МІ́НІН Якаў Кірэевіч (22.4.1922, в. Шарсцін Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 15.6.1985),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Тамбоўскую лётную школу (1942), школу вышэйшай лётнай падрыхтоўкі (1945, 1960). У Вял. Айч. вайну з 1942 на Паўн.-Зах., Калінінскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. франтах. Лётчык-штурмавік лейтэнант М. зрабіў 104 баявыя вылеты, удзельнічаў у 19 паветр. баях, асабіста збіў 3 самалёты, знішчыў шмат баявой тэхнікі і ўмацаванняў ворага. Да 1978 у грамадз. паветр. флоце. У 1960 у складзе экіпажа самалёта ТУ-104Е устанавіў 6 сусв. рэкордаў.

Я.К.Мінін.

т. 10, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕСЦЯРУ́К Уладзімір Сцяпанавіч (16.2.1900, в. Бушмічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 5.11.1991),

генерал-лейтэнант артылерыі (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў: камандзір узвода, нач. артылерыі дывізіі. У Вял. Айч. вайну на Карэльскім, Бранскім, 2-м Прыбалт. і 3-м Укр. франтах: камандуючы артылерыяй арміі, нам. камандуючага артылерыяй фронту, камандзір артыл. корпуса. Ўдзельнік баёў у Карэліі, Курскай бітвы, Дзвінскай, Рыжскай, Балатонскай, Венгерскай аперацый. Да 1956 на камандных пасадах у Сав. Арміі.

т. 11, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДКЕ́ВІЧ Мікалай Мікалаевіч (22.2.1904, г. Лагойск Мінскай вобл. — 4.6.1982),

генерал-лейтэнант танк. войск (1954). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1937) і Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік баёў на Зах. фронце 1919—24. З 1924 камандзір танк. ўзвода, роты, нач. штаба і нам. камандзіра танк. брыгады. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Варонежскім, Бранскім, 2-м Далёкаўсх. франтах: камандзір танк. брыгады, корпуса, камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі фронту. Да 1959 у войсках і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.

т. 13, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАТКЕ́ВІЧ Іван Адамавіч (3.7.1898, г. Барысаў Мінскай вобл. — 16.5.1962),

генерал-лейтэнант (1949). Скончыў вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1954). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Усх. фронце. З 1941 на выкладчыцкай рабоце ва Узбекістане. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Паўн.-Каўказскім, Сцяпным, 2-м Укр., 3-м Бел. франтах: камандзір батальёна, нач. штаба палка, брыгады, дывізіі; удзельнік вызвалення Украіны, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацый. У 1944—57 у Войску Польскім: камандзір дывізіі, нач. штаба арміі.

т. 13, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАФАЛО́ВІЧ Аляксандр Міхайлавіч (20.8.1898, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. — 2.6.1971),

генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў школу паветр. флоту (1921), Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1936). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце. З 1939 і ў 1946—50 выкладчык Ваенна-паветр. акадэміі. У Вял. Айч. вайну нач. штаба ВПС 12-й і камандуючы ВПС 6-й армій Паўд.-Зах. фронту, нач. паветрана-стралк. службы ВПС Чырв. Арміі. Удзельнік баёў на Украіне, Барвенкава-Лазоўскай аперацыі, баёў пад Харкавам. 1946—50 на выкладчыцкай рабоце.

т. 13, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ЦІХ Аляксандр Фёдаравіч (5.7.1831, Пецярбургская губ. — пасля 1900),

рускі этнограф, ваенны картограф. Ген.-лейтэнант (1891). Скончыў Інжынерную акадэмію (1853) і Акадэмію Генштаба (1858). Стаяў на пазіцыях вялікадзярж. шавінізму. Склаў «Атлас народанасельніцтва Заходнярускага краю паводле веравызнанняў» (1863), У якім памылкова адносіў беларусаў-католікаў да палякаў. Найб. каштоўныя яго этнагр. карты з этнічнай статыстыкай Беларусі, некат. абласцей Расіі, замежных слав. народаў («Этнаграфічная карта Еўрапейскай Расіі», 1875). Яго працы, прысвечаныя Зах. краю («Матэрыялы для этнаграфіі Царства Польскага: Люблінская і Аўгустоўская губерні», 1864, і інш.), мелі апісальны характар.

В.​К.​Бандарчык.

т. 13, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САБА́ШНІКАЎ Ананій Васілевіч (н. 7.11.1917, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскае Ваенна-паліт. вучылішча (1942), курсы падрыхтоўкі камандзіраў стралк. рог (1943). Ў Вял. Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір роты ст. лейтэнант С. вызначыўся 22—24.6.1944 у баях на Віцебшчыне, дзе каля в. Арэхі Шумілінскага р-на прарваў з байцамі абарону праціўніка, каля в. Мамойкі Бешанковіцкага р-на першы фарсіраваў Зах. Дзвіну і захапіў плацдарм. Да 1987 на парт. і гасп. рабоце.

т. 14, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САКО́ВІЧ Антон Навумавіч (25.12.1895, б. хутар Новамацеева Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 16.2.1982),

генерал-лейтэнант інтэнданцкай службы (1946). Скончыў Вышэйшыя стралк.-тактычныя курсы (1931). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У 1931—37 у БВА. У Вял. Айч. вайну нач. тылу 11-й і 65-й армій, інтэндант Паўн.-Зах. фронту. Удзельнік вызвалення Калінкавіч, Мазыра, Бабруйска, Баранавіч, Слоніма, наступальных баёў на тэр. Усх. Прусіі, Памераніі, Берлінскай аперацыі. Пасля вайны да 1956 на адказных пасадах у Сав. Арміі.

т. 14, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРО́ЧКА Іван Іванавіч (н. 10.10.1919, в. Пажарышча Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1946), Ваен. артыл. камандную акадэмію (1956). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., 1-м і 4-м Укр. франтах, удзельнік баёў на Паўн. Каўказе, Украіне, у Польшчы. Камандзір узвода процітанк. гармат мал. лейтэнант С. вызначыўся ў жн. 1944 пры фарсіраванні Віслы каля г. Сандамір.(Польшча) і абароне плацдарма. Да 1970 у Сав. Арміі, да 1994 на адм. рабоце.

І.І.Строчка.

т. 15, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТЭ́ЛЬМАХ Яўген Міхайлавіч (11.5.1923, в. Вязаўніца Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1.6.1951),

Герой Сав. Саюза (1951). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1943). У Чырв. Арміі з 1941, удзельнік Вял. Айч. вайны. У час карэйскай вайны 1950—53 камандзір звяна ст. лейтэнант С. у паветр. баі збіў 2 бамбардзіроўшчыкі праціўніка, але і яго самалёт быў падбіты. С. прызямліўся на парашуце і загінуў у баі з дыверсійнай групай праціўніка.

Літ.:

Герои Советского Союза: могилевчане. Мн., 1965. Лобов Г. В небе Северной Кореи // Авиация и космонавтика. 1991. № 3.

Я.М.Стэльмах.

т. 15, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)