гіямандыбуля́рэ
(ад лац. hio = разяўляю рот + мандыбулы)
верхнія парныя косці пад’язычнай дугі ў рыб і іншых пазваночных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трэпа́н
(фр. trépan < с.-лац. trepanum, ад гр. trypanon = свярдзёлак)
хірургічны інструмент для свідравання косці пры трэпанацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ачаро́мкі ’вокладкі’ (мазыр., ЭШ рук.). Ад чарон, чаранок ’ручка (у тым ліку нажа)’, параўн. чаро́нкі ’пласцінкі ў сцізорыку ці іншага нажа, зробленыя з дрэва або косці’ (Мядзв.); а прыстаўное (магчыма, пад уплывам акладкі, вокладкі), мк на месцы нк, як у пастромкі < пастронкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
насавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да носа (у 1, 2 знач.). Насавыя адтуліны. Насавыя косці. Насавая частка катэра.
2. Які выгаворваецца ў нос. Насавыя гукі.
3. Які знаходзіцца на носе судна, самалёта і інш. Насавыя гарматы крэйсера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПЕНІ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямёнаў бронзавага веку (2-я пал. 2-га тыс. да н.э.), што жылі ў Італіі. Назва ад Апенінскага п-ва. Насельніцтва займалася пераважна жывёлагадоўляй на высакагорных пашах, жыло ў пячорах і на ўмацаваных паселішчах. Прылады вырабляліся з косці, рогу і каменю; бронзавыя рэчы трапляюцца адносна рэдка. Характэрны групавыя пахаванні паводле абраду трупапалажэння. Кераміка — цемнаглянцавая, упрыгожаная стужачным арнаментам з белай інкрустацыяй.
т. 1, с. 422
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКАНЕ́Р,
горад на ПнЗ Індыі, у штаце Раджастхан. Засн. ў 1488. 415 тыс. ж. (1990). Чыг. і аўтамаб. вузел. Гандл. цэнтр (воўна, скуры, соль, збожжа) раёна арашальнага земляробства ў пустыні Тар. Хім. прам-сць; эл.-тэхн. і мех. прадпрыемствы, выраб шкла і керамікі. Саматужны выраб дываноў, шарсцяных хустак, пледаў, коўдраў, маст. вырабаў з слановай косці і каштоўнай драўніны. У наваколлі здабыча фасфарытаў, азбесту, гіпсу.
т. 3, с. 150
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫПАДКО́ВАЯ ВЕЛІЧЫНЯ́ ў тэорыі імавернасцей,
велічыня, якая прымае ў залежнасці ад выпадковага зыходу выпрабавання тыя ці іншыя значэнні з пэўнымі імавернасцямі. Напр., лік ачкоў, што выпадаюць на верхняй грані ігральнай косці, — выпадковая велічыня, якая прымае значэнні 1, 2, 3, 4, 5, 6 і з імавернасцю 1/6 кожнае. Выпадковая велічыня поўнасцю характарызуецца адпаведным размеркаваннем імавернасцей. Асн. характарыстыкі выпадковай велічыні — матэматычнае чаканне і дысперсія. Гл. таксама Імавернасцей тэорыя.
т. 4, с. 317
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАВЫ́Я,
гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і курганны могільнік полацкіх крывічоў каля в. Гаравыя Полацкага р-на Віцебскай вобл. На гарадзішчы выяўлены рэшткі доўгіх жытлаў слупавой канструкцыі, каменнае агнішча; сярод знаходак ляпны гліняны посуд, жал. прылады працы, косці жывёл. На могільніку было 38 круглых і падоўжаных у плане насыпаў; пахавальны абрад — трупаспаленне; пахавальны інвентар (шкляныя пацеркі, бронз. ўпрыгожанні, ляпныя гаршкі) выяўлены толькі ў 3 курганах.
т. 5, с. 38
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́віх, ‑у, м.
1. Зрушэнне касцей з пастаяннага месца ў суставе. Вывіх рукі. // Месца, дзе зрушыліся косці.
2. перан. Разм. Адхіленне ад звычайнага становішча, нормы. Фармалістычныя вывіхі ў творчасці. □ Караць прасцей простага, а вось чалавечыя вывіхі выпраўляць куды складаней. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сучле́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
1. Кніжн. Злучыць разам (асобныя часткі чаго‑н.).
2. Змацаваць (асобныя часткі, дэталі, секцыі чаго‑н.). Сучленіць секцыі цеплавоза.
3. (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Змацаваць рухомым або паўрухомым злучэннем (пра косці, храсткі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)