грэ́чкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да грэчкі. Грэчкавы пах. Грэчкавы цвет.
2. у знач. наз. грэ́чкавыя, ‑ых. Назва сямейства раслін класа двухдольных, да якога адносяцца грэчка, рэвень і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)