Ляле́біць ’песціць, даглядаць’ (Бяльк.). Да ляле́яць (гл.). Зычны ‑б‑ замест ‑й, відаць, пад уплывам польск. uwielbić ’горача любіць’, ’пакланяцца’ ці бел. ⁺вяле́біць (параўн. ст.-бел. велбити, вельбити ’славіць, праслаўляць’, ’велічаць, узвялічваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́льнік 1 ‘увярэднік’ (паст., Сл. ПЗБ). Да ску́ла ‘нарыў, фурункул’, як увярэднік да верад (гл.).

Ску́льнік 2 ‘кастрыца’ (Сл. рэг. лекс.). З *скуйнік (гл. скуйна) у выніку дыялектнай мены й ↔ л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́туці ’няма’ (Касп., в.-дзв., расон., шум., Сл. ПЗБ), рус. нетути, нетуть ’тс’. Да нет (нету), ‑ці (‑ти, ‑ть), першапачаткова форма dat. ethicus 2‑й ас. адз. л. асабовага займенніка (Фасмер, 3, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мо — усечаная форма ад можа, можы, можэ ’магчыма, мабыць’ (ТСБМ, Жд. 1, Кліх, Бір. дыс., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), выкліканая неабходнасцю адрознення мадальнага слова ад дзеяслова 3‑й ас. адз. ліку (можа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадстаўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадстаўляць — прадставіць і прадстаўляцца — прадставіцца.

2. Пісьмовая заява, пісьмовы даклад у вышэйшую інстанцыю. У прадстаўленні гродзенскага губернатара на імя віленскага генерал-губернатара ад 15 красавіка 1862 г. паведамляецца, што акружны генерал 9‑й акругі ўнутранай варты прыслаў яму пракламацыю «Што трэба рабіць войску». Лушчыцкі.

3. Тэатральны спектакль. Вечарам у клубе было прадстаўленне. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сва́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., да каго і без дап.

Прасіць згоды на шлюб з сабой. — Хутчэй бы той Качан сватаўся, што ён сабе думае, не маладзенькі ўжо, — думаў у злосці Цімох. Ваданосаў. Чуткі, што да Бары сватаўся Даніла і што яна збегла, абляцелі ўсё сяло. Дуброўскі. — Вось, — кажа маці, — табе й гаспадыня! Сватайся смела да меншай, мой сыне! Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скра́дваць, ‑ае; незак., што.

Рабіць невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Таксама была ў .. [Саханюка] яшчэ адна загана, загана вымаўлення: ён не мог сказаць чыста «р», а нейк скрадваў яго і казаў «й». Колас. Цемра скрадвала далі, і здавалася, што тут нейкае дзікае бязлюддзе. Марціновіч. // Рабіць больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Сама сцежка была мяккая тарфяная, мялася пад нагамі і скрадвала шум крокаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

citron

[ˈsɪtrən]

n.

цытро́н -у, -а m. (дрэ́ва й плод)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

civics

[ˈsɪvɪks]

n.

наву́ка пра абавя́зкі, правы́ й прывіле́і грамадзя́наў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ataraxy

[,ætəˈræksi]

n. Med.

умысло́вы й духовы супако́й; стаі́чная абыя́кавасьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)