Палітыка абароны буржуазнай дзяржавы і інтарэсаў нацыянальнай буржуазіі, якая праводзілася апартуністычнымі партыямі ў часе першай сусветнай вайны пад лозунгам «абароны бацькаўшчыны» і азначала ў сапраўднасці здраду інтарэсам рабочага класа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нулёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Рмн. ‑лёвак; ж.
Разм.
1. Машынка для стрыжкі нагала.
2. Падрыхтоўчы клас пры пачатковай школе да 1926 года.
3.м. і ж. Вучань (вучаніца) такога класа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгрэ́с, ‑у, м.
Рух назад, упадак у развіцці, дэградацыя. Пэўная група старой тэхнічнай інтэлігенцыі з усёй катастрафічнасцю адчула аднойчы, што іх клас гіне, што лінія іхняга класа — не прагрэс, а рэгрэс.Мікуліч.
[Ад лац. regressus — зваротны рух.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усто́й, ‑я, м.
1.Спец. Апора, бык 2.
2.звычайнамн. (усто́і, ‑яў); перан. Уклад жыцця, замацаваны традыцыям. Устоі жыцця. Маральныя ўстоі. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІНЕ́ЎСКІ (Андрэй Пятровіч) (н. 16.7.1969),
бел. спартсмен (гандбол). Майстар спорту міжнар.класа (1992). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). У складзе каманды СКА (Мінск) уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1990). З 1993 у Германіі (гандбольны клуб «Ленцынггаўзен»).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лака́ут, ‑а, М ‑уце, м.
Закрыццё прадпрыемства з адначасовым масавым звальненнем рабочых як адна з форм класавай барацьбы буржуазіі супраць рабочага класа. На некаторых заводах быў абвешчаны лакаут і агульны разлік рабочых.Гартны.
[Англ. lock out — замыкаць дзверы перад кім‑н.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«АЎТАБ’Я́НКІ»
(Autobianchi),
легкавыя аўтамабілі аднайм. фірмы (Італія). Выпускаюцца з 1955 (з 1967 у складзе канцэрна «ФІАТ»), з 1994 — аўтамабілі асабліва малога класа (рабочая ёмістасць рухавіка 0,9—1 л, магутнасць 34—54 кВт, максімальная скорасць 145—170 км/ гадз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТАТДЭГІДРАГЕНА́ЗА (ЛДГ),
фермент вугляводнага абмену, які каталізуе найважнейшую рэакцыю гліколізу — узаемапераўтварэнне піравінаграднай і малочнай кіслот. Адносіцца да ферментаў класа аксідарэдуктаз. Актыўнасць Л. ў сываратцы крыві і адноснае ўтрыманне яе ізаферментаў з’яўляюцца дыягнастычнымі тэстамі пры інфаркце міякарда, парэнхіматозным гепатыце, лейкозах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗАМІНА́ЗЫ,
ферменты класагідралаз, якія каталізуюць гідроліз C—N-сувязі, адрозныя ад пептыднай. Пашыраны ў прыродзе, многія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні канчатковых прадуктаў азоцістага абмену. У выніку рэакцый, што працякаюць з удзелам Д., утвараецца аміяк ці мачавіна, адбываецца распад кольцаў цыклічных амідзінаў.