма боўталася незараджаная стрэльба, у руках быў кій.Самуйлёнак.Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часцінкай.«Маладосць».// Які не падрыхтаваны да дзеяння (пра некаторыя прылады). Незараджаны фотаапарат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пікі́руючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад пікі́раваць.
2.узнач.прым. Прыстасаваны для бамбакідання з піке 2. Пікіруючы бамбардзіроўшчык.
3.Дзеепрысл.незак.ад пікі́раваць. Пікіруючы, Вядзенін страляў па варожай калоне з баявых кулямётаў.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́дзвіг, ‑у, м.
Гераічны, самаадданы ўчынак; важнае па свайму значэнню дзеянне. Працоўны подзвіг. □ Хто не разумее гэтых пачуццяў моладзі — змагацца, ісці на подзвігі, рызыкаваць жыццём?..Васілевіч.Жыццё Веры Харужай — гэта подзвіг, яркі прыклад служэння Айчыне.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.
Разм. Праехаць, прайсці, падняўшы клубы пылу. Пакацілася ўжо за лес сонца, даўно прапылілі, прамычалі па вёсцы статкі.Сачанка.У ліпені 1944 года па вуліцах вёскі Іржышча прапыліла чорная бліскучая эмка.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёхва́лі, ‑хваль; адз. радыёхваля, ‑і, ж.
Электрамагнітныя хвалі, якія распаўсюджваюцца на значную адлегласць без правадоў і скарыстоўваюцца для радыёсувязі і радыёвяшчання. Пакуль самалёт за секунду праляціць некалькі метраў, радыёхвалі могуць абысці вакол Зямлі некалькі разоў.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распе́ў, ‑спеву, м.
Працяжны напеў, мелодыя як характэрная рыса спеву. // Напеўнае вымаўленне (гаворка, чытанне). [Багдановіч] — чытае — глухім, нізкім распевам аб тых, хто ў цяжкі час выракся Айчыны, аб тых, што забылі, як можна пакутаваць за яе.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талму́д, ‑а, М ‑дзе, м.
У іудзейскай рэлігіі — звод бытавых, прававых прадпісанняў і правіл, заснаваны на схаластычным тлумачэнні кніг Старога завету. [Самуіл Плаўнік] не раз здзіўляў гаспадара тонкім веданнем талмуда.«Маладосць».//перан.Разм.іран. Пра вялікі рукапіс, кнігу.
[Стараж.-яўр., літаральна — вывучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)